Ад рэктара БДУ. З Новым годам, дарагія сябры!

31 Dec, 2014.

бгу абламейко Сардэчна віншую ўсіх – выкладчыкаў, су­пра­цоўнікаў, студэнтаў і аспірантаў – з Калядамі і Новым годам! Навагоднія святы заўсёды напоўнены са­мымі светлымі пачуццямі і надзеямі, апты­містычнымі памкненнямі ў будучыню. Мы ўспа­мі­наем усё добрае, што падарыў нам год, які сыходзіць, і чакаем ажыццяўлення новых распачынанняў і планаў. Я шчыра дзякую ўсёй універсітэцкай супольнасці за прафесійныя поспехі і вынікі, адданасць і падтрымку БДУ, актыўнасць у захаванні і прымнажэнні назапашанага інтэлектуальнага і навуковага патэнцыялу нашага ўні­версітэта! БДУ ўпэўнена сустракае 2015 год! Пацвярджэннем таму з’яў­ляюцца шматлікія значныя па­дзеі мінулага года. На рахунку нашага ўніверсітэта рэгулярныя перамогі ліцэістаў і студэнтаў на розных між­народных алімпіядах. Прыемна адзначыць, што навуковы патэнцыял мо­ладзі БДУ шматгранны. Выхаванцы ВНУ ска­раюць пастаменты спа­­борніцтваў па матэ­матычных, фізічных, біялагічных дысцыплінах. Студэнты БДУ прызнаны наймацнейшымі на Міжнародным чэмпіянаце студэнтаў па карпаратыўных фінансах, Між­на­родным студэнцкім форуме ChemCamp; яны сталі абсалютнымі пераможцамі на X Міжнароднай студэнцкай алімпіядзе па тэарэтычнай механіцы. І гэты спіс славы можна працягваць бясконца. Заваяванне гэтых вяршыняў адбылося толькі дзякуючы вашай, шаноўныя выкладчыкі, прафесійнай да­тычнасці, энергіі і запалу. Дасягненні нашых сту­дэнтаў – гэта высокая ацэнка штодзённай і працаёмкай дзейнасці настаўнікаў БДУ! Асаблівую падзяку хачу выказаць навукоўцам БДУ. Вашы адважныя амбіцыі ў мінулым годзе бы­­­­лі паспяхова рэалізаваны. Чарговым навуковым прызнаннем стаў запуск на Міжнароднай касмічнай станцыі відэаспектральнай сістэмы, распрацаванай у БДУ. Немагчыма не адзначыць і навуковае дасягненне нашых фізікаў, дзякуючы якому Беларусь можа быць годна прадстаўлена ў міжнародным праекце па будаўніцтве Міжнароднага лінейнага калайдара. Несумнеўна, што росквіт БДУ з’яўляецца вы­нікам згуртаванай калектыўнай працы студэнтаў, выкладчыкаў, навукоўцаў і кіраўніцтва ВНУ. Дзя­куючы вашай самааддачы, зацятасці і працавітасці ўніверсітэт годна прадстаўлены ў ліку сусветных ВНУ найвышэйшай лігі. Яшчэ шмат чаго трэба зрабіць для далейшага развіцця БДУ. Я ўпэўнены, што нам падуладна рашэнне любых задач і наперадзе ў нас уражлівыя вынікі ў навукова-адукацыйнай дзейнасці! Жадаю ўсім дужага здароўя, дабрабыту, міру, дабра, спакою вам і вашым сем’ям! Няхай новы 2015 год апраўдае нашы чаканні і спадзяванні! З Новым годам! З павагай, рэктар БДУ акадэмік  Сяргей АБЛАМЕЙКА
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *