Названы пераможцы конкурсу фота- і відэапрац “БДУ ў тваім фармаце” (+відэа)

5 Jan, 2015.

бгу в твоём формате Крук Александра БГУ в эмоциях 27 лістапада ў актавай зале Інстытута журналістыкі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў аднаго з самых яркіх конкурсаў універсітэта – «БДУ ў тваім фармаце». Конкурс фота і відэапрац праводзіцца з 2012 года, яго заўсёды арганізуюць упраўленне выхаваўчай працы з моладдзю і студэнцкі саюз БДУ. Сёлета на конкурс студэнты прапанавалі 350 фатаграфій. Ад сесіі да сесіі здымай моманты весела! БДУ ў тваім фармаце – праект для тых, хто любіць родны ўніверсітэт і здольны перадаць праз аб’ектыў камеры ўсе грані насычанага студэнцкага жыцця. Працы ўдзельнікаў не абмяжоў­валіся сценамі ўніверсітэта. Як той казаў, хто як папала: мы змаглі і акунуцца ў атмасферу Таўрыды, і нацешыцца відэанататкамі вандроўцаў. Але пра ўсё па парадку. Адразу ж пацешылі вока фатаграфіі з серыі «Нечаканы ракурс». Пераможцам у гэтай намінацыі стала Марыя Долбіч. бгу в твоём формате Долбич Мария Неожиданный ракурс Далей гледачы ўбачылі відэапрацы ў намінацыі «Нататкі вандроўцы». Вось вы бывалі ў Нью-Ёрку? Праводзілі вечары ля фан­танаў аднаго з найбуйнейшых атэляў Лас-Вегаса? На­зіралі з заміраннем сэрца за Ніягарскім вадаспадам ці захапляліся Гранд-Каньё­нам? Мы – не, але дзякуючы працы Багдана Жорава нацешыліся ўсёй гэтай прыгажосцю з вялікім задавальненнем. Акрамя таго, вачыма нашых удзельнікаў мы ўбачылі Літву, Італію ў самых пазі­тыўных фарбах, Іслан­дыю і Нарвегію з усім хараством велапаходу, дзякуючы якому перамогу ў намінацыі атры­маў Захар Пладуноў. Вель­мі ўразіла відэа пра Таў­ры­ду: проста неймаверная колькасць пазітыву перанесла нас на некалькі хвілін у стромкую атмасферу моладзевага форуму. Гэтым не сканчаюцца панадлівыя кадры, бо апроч ролікаў пра замежнае жыццё мы наце­шыліся фотапрацамі ван­дроў­цаў у намінацыі «Цуды прыроды», якія мімаволі прымусілі ўсміхнуцца кожнага. Пераможца намінацыі – Лізавета Шавель. SAMSUNG CSC Не абышлося і без саміх студэнтаў, дакладней, іх эмоцый. Намінацыя «БДУ ў эмоцыях» ажывіла залу, бо мы ўбачылі такія знаёмыя твары і такія блізкія ўсім нам пачуцці. З пазітыўнай фата­графіяй перамагла Аляксандра Крук. Раз ужо загаварылі пра знаёмыя твары, то ўспомнім намінацыю «Персоны БДУ». Там былі ўсе: ад малога да вялікага. І вядомыя акты­вісты, і звычайныя студэнты, і людзі, якія дапамагаюць нам зрабіць навучальны працэс як мага больш цікавым і насычаным. Так, пераможцам стала фатаграфія з намеснікам дэкана філфака Сяргеем Важнікам. І не абы­шлося без неспадзеўкі – адмысловай намінацыі эк­спертнай камісіі «Галоўная персона БДУ». Перамог кадр з рэктарам БДУ Сяргеем Абламейкам, аўтарам якога з’яўляецца Кацярына Лукша. бгу в твоём формате Главное лицо БГУ Екатерина Лукша Наступная намінацыя «Будні БДУ» мела на ўвазе зусім розныя відэа, звязаныя з жыццём студэнта. Аднак хто б мог падумаць, што працы будуць такімі кранальнымі. Упэўнена, што ўся зала назірала за імі з замілаваннем. Бо спачатку нам распавялі гісторыю сім­патыі хлопца да дзяўчыны, затым усе мімаволі пра­сякнуліся любоўю да журфака. Аляксандр Лапуцька паказаў нам эмоцыі, падзеі, твары журфака, перадаў творчую і прыязную атмасферу свайго факультэта. Тым самым павіншаваў яго з круглай датай – 70 гадоў! Пасля такіх ролікаў наш універсітэт ужо сапраўды не мае патрэбы ў рэкламе. Аднак намінацыя «Рэклама БДУ» даказала нам, што доб­рая рэклама ніколі не бывае лішняй. Сусед жур­налістаў ФФСН таксама паказаў сябе, распавёўшы пацешную гісторыю пра тое, як студэнт абраў менавіта БДУ. Там і паркур, і трукі – на ўсё гатовыя абітурыенты, абы патрапіць у найлепшую ВНУ краіны. А ў намінацыі TimeLapse Уладзіслаў Сані­ковіч паказаў нам ужо жыццё студэнта БДУ знутры. Атрымалася вельмі захапляльна. Але на гэтым эфектныя кадры не скончыліся. Намі­нацыя «Сакавітае фота» не змагло не ўчапіць гледача і пакінуць абыякавым ад такіх яркіх і крэатыўных прац. Аднак кадры ў стылі «Люстраное адлюстраванне» мелі не меншы поспех. Гэтулькі варыянтаў, гэтулькі краін, гэтулькі арыгінальнасці. І перамог Яўген Махнавец, які знайшоў у адлюстраванні нашу сталіцу – Мінск. бгу в твоём формате Махновец Евгений Зеркальное отражение А падагульніць усё хацелася б успамінамі ад намінацыі «Фотарэпартаж». Бо менавіта там сабраны і эмоцыі, і твары, і нечаканыя ракурсы, і вандраванні. Ін­шымі словамі, усё жыццё вачыма студэнта БДУ. А вось і найлепшае фота гэтай намінацыі ад Вікторыі Мя­ховіч. бгу в твоём формате Вика Мехович Фоторепортаж Варта адзначыць, што прыз за найлепшую аператарскую працу атрымаў Кан­станцін Жук, а найлепшы сцэнарый удаўся Таццяне Паўлоўскай. Сама цы­ры­­монія ўзнагароджання та­ле­­навітых студэнтаў прайшла ў пазітыўным рэчышчы і пакі­ну­ла вельмі прыемны водар дзякуючы выдатнай аргані­зацыі, цудоўнай атмасферы ў зале і выдатным працам удзельнікаў! Марыя ПЯТРАШКА
бгу в твоём формате Антон Мартысевич Сочное фото

Антон Мартысевіч Сакавітае фота

   
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *