ССЯА зноў запускае праект “Навука на пальцах” (+відэа)

12 Oct, 2015.

 "Наука на пальцах" БГУ

У нашым універсітэце вучацца не толькі на лекцыях, семінарах і “лабах”. Шматлікія студэнты не перастаюць грызці граніт навукі нават у вольны ад вучобы час. Добрым доказам гэтаму паслужыў праект студэнцкага савета па якасці адукацыі БДУ “Навука на пальцах”, першы запуск якога адбыўся 29 красавіка 2015 г. У гэтым навучальным годзе, а менавіта ў лістападзе, таксама плануецца другі выпуск “Навукі на пальцах”.

Сутнасць праекта простая, але вельмі цікавая. Студэнты з самых розных факультэтаў, курсаў, спецыяльнасцяў распавядаюць сваім аднадумцам у літаральным сэнсе на пальцах складаныя навуковыя тэмы. Праект меў вялікі поспех сярод сваёй аўдыторыі. Але гэтым разам арганізатары вырашылі дадаць троху змен у “Навуку на пальцах”. А якіх менавіта – даведаемся ад Ганны Коваль – намесніка старшыні ССЯА БДУ, а таксама кіраўніка праекта “Навука на пальцах”.

— Як прайшоў праект у свой самы першы раз?

"Наука на пальцах" БГУ

— Да рэалізацыі “Навукі на пальцах” я і каманда арганізатараў рыхтавалася вельмі доўга. Мы прымалі заяўкі ад студэнтаў з дакладамі, правялі велізарную працу, звязаную з асвятленнем гэтага праекта і, у прынцыпе, нядрэнна яго рэалізавалі. Многія слухачы, студэнты БДУ, былі ў захапленні ад ідэі праекта і выказалі думку пра тое, што нядрэнна было б рабіць падобныя праекты часцей.

— Якія тэмы ў той час прагучалі з трыбуны дакладчыкаў?

— Насамрэч, кожная тэма была па-свойму цікавая. Кожны з нас змог больш даведацца пра прыроду гуку, пра сацыяльныя паводзіны бактэрый і шматлікае іншае!

"Наука на пальцах" БГУДарэчы, гэтыя два даклады і сталі пераможцамі. Наш праект падняў нямала цікавых тэм, да таго ж самых незвычайных. Напрыклад, мы паслухалі даклад, у якім тлумачылася, якім чынам следствам прымаюцца ва ўвагі звесткі ад людзей, якія валодаюць экстрасэнсорнымі здольнасцямі.

— У чым будзе галоўнае адрозненне паміж мінулай “Навукай на пальцах” і цяперашняй?

— Розніца будзе ў тым, што калі раней мы ахоплівалі толькі студэнцкую тэрыторыю БДУ, то зараз запрашаем удзельнікаў і слухачоў з ВНУ ўсяго Мінска. Таксама мы прынялі да ўвагі папярэднія памылкі, імкнёмся іх цалкам выправіць і зрабіць праект “Навука на пальцах” сёлета яшчэ лепшым.

— На якім этапе цяпер знаходзіцца праект?

— На дадзены момант мы прымаем заяўкі ад дакладчыкаў. Дадзены працэс будзе ажыццяўляцца цэлы месяц: з 5 кастрычніка па 5 лістапада. Пасля гэтага мы прыступім да рэгістрацыі слухачоў, а там ужо і праект рэалізуецца.

— Што вы адчуваеце падчас падрыхтоўкі праекта?

— Я адчуваю, што гэта маё стварэнне, якое я паспяхова гадую і выхоўваю. ССЯА робіць усё магчымае для таго, каб студэнты змаглі далей рэалізоўваць сябе ў рамках публічнага выступлення і навуковай дзейнасці. І я сапраўды рада, што мяне атачае самая сапраўдная каманда, якая ўжо з мінулага запуску праекта пачынае планаваць другі і ўкладваць у яго душу.

Не прапусціце праект “Навука на пальцах”!

Сочыце за абнаўленнямі ў нашай групе ў нашай групе “УКантакце”

Мухабат ХАДЖАМУРАДАВА,

Махры ЯГШЫЕВА

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: