Ляцець, каб жыць: альпініст-экстрэмал пра свае скачкі з Эверэсту (+відэа)

30 Dec, 2014.

photos-10891-img-b-1-копия З’явіўся вольны час. Варыянтаў узімку роўна два: ці сядзіш дома, з нудой утаропіўшыся ў экран камп’ютара, п’ючы «гарбату– каву–патанцуем», ці клічаш прыяцеля, прасаджваеш сваю апошнюю студэнцкую драбязу на «Хобіта» або ў кавярні. Жарты, падколкі, гутаркі, весялосць – жыццё выдатнае, калі так насычанае яркімі фарбамі і калі да ісп­ытаў дапушчаны. Ды вось заскочыла пагасцяваць ад­на думка, якая не дае ўлад­кавацца прыемнаму адчуванню бяспекі і камфорту. Пакуль мы з прыяцелем рас­селіся на мяккіх крэслах кавярні, каб, як і ўсе тут прысутныя, расслабіцца, пасмакаваць момант волі, хтосьці шукае базон Хігса, хтосьці сядае за напісанне кнігі, а хтосьці на працягу двух тыдняў узбіраецца на 7000 метраў над узроўнем мора, каб затым апрануць касцюм-крыло і скокнуць уніз. Проста таму, што людзі маюць імкненне. Проста таму, што яны адрадзілі ў сабе ідэал першаадкрывальнікаў, які так доўга жыў у розумах нашых продкаў. Становіцца страшна, калі ўсведамляеш, што перш чым так вольна і без асцярогі лётаць з вінгсьютам, загі­нула каля 75 вынаходнікаў падобных строяў. Але, так ці інакш, гэта дазволіла зрабіць да­дзеную забаву сапраўд­ным відам спорту, даступным сёння для ўсіх. І яшчэ больш дзіўна тое, што чалавек, які з’яўляецца шматразовым чэмпіёнам і рэкардсменам па скайсёрфінгу, 10 снежня наведаў Мінск, каб проста пагутарыць са сту­дэнтамі. Валерый Розаў, расіянін, які да 49 гадоў скарыў Эльбрус, Манблан, Кіліман­джа­ра, зрабіў каля 10000 парашутных і больш за 1200 бэйс-скачкоў, палётаў над Антарктыдай (з гары Ульветана), Гімалаямі (гара Шыўлінг), дзейсным вулканам Мутноўскі (паўвостраў Камчатка), і наогул, ці то ад горнага паветра, ці то ад нязгаснай энергіі, выглядае не на 49, а на 30 гадоў. На сустрэчы ў фізічным факультэце БДУ аўдыторыя была запоўнена як мажліва. Сам семінар доўжыўся не больш за гадзіну. А вось пытанняў набралася на цэлую пару. Але перш чым пагутарыць, Валерый сам рас­павёў пра бэйсджампінг і нават змог паказаць некалькі самых небяспечных скачкоў. Вінгсьют не такі просты, як здаецца, насамрэч. Канструкцыя мае троху іншую структуру, чым сапраўдныя крылы. Усярэдзіне строя размяшчаюцца паветраза­борнікі, праз якія сам джампер не можа адразу ляцець, а пэўны час павінен правес­ці ў вольным падзенні. Гэта завецца «адрыў», і ў зале­ж­насці ад тыпу вінгсьюта можа быць як працяглым, так і кароткачасовым. Само кіраванне касцюмам ажыццяўляецца нахілам цела і рухамі рук і ног. Для таго, каб спусціцца ўніз, досыць злёгку звесці рукі за спінай. Каб кіраваць у гарызантальным кірунку, неабходна нахіліць сваё цела ў адзін ці іншы бок. А вось угару падняцца, насуперак самым аптымістычным чаканням, немагчыма – той, хто скача, асуджаны ляцець уніз прынамсі пры нахіле ў 20 градусаў. Зрэшты, гэта ўсё адно вельмі блізка з палётам птушак. «З часам да палёту прывыкаеш і можаш у да­сканаласці валодаць касцюмам, як сваімі крыламі. Ін­шая справа, што ўсё пры­хо­дзіць толькі з досведам…». Каб зразумець, хто такія бэйсджамперы і Валерый  Ро­­­заў у прыватнасці, дос­ыць азнаёміцца з паняццем «про­к­сіміці». Апошнія гады бэйс­джампінг без гэтага сло­ва ўявіць немагчыма. «Прок­сіміці» – азначае палёт на максі­мальна блізкай адлег­ласці да скал. «Самы мі­ні­мум, якога можна дасягнуць, – 2 метры. Але пры гэтым зразумець праўдзівы ўзровень вышыні вельмі складана. Ногі знаходзяцца ніжэй за ўзровень галавы, што адчуваць вучышся не адразу. Гэта небяспечныя скачкі, якія захоплі­ваюць дух». Пытанняў задавалі шмат, прычым самых разнастайных. Ад банальнага «як ставіцца жонка да вашага захаплення?» (ставіцца выдатна) да самых фантастычных. Напрыклад, ці спра­бавалі выкарыстоўваць кас­цюм-крыло расійскія ваенныя сілы? Як высветлілася, выкарыстаць дадзеную тэх­налогію ў ваенных мэтах вельмі праблематычна – хуткасць 200 км/г стварае да­волі шмат шуму. Пачаць займацца скач­камі з вінгсьютам можна толькі пасля 200 скачкоў з парашутам, ды і то робячы першыя крокі не ў гарах, а на аэрадроме. Што ж тычыцца адвечнага пытання пра тое, ці не стаў спорт руцінай, расіянін спакойна адказаў:  «Я люблю гэту справу. Навошта заканчваць, калі мне падабаецца лётаць?» Перад сустрэчай вобраз Валерыя Розава маляваўся стэрэатыпна: жвавы, энер­гічны чалавек, які шмат кажа і ўвесь час смяецца. І хоць гумару на сустрэчы было вельмі нямала, сам Валерый апынуўся хутчэй разваж­лі­вым і залагоджаным. Скончаным яго вобраз стаў пасля слоў, якія ён як ніхто іншы мае права казаць. «Самае важнае ў бэйсджампінгу – псі­халогія. Калі ляціш у 5-метровым праёме паміж ска­ламі, галоўнае – не сарвацца. Ды і перад скачком ногі дрыжаць як у першы раз. Але трэба зрабіць крок, каб пакінуць страх ззаду. Толькі не зважаючы на гэта пачуццё, яго можна перамагчы». Вось такі ён, Валерый Ро­заў трэнер зборнай Расіі па артыстычных ві­дах парашутнага спорту, чэмпіён свету па скайсёр­фінгу, альпі­ніст, стваральнік «Рускага экстрэмальнага пра­екта», ініцы­я­тар і ўдзель­нік унікаль­ных экспедыцый і аўтар новага кірунку бэйс­джампінгу – B.A.S.E. climbing (скачкі з самых высокіх гор). У кар’еры гэтага бясстрашнага спарт­смена ёсць унікальныя ска­ч­­­кі, якія дагэтуль не паў­тарыў ні адзін чалавек. Артур КІРЫЛЕНКА IMG_8620-1 Відэа скачка Валерыя Розава з вяршыні Эверэсту стрелкa
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *