Як вывучыць англійскую з дапамогай сябра– студэнта і кубка гарбаты

30 Oct, 2015.

английский клуб

У апошні час усё больш людзей вучыць англійскую мову. У інтэрнэце з’явілася велізарная колькасць рэсурсаў, якія дапамагаюць вывучыць замежную мову з дапамогай улюбёных песень і цікавых фільмаў. І наш універсітэт не адстае!

Студэнцкі савет па якасці адукацыі факультэта сацыякультурных ка­му­нікацый стварыў праект, у межах якога кожны студэнт БДУ, неза­лежна ад узроўню ведання мовы, можа авалодаць ёй значна лепш!
Праект называецца «Англійская мова падчас атрымання вышэйшай адукацыі ў БДУ». «Нашы студэнты-лінгвісты кожны тыдзень право­дзяць заняткі для трох узроўняў валодання мовай, – распавядае кіраўнік праекта старшыня ССЯА ФСК Кацярына Вараб’ёва. – Робяць яны гэта ў адвольнай форме. Мы глядзім відэа, чытаем скора­гаворкі, разбіраем цікавую лексіку. А яшчэ паміж справай п’ём гар­ба­ту з печывам, што стварае ад­мы­словую сяброўскую атмасферу, якая і так нефармальная і прай­гравае прынцып «роўны навучае роўнага». На наш погляд, гэта больш эфектыўны спосаб выву­чэння мовы, чым зазубрыванне. Як можна заўважыць, мы шмат размаўляем, развіваючы тым самым гутарковую гаворку».

англ.клуб 4+Дарэчы,  у першым занятку ўзяў ўдзел прафесар англійскай мовы Універсітэту Усходняга Вашынгтона Сміт Грант

Прайшло ўжо некалькі заняткаў у рамках гэтага праекта, і кожны студэнт, які пабываў там, адчувае велізарнае захапленне ад ініцы­ятывы. Праца праекта па ўзроўнях падзяляецца наступным чынам: заняткі са студэн­тамі, у якіх пачатковы ўзровень валодання англій­скай, праходзяць па серадах у 15:30. Сярэдні ўзровень вывучаюць па аўторках у гэта ж час. А тыя, хто жадае палепшыць сваю гутарковую англійскую, наведваюць заняткі па чацвяргах а палове чацвёртай.
Сваімі ўражаннямі ад заняткаў падзялілася студэнтка 5 курса юрфака Ганна Коваль:
«Я толькі-толькі пачала вучыць англійскую мову, бо да гэтага ча­су вывучала французскую, – кажа студэнтка. – Я была прыемна здзіў­лена тым, у якой цікавай форме мне мае аднагодкі даюць новыя і карысныя веды! Вельмі выдатна вучыць англійскую мову менавіта такім чынам. Тут ты працуеш не на адзнаку, а на свае веды».
І ўсіх студэнтаў, якія жадаюць вывучыць англійскую мову, мы запрашаем на заняткі. Давайце вучыцца разам! vk/humsko
Мухабат ХАДЖАМУРАДАВА

Махры ЯГШЫЕВА

англ.клуб 2

Прафесар англійскай мовы Сміт Грант з жонкай Лілі

print

Вам таксама можа спадабацца: