БДУ ўзнагароджаны дыпломамі рэспубліканскага фэсту творчасці замежных студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў «F.-ART.bу»

16 Jan, 2018.

Фэст праходзіў з 17 лістапада па 10 снежня. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Урачыстая цырымонія закрыцця адбылася 19 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Фэст прайшоў пад дэвізам: "Моладзь свету: самабытнасць, салідарнасць, супрацоўніцтва".

Ён быў закліканы пашырыць міжкультурнае ўзаемадзеянне і арганізацыю камунікацыі замежных і беларускіх студэнтаў, падтрымаць сацыякультурныя ініцыятывы і стварыць аптымальныя ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу моладзі.

У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і актыўных удзельнікаў фэсту, а таксама арганізатараў праграм для замежных студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі. У святочным канцэрце прынялі ўдзел замежныя і беларускія студэнты.

Нашы перамогі:

У конкурсе відэаэсэ "Пункт гледжання: выбар, час, магчымасці" студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Алізада Лэйла Алісахіб - кызы была адзначана дыпломам III ступені, студэнт 4 курса Інстытута журналістыкі быў узнагароджаны дыпломам II ступені.

У конкурсе "Асэнсаванне спрадвечнага" дыпломам III ступені былі ўзнагароджаны студэнтка 4 курса факультэта міжнародных адносін Мамедава Ламія Мунасіб - кызы і студэнтка 3 курса эканамічнага факультэта Мамедава Нурана Мунасіб - кызы са сваёй творчай працай "Дзявоцкая вежа" (Азербайджан), а таксама студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Агулджамал Байрамава з творчай працай "Мой родны Туркменістан" (Туркменістан), дыплом II ступені атрымаў студэнт 1 курса эканамічнага факультэта У Дунфань за творчую працу "Вялікая кітайская сцяна" (Кітай).

У конкурсе інтэрактыўных праектаў "Мой родны кут, як ты мне мілы!", у якім студэнты чыталі вершы на роднай мове, уладальнікамі дыплома II ступені сталі студэнты 1 курса філалагічнага факультэта Керым Джуманіязаў, Гадан Чарыеў, Арслан Няпесаў, Айлар Дэнданава.

Самай галоўнай перамогай стаў дыплом I ступені ў рэспубліканскім конкурсе міжуніверсітэцкіх інавацыйных праектаў і інфармацыйна-метадычных модуляў "Студэнцтва свету: творчая садружнасць". У гэтым конкурсе БДУ прадставіў праект фэст "Наўруз", які праводзіцца кожны год увесну, прысвечаны Новаму году ў краінах сярэдняй Азіі і блізкага Усходу.

Усе студэнты БДУ, якія прынялі ўдзел у рэспубліканскім фэсце творчасці замежных студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў "F.-ART.bу", атрымалі дыплом і памятны кубак.

Кацярына ШЭЙКО

print

Вам таксама можа спадабацца: