«Шалёныя галовы» ў гасцях у…

3 Nov, 2015.

xaQ5HQssF2U Найлепшая пярвічная арганізацыя БРСМ БДУ абрана падчас студэнцкага форуму «Стань найлепшым». Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, у актавай зале запанавала сапраўды летняя атмасфера! Традыцыйная пераклічка, прывітанне і адкрыццё форуму прадвесцілі гарачую барацьбу камітэтаў за званне найлепшай «пярвічкі». 16 каманд на працягу трох дзён імкнуліся цалкам раскрыць свой патэнцыял у творчай дзейнасці, спартыўных спаборніцтвах і інтэлектуальных конкурсах. bhr_J3PD5Og На адкрыцці форуму выступілі начальнік УВРМ Аляксей Багамазаў і сакратар БРСМ Яўген Харук, які зазначыў, што «Брыганціна» абяцае быць даволі цяжкай для каманд:  «Вам трэба будзе не толькі добра адпачыць, але і актыўна папрацаваць». Апроч асноў­нага конкурсу арганізатары паклапаціліся пра згуртаванне і навучанне моладзевых лідараў і павышэнне эфектыўнасці іх працы. Пасля трэнінгаў каманды адправіліся ў актавую залу, дзе іх кемлівасць і інтэлект праверыў Павел Быкаў з зачаравальнай гульнёй «MAD HEAD». Пасля вячэры прайшла творчая частка вечара – конкурс відэаролікаў: «БРСМ у гасцях у…». Каманды прадэманстравалі кароткаметражныя фільмы на зададзеную тэматыку. І да завяршэння першага дня ўжо вылучылася пяцёрка галоўных прэтэндэнтаў: ФСК, хімфак, ДІКСТ, біяфак, гістфак.NBcP-ld_PZ8 Увечары камандам трэба было прайсці спартыўную частку спаборніцтва – «Квэст-Брыга», якая прадугледжвала 6 пікетаў, з дапамогай якіх камітэты факультэтаў пра­яўлялі сябе ў каманднай працы. Раніцай другога дня актывістаў наведаў рэктар БДУ Сяргей Абламейка. Ён выступіў сябрам журы падчас дэбатаў «Выбірай.BY» і правёў прэс-канферэнцыю, на якой распа­вёў пра ўніверсітэт і адказаў на пытанні. Дарэчы, тэмай дыскусій было «Абнаў­ленне кадраў – заклад поспеху арганізацыі: «свежы» погляд ці досвед кіравання». Капітаны каманд выказвалі свой пункт гле­джання на кіраванне арганізацыяй. Адна з каманд падтрымала палітыку правядзення ратацыі кадраў і прыцягнення новых маладых спецыялістаў. Другая ж выказалася за тое, што заклад поспеху арганізацыі скла­даецца ў досведзе працы, і параілі тры­мацца меркавання тых супрацоўнікаў, чый стаж кажа сам за сябе. Урэшце, рэктар, які ўзначальваў журы, палічыў важкімі мерка­ванні абедзвюх каманд і рассудзіў іх мірнай нічыёй. Пасля абеду кіраўнікі правялі майстар-класы з камандамі па сферах іх дзейнасці. OsyaDcr8LnQДалей ішла самая доўгачаканая падзея конкурсу – творчыя нумары каманд. І гэта выклікала сапраўдны фурор як у зале, так і сярод журы! Ідэя была ў тым, каб ка­манды прадставілі культуру адной з краін, якую напярэдадні вызначыла лёсаванне. Японія, ЗША, Вялікабрытанія, Індыя, Конга – і ўсё гэта на адной сцэне! bugsnoGrC8MЗала патанула ў кар­навале фарбаў і калейдаскопе сюжэтаў! Па выніках конкурсу з невялікай перавагай перамагла каманда факультэта сацыякультурных камунікацый, якой годную кан­курэнцыю склалі каманды хімічнага і гіста­рычнага факультэтаў.
А. Багамазаў: «Дзякуй БРСМ! Гледзячы на арганізацыю мерапрыемства і БРСМ БДУ ў цэлым, хочацца адзначыць, што ўзровень згуртаванасці вашай каманды значна вырас. Я лічу, што такія суладныя дзеянні камітэта, факультэтаў заслугоўваюць маёй асабістай глыбокай пашаны». Я. Харук: «Я, калі быў студэнтам, лічыў, што лепшых студэнтаў, чым мы, быць не можа. Аднак, гледзячы на вас, я з упэўненасцю магу сказаць, што вы яшчэ лепшыя, чым былі мы ў свой час! Дзякуй вам, гэта сапраўды была найлепшая «Брыганціна!».
Станіслаў ПІНЧУК jaWR1n7oYuI
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *