Апытанка. Чым запомніўся мінулы год супрацоўнікам БДУ, і што яны мяркуюць ў новым?

30 Dec, 2014.

obnovgod2014_3 Усе супрацоўнікі БДУ рыхтуюцца да Новага года. Некаторыя нядаўна былі прызначаны на кіраўніцкія пасады. Мы пацікавіліся ў іх: 1. Чым ім запомніўся адыходзячы год? 2. Якія мары хочуць рэалізаваць у наступным? 3. Як святкуюць Новы год? IMG_9390Іваноў Дзмітрый Андрэевіч, дэкан геаграфічнага факультэта: 1. У адыходзячым годзе на геафаку адбылося шмат значных па­дзей. Самае важнае з іх: факультэт адзначыў свой 80-гадовы юбілей. Гэта свята стала своеасаблівым пад­сумаваннем нашай сумеснай працы за апошнія 10 гадоў. Бачны прэстыж геаграфічнага факультэта і запатрабаванасць нашых выпус­кнікоў як сярод базавых аргані­зацый профільных міністэрстваў і ве­дамстваў (іх завітала на юбілей больш за тры дзясяткі), так і за мяжой. Да круглай даты былі прымер­каваны канферэнцыі, семінары, якія праводзіліся цягам года. Мы заключылі 5 дамоў аб супра­цоў­ніцтве з замежнымі ВНУ. Да ўсяго адбыліся змены ў структуры факультэта: адкрыта новая кафедра, пашыраны аўдыторны фонд. Адкрыты дзве новыя спецыяльнасці ў магістратуры, а таксама новы напрамак «Геадэмаграфія». Напрамак «Геаінфармацыйныя сістэмы» быў пераўтвораны ў спецыяльнасць. 2. Вядзецца актыўная праца па адкрыцці з 2016 г. на факультэце яшчэ аднаго напрамку «Тэрытарыяльнае планаванне і рэгіянальная дыягностыка». Прапрацоўваецца пы­­танне па адкрыцці напрамку турыстычнага профілю «Аграэка­ту­рызм». Спадзяёмся, што ў 2015 г. нарэшце будуць аснашчаны новай тэхнікай камп’ютарныя класы. На факультэт павінны паступіць яшчэ два ліцэнзійныя праграмныя прадукты, якія будуць актыўна за­дзейнічаны па дысцыплінах мно­­гіх спецыяльнасцяў. 3. Лічу Новы год адным з асноўных святаў. Замест шумных навагодніх карпаратываў выбіраю сямейную ўтульнасць. Апошнія гады стараюся сустракаць Новы год на Магілёўшчыне – сваёй гіста­рыч­най радзіме разам са сваякамі. Нас у сям’і трое, яшчэ жывая маці (ёй ужо 80 гадоў), па чарзе збіраемся ў кожнага з нас. Дзеці дарослыя, у Дзеда Мароза ўжо не вераць, таму – тосты, жарты, душэўная гутарка, шампанскае… Абавязкова якая-небудзь экзатычная страва. У гэтым годзе збіра­емся ўсе разам  наведаць купель у Пустынках – вядомае месца на Магілёўшчыне! Напярэдадні новага года хачу павіншаваць увесь калектыў вы­клад­чыкаў, супрацоўнікаў і студэн­таў БДУ з Новым годам! Дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай год, які насітупае, дапаможа ажыццявіць усе самыя запаветныя мары! MalySVМалы Сяргей Уладзіміравіч, дэкан факультэта радыёфізікі і кам­п’ютарных тэхналогій: 1. Самае важнае, што ў адыхо­дзячым годзе ФРКТ захаваў пазі­цыі вядучага навучальна-навуко­вага цэнтра ў галіне радыёфі­зікі, электронікі і інфармацыйных тэх­налогій. Дзякуючы агульным намаганням нам удалося ажыццявіць вялікі набор студэнтаў на першы курс і ў магістратуру. На факультэт прый­шлі маладыя выкладчыкі і наву­коўцы. Аспірантамі і супрацоўні­камі паспяхова абаронены тры кандыдацкія дысертацыі. Наву­кова-тэхнічныя распрацоўкі супра­цоўнікаў і студэнтаў факультэта адзначаны ўзнагародамі на прэстыжных замежных выставах і конкурсах. Мы паспяхова справіліся з выпускам навучальнай і навуковай літаратуры. 2. Факультэт радыёфізікі і кам­п’ютарных тэхналогій – гэта су­зор’е яркіх і нестандартных асо­баў як сярод супрацоўнікаў, так і сярод студэнтаў і аспірантаў. Таму сваёй галоўнай задачай, як новы дэкан, лічу ствараць неабходныя ўмовы для творчага развіцця і сама­рэалізацыі кожнага супра­цоўніка. 3. Новы год – цудоўнае сямейнае свята. Традыцыйна адзначаю яго дома сярод родных і блізкіх побач з упрыгожанай ёлкай. Люблю пераднавагоднюю мітусню, пошук і ўручэнне падарункаў. IMG_8828+Локцева Вольга Віктараўна, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ: 1. У 2014 г. падпісана  пагадненне паміж БДУ і пярвічнай  прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў, якое накіравана на фарміраванне аптымальнага пакета льгот і га­ран­тый для навучэнцаў у рамках зака­надаўства Рэспублікі Беларусь. Зусім нядаўна адбылася наша 42-я справаздачна-выбарная канферэнцыя, на якой мы вызначылі прыярытэтныя кірункі дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі на будучыя пяць гадоў. Дэлегаты аказалі вялікі давер цяперашняму складу нашага прафкама, і зараз мы па­він­ны прыкласці максімум нама­ган­­няў, каб апраўдаць іх спадзя­ванні. 2. На 2015 г. у нашай арганізацыі маюцца вялікія планы. Наступны год абвешчаны годам моладзі, і мы запланавалі нямала актуаль­ных і цікавых мерапрыемстваў і праектаў. Зараз мы выношваем ідэю правядзення міжнароднай навуковай канферэнцыі, маштабнага конкурсу сярод танцавальных калектываў. Яшчэ адна задача – павысіць узровень інфармаванасці студэнтаў аб дзейнасці прафса­юзнай арганізацыі. Збіраемся вы­вес­ці на больш высокі ўзровень міжнароднае супрацоўніцтва. Зразумела, што мы будзем працягваць займацца  абаронай правоў і інтарэсаў навучэнцаў, пытаннямі, якія датычацца жыллёва-бытавой сферы, адукацыйнага працэсу, аздараўлення і санаторна-курорт­нага лячэння, і іншымі пытаннямі сацыяльнага характару. 3. Новы год я буду сустракаць, як і многія, сярод блізкіх і сяброў. Я б хацела ад імя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ пажадаць выкладчыкам, супрацоў­нікам і ўсім студэнтам поспехаў у інтэлектуальнай дзейнасці, творчага натхнення, новых адкрыццяў, прафесійнага росту. З надыходзячым 2015 годам! IMG_9087+Варанкевіч Жанна Вячасла­ваўна, дырэктар  РВУП «Камбі­нат грамадскага харчавання БДУ»: 1.  У адыходзячым годзе прыйшлося вырашаць няпростыя задачы. Аднак мяне гэта толькі натхніла, таму што рэалізацыя складаных і паспяховых праектаў можа задаво­ліць сваімі вынікамі ў будучыні. 2. Сфера грамадскага харчавання складаецца з дробязяў, у першую чаргу на кухні, і яе персаналу. І мне, як дырэктару, патрэб­на ўмець заўважаць гэтыя дробязі самой, а таксама вучыць бачыць іх сваіх падначаленых. Усім нашым гасцям павінна быць смачна, утульна і камфортна. У нашай працы ўсё павінна быць на высокім узроўні, і ў плане атмас­феры, і ў плане майстэрства прыгатавання ежы. Нам таксама хочацца ісці ў нагу з прагрэсам і ўносіць нейкія новыя карэктывы ў сваю дзейнасць, а таксама здзіў­ляць і радаваць новым і арыгіналь­ным сваіх наведвальнікаў. Трымаць руку на пульсе могуць дапамагчы модныя папулярныя тэндэнцыі. 3. Асабіста для мяне Новы год – гэта сапраўднае сямейнае свята са сваімі традыцыямі. Усё пачынаецца, безумоўна, з устаноўкі ёлкі, набыцця падарункаў, вандравання па вячэрнім горадзе, які ўпрыгожаны яркай ілюмінацыяй. У дзяцінстве нам бацькі заўсёды клалі пад ёлку сюрпрызы, зараз ужо мы кладзём іх сваім дзецям, унукам, родным і блізкім. Навагодні стол, поўны страваў, запаленыя свечкі, звон бакалаў з шампанскім роўна ў поўнач і запаветныя жаданні ў Новым годзе – усё гэта казка! Напярэдадні свята хочацца пажадаць усім супрацоўнікам і студэнтам БДУ здаровага аптымізму, веры ў лепшае, а таксама дабра, шчасця, здароўя. IMG_9446++Шніп Макар Аляксандравіч, дырэктар Ліцэя БДУ: 1. Адыходзячы год запомніўся ўдалым выступленнем ліцэістаў на рэспубліканскай алімпіядзе, між­на­родных алімпіядах і турнірах. Навучэнцы Ліцэя БДУ заваявалі 83 дыпломы заключнага этапу рэс­публіканскай алімпіяды, 23 ме­далі на інтэлектуальных спабор­ніцтвах міжнароднага ўзроўню. Акрамя гэтага, Ліцэй БДУ зноў стаў найлепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі па выніках ЦТ. 2. 7-гадовы вопыт працы ў якасці намесніка дырэктара па вы­хаваўчай рабоце ўпэўнілі ў тым, што Ліцэй БДУ – унікальнае месца працы. Гэта асаблівая шко­ла з цёплай атмасферай, незвычайна творчым калектывам і тале­навітымі вучнямі. Узначаліць такую моцную і зладжаную каманду – вельмі ганарова і прыемна. Упэўнены, што мы зможам дасягнуць новых вяршынь. 3. Святкаванне Новага года – «традыцыйнае»: сабрацца ўсім разам у бацькоў, уручыць пад­а­рункі, з задавальненнем глядзець, як дзеці нецярпліва зрываюць упакоўку з каробак, запаліць гірлянды на ёлцы і пажадаць сваім блізкім усяго самага добрага і светлага ў новым годзе. IMG_9374+Чаркаская Наталля Бары­саў­­на, начальнік упраўлення ар­ганізацыйна-дакумента­цый­нага забеспячэння: 1. У 2014 г. сумесна з Цэнтрам інфармацыйных тэхналогій быў праведзены аналіз работы адзінай аўтаматызаванай сістэмы электроннага дакументазвароту «ДЕЛО». Перад намі паўстала задача павялічыць колькасць карысталь­нікаў, якія ўдзельнічаюць у электронным дакументазвароце, а таксама аўтаматызаваць працэсы дастаўкі электроннага ўзору дакумента да выканаўцаў, стварыць, узгадніць і зацвердзіць праекты электронных дакументаў. Цяпер ужо зарэгістравана 388 карыстальнікаў праграмы «ДЕЛО». Пры гэтым больш за палову з іх выкарыстоўваюць тэхналогію «ДЕ­ЛО­-WEB», якая дазваляе не ўста­лёўваць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне на пра­цоўных месцах, а карыстацца маг­чымасцямі ўніверсітэц­кай сеткі Intranet. 2. У наступным 2015 г. маем намер арганізаваць працу карыс­тальнікаў у праграме «ДЕЛО» з дапамогай сродкаў аддаленага доступу. А ў перспектыве плануем максімальна перайсці на беспапяровае (электроннае) справаводства. Гэтаму будзе садзейнічаць набыццё клю­чоў электроннага ліч­бавага подпісу. 3. Традыцыйна святкую Новы год разам з сям’ёй, сваякамі і блізкімі сябрамі. На навагоднім стале абавязкова прысутнічаюць новыя стравы, якія ўсе госці з задавальненнем каштуюць. Падрыхтавала Ганна ЛАГУН
print

Вам таксама можа спадабацца:

Адзін каментар

  1. Чытач says:

    Цікавая апытанка, цікавыя асобы… Дзякуй газеце за пазітыўны і святочны настрой!)))

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *