Куды сыходзіць смецце ў Беларусі? Гутарка з арганізатарам і ўдзельнікам “Зялёнага дазору”

24 Mar, 2015.

1599230_m
Як збіраць смецце правільна? Якія пакаванні варта выкідваць асобна? Што рабіць з пластыкавымі бутэлькамі? На ўсе гэтыя і на шматлікія іншыя пытанні адказалі цікаўным 12  сакавіка на палігоне адходаў “Трасцянецкі”. Займалася арганізацыяй  экскурсіі каманда “Зялёнага дазору”.
“Трасцянецкі” адкрыты ў 2007 годзе. Палігон займаецца перапрацоўкай адходаў жывёл і медыцынскай вытворчасці. Сюды накіроўваюць рэшткі бетонных і жалезабетонных канструкцый.

IMG_8250 мусор
Арганізатар і ўдзельнік “Зялёнага дазору” Іна Панчкоўская распавяла пра сваю працу.
— Якім чынам узнікла ідэя “Зялёнага дазору”? Як выбіралася сімволіка?
— Ідэя грамадскай экалагічнай інспекцыі ўзнікла ў таварыстве”Зялёная сетка”. Экалагічныя арганізацыі – удзельнікі таварыства – сталі сутыкацца з праблемай, што яны ператвараюцца ў пажарныя каманды. Гэта значыць, тэлефануюць людзі з любога рэгіёна Беларусі і просяць тэрмінова прыехаць і вырашыць праблему, якую яны выявілі. Вельмі часта гэта былі незвычайныя праблемы. Напрыклад, не выключаюць святло ў пад’ездзе, ці смецце не вывозяць своечасова і гэтак далей. Усё гэта патрабуе званка ці ліста ў адпаведны дзяржаўны орган. Ідэя інспекцыі – даць людзям заканадаўчыя прылады для рашэння экалагічных праблем. У распрацоўцы ідэі інспекцыі бралі ўдзел экалагічныя арганізацыі :таварыства “Зялёная сетка”, установа “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Лагатып быў распрацаваны прафесійным дызайнерам Ігарам Корзунам,і абраны метадам галасавання.

gd.logotype
— У маі 2014 года інспекцыя пачала працу, а ўжо 18 лістапада ў галерэі “Ў” прайшоў прэс-чай, прысвечаны старту грамадскай экалагічнай інспекцыі “Зялёны дазор”. Якія праблемы атрымалася вырашыць за гэты час?
— Арганізавана 2932 дзеянні па папярэджанні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Галоўным чынам гэта: кейсы па прадухіленні паркоўкі ў зялёных зонах, інфармаванне пра ўборку экскрэментаў за хатнімі жывёламі ў населеных пунктах, папярэджанне выкіду смецця па-за адмыслова адведзенымі месцамі (як у населеных пунктах, так і па-за іх межамі), прадухіленне жорсткага абыходжання з жывёламі, папярэджанне незаконнага вылоўлівання рыбы, прадухіленне гарэння святла ў пад’ездзе ў светлы час сутак.
— Як можна стаць удзельнікам “Зялёнага дазору”? Ці можа гэта зрабіць студэнт?
— Удзельнікам руху “Зялёны дазор” можа стаць любы чалавек незалежна ад узросту, полу, прафесіі. Калі вы самастойна вырашылі не менш за тры хвалюючыя вас экалагічныя праблемы, вы можаце падзяліцца сваім досведам з намі і далучыцца да “Зялёнага дазору.
— Экскурсія на палігоне адходаў “Трасцянецкі” была першай экскурсіяй арганізацыі? На старонцы “Дазору” “Укантакце” я ўбачыла, што быў семінар у Гомелі. Якія праекты плануюцца ў далейшым?

тростенец зеленый дозор
— Гэта была першая экскурсія “Зялёнага дазору”. У найбліжэйшай будучыні мы плануем працягнуць працу па арганізацыі экскурсій на розныя прадпрыемствы. На дадзены момант мы ставім перад сабой мэту па задавальненні ўсіх заявак, якія паступілі, для ўдзелу ў экскурсіях, а іх ужо больш за 170! Таксама мы праводзім рэгулярныя сустрэчы з якія зарэгістраваліся “дазорцамі”, адукацыйныя семінары, а таксама ў красавіку плануем правесці гарадскую гульню і пачаць працу студэнцкага экалагічнага клуба.
— Распавядзіце троху пра сябе. Як прыйшлі ў арганізацыю?
— Маё ўзаемадзеянне ў таварыствам “Зялёная сетка” пачалося яшчэ ў 2009 годзе, калі я была студэнткай МДЭУ імя А. Д. Сахарава. Спачатку я наведвала адукацыйныя семінары, потым патрапіла на”Школу экалагічнага актывіста”.Тады, на першым курсе, я ўявіць не магла, што адукацыя можа выходзіць за межы аўдыторый і быць інтэрактыўнай! Пару гадоў таму “Зялёная сетка” абвясціла пра старт школы для падрыхтоўкі каманды маладых трэнераў, я скончыла гэты курс і вось на працягу двух гадоў я праводжу трэнінгі ў рамках школы экалагічнага актывіста. Да руху “Зялёны дазор” я далучылася ў верасні 2014 года.

Несуцяшальная статыстыка кажа пра тое, што ў Беларусі толькі 3-4 % усяго смецця праходзіць перапрацоўку. А гэта значыць, што падобныя экскурсіі дапамагаюць зразумець, што праблема экалогіі ў Беларусі ёсць і яе неабходна вырашаць.

 Фаіна НАКАНЕЧНАЯ
тростенец зеленый дозор

Фота 2, 3, 4 аўтара

print

Вам таксама можа спадабацца: