Зноў стартавала акцыя “Універсітэт – твой крок у будучыню”

24 Mar, 2015.

БРСМ БГУ Акцыю ўрачыста ад­крылі рэктар Сяргей Абламейка, прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзімір Сувораў, сакратар ПА ГА «БРСМ» з правамі РК БДУ Яўген Харук і запрошаныя госці: міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Андрэй Белякоў. Госці адзначылі, што дадзеная акцыя з’яўляецца неад’емнай часткай жыцця арганізацыі і ўніверсітэта, бо скіравана на знаёмства моладзі з жыццём, мэтамі і задачамі адной з самых лепшых навучальных уста­ноў у краінах СНД, а таксама прыцягненне новых абітуры­ентаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Сімвалічна, што сярод удзельнікаў акцыі ёсць тыя студэнты, лёсы якіх вызначылі падобныя акцыі, што прайшлі ў папярэднія гады. На ўрачыстым адкрыцці капітаны камандаў здалі рапарт сакратару БРСМ БДУ пра гатоўнасць каманд да рэалізацыі праекта, а ён у сваю чаргу прадставіў удзельнікаў рэктару. Па традыцыі капітаны камандаў павязалі высокім гасцям шалікі, якія з’яўляюцца ат­рыбутам дадзенага мерапрыемства і сёлета былі біру­зовыя, бо гэты колер сімва­лі­зуе чысціню і ім­кнен­не. Пасля ўрачыстага адкрыцця ўдзельнікі адправі­ліся ў Навагрудак. БРСМ БГУ Навагрудская адміністра­цыя паставілася да арга­нізацыі праекта з поўнай аддачай. Камфортныя інтэр­наты, найсмачнейшая ежа і цёплыя адносіны – далёка не ўсе фактары, якія прыемна здзівілі студэнтаў. Галоўнае – дзеці, з якімі студэнты працавалі на працягу 3 дзён. Забягаючы троху наперад, хочацца сказаць, што абодва бакі атрымалі мноства пазітыўных эмоцый. У першы дзень праца камандаў была арганізавана на базах гарадскіх школ, у якіх студэнты прэзентавалі Бе­ла­рускі дзяржаўны ўні­вер­сітэт, а таксама правялі трэнінгі, ролевую гульню «Сутычка» і спартыўныя спа­борніцтвы са школьнікамі старэйшых класаў. БРСМ БГУУ другі дзень аналагічная праца была праведзена і ў сельскіх школах. Адміністрацыя Навагрудка арганізавала паездку студэнтаў з экскурсіяй на завод «Навагаз», а таксама прадстаўнікі паказалі памятныя гістарычныя месцы горада, распавёўшы пры гэтым шмат цікавай інфар­мацыі пра фарміраванне і развіццё горада. Б Сімвалічна, што ў сёмы раз акцыя праходзіць у год моладзі. Знамянальнай па­дзеяй 13 сакавіка стала адкрыццё ў Навагрудскім ДК «Года моладзі», непасрэдны ўдзел у якім прымала і пярвічная арганізацыя БРСМ БДУ. Адміністрацыя горада ўручыла пашпарты самым адметным навагрудскім юнакам і юначкам, якія, нягледзячы на свой малады ўзрост, ужо маюць вялікія дасягненні ў сацыяльна­культурным жыц­ці горада. Таксама напярэ­дадні Дня Перамогі ветэранам Вялі­кай Айчыннай вай­ны былі ўрачыста ўручаны памятныя медалі «70 гадоў Перамогі» і «70 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-­фашысцкіх захопнікаў». Цы­рымонію ўзнагароджання працягнуў канцэрт, у якім прынялі ўдзел мясцовыя выканаўцы, а таксама народны ансамбль танца «Крыжачок». У заключнай частцы акцыі камітэт БРСМ БДУ правёў круглы стол з актывістамі Навагрудскага раёна. Падчас ажыўленай размовы сакратары дамовіліся пра супрацоўніцтва ў розных кі­рунках дзейнасці арганіза­цый. Яўген Харук запрасіў навучэнцаў наведаць Бела­рускі дзяржаўны ўніверсітэт 28 сакавіка, калі пройдзе фэст факультэтаў: «Я думаю, што старшакласнікам неабходная жывая гутарка са студэнтамі, бо хто, калі не студэнты, распавядзе найбольш падрабязна пра ўсе без выключэння аспекты вучобы? Для навучэнцаў гэта будзе вельмі карысна, аднак я лічу, што на гэтым нашы зносіны толькі пачнуцца і прывядуць да доўгага і ці­ка­вага супрацоўніцтва». Станіслаў ПІНЧУК БРСМ БГУ  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *