Крыніцы натхненння

30 Oct, 2015.

Александра Наркевич чемпионка мира по художественной гимнастике в групповом упражнении, призер летних Олимпийских игр 2012 года Першай госцяй новага праекта студэнцкага прафсаюза «Сустрэчы з вядомымі і выбітнымі людзьмі Беларусі» стала чэмпіёнка свету па мастацкай гімнастыцы ў групавым практыкаванні, прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года Аляксандра Наркевіч. 21 кастрычніка студэнты БДУ больш за 2 гадзіны гутарылі са спартсменкай, аднагодкай, выбіт­ным чалавекам і проста вельмі абаяльнай дзяўчынай. Сказаць, што спартсменка скарыла сваіх слухачоў – значыць нічога не сказаць. Сустрэча атрымалася вель­мі цёплай і шчырай. Аляксандра з самага пачатку сказала, што любіць, калі ёй задаюць пытанні, і не любіць, калі яе завуць на «вы». Саша сапраўды адказала на ўсе пытанні, дала патрымаць свае медалі і сфатаграфавалася з усімі ахвотнікамі. Таксама чэмпіёнка адзначыла, што на сустрэчы ўпер­шыню распавяла некаторыя гіс­торыі і выпадкі са свайго жыцця, проста таму, што ёй захацелася з намі падзяліцца. студпрофком бгу наркевич александра Не толькі жаночая, але і мужчынская частка аўдыторыі была ўражана і шчыра здзіўлена мужнасцю, адвагай і цягавітасцю далікатнай дзяўчыны. Акрамя трэніровак Аляксандра ўдзельні­чае ў канцэртных праграмах, дабрачынных акцыях, каментуе спаборніцтвы, а неўзабаве адкрывае сваю школу па мастацкай гімнастыцы, якую змогуць наведваць не толькі дзеці, але і дарослыя. Пагадзіцеся, магчымасць зай­мацца ў сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў – сапраўды ўнікальная. Александра Наркевич чемпионка мира по художественной гимнастике в групповом упражнении, призер летних Олимпийских игр 2012 года «Чаму мы вырашылі запусціць гэты праект? Часам у справах адной матывацыі мала, неабходнае натхненне, доказ таго, што тое, да чаго ты ідзеш, рэальнае. Самая магутная, невычэрпная крыніца натхнення – гэта выбітныя людзі, чые дасягненні нас здзіўляюць і скараюць, прымушаюць дзей­ні­чаць. Таму ў нас нарадзілася ідэя запусціць праект, у рамках якога студэнты змогуць пагутарыць з вядомымі беларусамі, што дасяг­нулі поспехаў у розных галінах дзейнасці: спорт, культура, творчасць, мастацтва, музыка, літара­тура, PR і інш. Будзем рады бачыць усіх на нашых наступных сустрэчах», – адзначыла старшыня прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ Вольга Локцева. Але з Аляксандрай Наркевіч мы яшчэ не развітваемся. Зусім хутка пярвічная прафсаюзная арганіза­цыя студэнтаў запускае новы праект пра здаровы лад жыцця, у якім спартсменка будзе ўдзельнічаць у якасці трэнера і настаўніка. Сачыце за нашымі навінамі і далучайцеся! Будзем шчыра рады бачыць вас ізноў! Надзея КРАЎЧУК студпрофком бгу наркевич александра
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *