Выдача сертыфікатаў аб праходжанні ЦТ пачалася ў БДУ 10 ліпеня

11 Jul, 2017.

Атрымаць свае сертыфікаты ў БДУ змогуць тыя абітурыенты, якія здавалі ва ўніверсітэце  ЦТ.

Каб атрымаць сертыфікаты пры сабе трэба мець дакумент, які пацвярджае асобу, а таксама пропуск з адзнакай аб праходжанні тэстаў. Калі ў абітурыента не атрымліваецца самому забраць сертыфікат па ўважлівых прычынах, то за непаўналетніх гэта могуць зрабіць яго законныя прадстаўнікі. Для атрымання вынікаў ім трэба мець на руках дакумент, які пацвярджае асобу і пацвярджае іх статус законнага прадстаўніка, а таксама натарыяльна завераную копію пашпарта абітурыента. Яна спатрэбіцца і тым, хто забірае сертыфікат па даверанасці.

Сертыфікаты можна атрымаць у будні да 4 жніўня (да 18 гадзін; перапынак з 13 да 14). Тыя, хто сдаваў ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8, 10 ліпеня), змогуць забраць свае сертыфікаты ў БДУ з 13 ліпеня. Так, 6 ліпеня праверку ведаў ужо прайшлі 589 чалавек, на 8 ліпеня зарэгістравалася 116 абітурыентаў, а на 10 ліпеня - 161.

Адзначым, усяго ў цэнтралізаваным тэставанні, якое праводзілася ў БДУ ў гэтым годзе, прыняло ўдзел больш за 16 тыс. абітурыентаў. У нашай краіне рэгістрацыю на ЦТ прайшлі больш за 92 тысяч чалавек.   Як стала вядома, 314 абітурыентаў атрымалі максімальную адзнаку ў 100 балаў па адным і больш прадметах.

Нагадаем, план прыёму на дзённае аддзяленне ў БДУ: 2164 месцы на бюджэтную форму і 1913 на платную. А план прыёму на завочную форму складае: 255 – бюджэтная і 790 – платная форма на­вучання. Падрабязней пра асаблівасці прыёмная кампаніі 2017 года можна прачытать тут.

Для абітурыентаў, якія паступаюць на бюджэтную форму навучання, а таксама на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя выпрабаванні, на бюджэт і платную форму навучання, падача дакументаў у БДУ будзе ажыццяўляцца з 12 па 17 ліпеня. Для тых, хто паступае на платную форму навучання, з 12 ліпеня па 4 жніўня.

Фота Васіля Кузьмічкіна

Яшчэ больш фота у лічбавым фотаархіве БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *