Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў сустрэўся са студэнцкім прафсаюзным актывам устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны

25 Mar, 2015.

журавков бгу У БДУ 12 сакавіка адбылася сустрэча міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова са студэнцкім прафсаюзным актывам устаноў вышэйшай адукацыі (УВА) нашай краіны. Міністр абмеркаваў з моладдзю рэформу вышэйшай адукацыі, арганізацыю самакіравання, жыллёвае пытанне, матэрыяльную дапамогу і шматлікае іншае. Міхаіл Жураўкоў павітаў мола­дзевых лідараў, выказаў спадзяванне на адкрыты дыялог і гатоў­насць выслухаць усе пажаданні. Да яго слоў далучыўся і старшыня Цэн­тральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Бойка. Аляксандр Аляксандравіч заявіў, што гэта сустрэча вельмі важная асабліва напярэдадні VIII з’езду прафсаюзаў, і ён разлічвае «пад­сілкавацца» свежымі ідэямі, і абяцае знайсці ім выкарыстанне. Затым па надзённых пытаннях прафсаюзнага руху выступілі прад­стаўнікі УВА, якія рас­па­вялі пра ас­ноўныя кірункі дзей­насці, а таксама пазначылі ключавыя праблемы. бгу студпофсоюзБылі агучаны праблемы недахопу месцаў у ін­тэр­натах у некаторых УВА і цяж­кас­ці з арэндай жылля, недахопы закана­даўства ў плане аказання матэрыяльнай дапамогі платнікам, пытанні паве­лі­чэння датацый студэнцкім санато­рыям-прафілак­торыям, арганіза­цыі лет­няга адпачынку навучэнцаў і інш. Далей сустрэча з міністрам аду­кацыі перайшла ў класічны фармат «пытанне-адказ». Загадзя падрыхтаваныя пытанні былі выкладзены ў пісьмовым выглядзе. Акрамя таго, многія з прысутных не абмінулі магчымасць спытаць міністра аса­біста. Міхаіл Жураўкоў не пакінуў без увагі ні­воднага выс­тупоўцу і ва ўласцівай яму нязмушанай манеры максі­мальна разгорнута адказаў па кожным з пунктаў. Наконт падтрымкі студэнтаў плат­най формы навучання, пакі­ну­тых без бацькоў, міністр запэўніў, што кожная УВА ў стане вырашыць гэту праблему шляхам зніжэння кошту навучання ажно да 100 %. Такія выпадкі ўжо былі ў яго прарэктарскай практыцы. Акрамя таго, ён заклікаў самі прафсаюзы актыўней дапамагаць тым студэнтам, хто патрапіў у цяжкае ста­новішча, у межах сваіх магчы­масцяў, а таксама параіў сябрам пацярпелых таксама браць на сябе асабістую адказнасць у найлепшых савецкіх традыцыях. Па праблеме недахопу месцаў у студэнцкіх інтэрнатах міністр аду­кацыі заўважыў, што ў нашай краіне робіцца для стварэння ўмоў студэнтам гэтулькі, як, напэўна, нідзе больш у свеце. Тыя ж госці чэм­піянату свету па хакеі проста дзі­віліся ўзроўню нашых студэнцкіх інтэрнатаў. Прычым у шматлікіх краінах універсітэты наогул не займаюцца жыллёвымі пытаннямі студэнтаў. Аднак міністр пага­дзіўся, што трэба шукаць іншыя варыянты аж да прыцягнення да дадзенай праблемы інвестараў, біз­нес­менаў, гатовых укласці сродкі ў будаўніцтва жылля для маладых спецыялістаў. Акрамя таго ў міністэрстве адукацыі пра­пра­цоўваюць магчымасць выка­рыстання студэнтамі інтэрнатаў іншых арганізацый. Па прад­стаў­леных праф­саюзам да­дзеных, у 10 з 22 найбуйнейшых айчынных УВА, дарэчы ўсе яны не сталічныя, забяспечанасць ін­ша­га­родніх сту­дэн­таў інтэрнатамі складае больш за 90 % (для параў­нан­ня: у БДУ, БНТУ і БДУІР каля 65 %). Так што панікаваць не варта, упэў­нены міністр. бгу студпофсоюз Абмеркаванню падвергся і папулярны цяпер Балонскі працэс, умовай рэалізацыі якога ў нашай краіне з’яўляецца наяўнасць органаў студэнцкага самакіра­вання. Ключавым жа момантам выступае паступовы пераход на двухузроўневую сістэму навучання, што наблізіць беларускую адукацыю да сусветных стандартаў. Па меркаванні М. А. Жураўкова, Балонскі працэс створаны для паразумення, для мабільнасці вык­ладчыкаў і студэнтаў. Моладзь – галоўны рухавік гэтага працэсу: пры міністру створаны грамадскі савет, у шматлікіх УВА эфектыўна працуюць моладзевыя аб’яднанні, а ў БДУ ўтворана Студэнцкая генеральная асамблея. Міністр па­га­дзіўся з прапановай увесці па­лажэнне пра студэнцкае самакі­раванне ў Кодэкс аб адукацыі. Разам з тым ён заўважыў, што студэнцкае самакіраванне – гэта не аднабаковы рух, а ўзаемны працэс, дзе прафесары і студэнты супра­цоўнічаюць і ўзаема­дзей­нічаюць раўнапраўна. Міністр лічыць, што трэба больш займацца выхаваннем, прычым абодвух бакоў. Ад студэнтаў М. А. Жураўкоў просіць больш ініцыятывы, настойлівасці і нават настырнасці. «Бярыце ўладу ў свае рукі! А мы вам дапаможам», – параіў міністр адукацыі. Сябры прафсаюзных арганіза­цый цікавіліся магчымасцю мі­ні­стэрства адукацыі аказаць дапамогу ў рэалізацыі праектаў на базе БДУ ў Шчомысліцы (будаў­ніцтва спартыўнага стадыёна, даўкам­плектацыя студэнцкага інтэрната № 3). Міністр адукацыі адказаў, што дадзенае пытанне застаецца адкрытым, бо складанасці з інвес­таваннем не дазваляюць яго вырашыць хуткім часам. Тым не менш міністр выказаў спадзяванне, што хуткі візіт кіраўніка КНР у Беларусь паспрыяе рэалізацыі сумеснага праекта ўніверсітэта будучыні. На пытанне пра канкурэнта­здольнасць беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі на сусветнай арэне міністр адукацыі адказаў, што тут многае залежыць ад сумесных высілкаў навукоўцаў, студэнтаў і выкладчыкаў. Міні­с­тэрствам і дзяржавай у цэлым робіцца нямала: УВА шмат у чым забяспечаны сучасным дарагім абсталяваннем, як у той жа Горацкай сельгасакадэміі, дзе нядаўна прайшоў моладзевы форум. Аднак для яшчэ большай канкурэнта­здольнасці фінансавае падмацаванне  трэба павялічваць, прызнаў міністр. Напрыканцы сустрэчы студэнц­кія актывісты пацікавіліся, дзе Мі­хаіл Анатольевіч чэрпае натхненне і што прымушае яго не адступаць перад цяжкасцямі. Міністр аду­кацыі ўсміхнуўся і прызнаўся, што шчыра любіць моладзь, лекцыі, лабара­торыі, працу з калегамі і, вядома ж, спорт. Нагадаў, што жыць трэба актыўна, а думаць выключна пазі­тыўна, бо, з яго слоў, думкі заўсёды матэрыялізуюцца. Міхаіл Жураўкоў прывёў, што моладзь дае яму сілы рухацца наперад і працаваць стваральна: «Сто пар вачэй – і ўсе пазітыўныя!» Жыць трэба так, каб не было балюча за бязмэтна пражытыя гады, параіў міністр аду­кацыі Беларусі. Сяргей ШАФАЛОВІЧ, Лізавета МАКАРАНКА бгу журавков студпрофсоюз  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *