Выбраны старшыня Студэнцкай асамблеі БДУ

28 Nov, 2014.

IMG_3005

З 21 па 23 лістапада прадстаўнікі галоўных студэнцкіх арганізацый былі сведкамі і ўдзельнікамі  гістарычна значнай падзеі для БДУ. У САК “Брыганціна” прайшоў выязны адукацыйны семінар студэнцкага актыву “Школа лідара”, галоўнай мэтай якога было зацвярджэнне Студэнцкай асамблеі і выбары яе старшыні.
Студэнцкая асамблея БДУ – вышэйшы прадстаўнічы орган студэнцкага самакіравання, створаны ў ВНУ ў кастрычніку бягучага года. Дзейнасць асамблеі дазволіць аптымальна рэалізаваць моладзевую палітыку БДУ, кансалідаваць студэнцкі грамадскі рух і найбольш поўна выкарыстоўваць патэнцыял студэнцтва ў сацыяльна-эканамічных пераўтварэннях ВНУ і рашэнні студэнцкіх праблем. Асамблея БДУ будзе прадстаўляць інтарэсы студэнцтва БДУ перад органамі кіравання ВНУ, выкладчыцкім корпусам, грамадскімі і дзяржаўнымі арганізацыямі, такім чынам умацоўваючы міжуніверсітэцкія, міжрэгіянальныя і міжнародныя сувязі.
Устаноўчая сесія Студэнцкай асамблеі БДУ  прайшла 23 лістапада. На яе быў дэлегаваны 101 чалавек са студэнцкага актыву. У адпаведнасці з палажэннем пра Студэнцкую асамблею кожная арганізацыя з ліку грамадскіх аб’яднанняў і органаў студэнцкага самакіравання БДУ могуць стаць яе часткай. Жаданне ўступіць у Студэнцкую асамблею БДУ выказалі 7 грамадскіх арганізацый і органаў студэнцкага самакіравання: БРСМ БДУ, пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ, савет старастаў БДУ, ГА “Студэнцкі саюз БДУ”, студэнцкі савет па якасці адукацыі БДУ, каардынацыйны савет студэнцкіх саветаў інтэрнатаў БДУ, савет зямляцтваў БДУ. Студэнты-дэлегаты аднагалосна вырашылі заснаваць дадзены склад Асамблеі БДУ.

dnKpt7tL1as
Наступным пытаннем стаяў выбар старшыні. Ад студэнцкіх арганізацый былі высунуты 3 кандыдаты: Уладзіслаў Бунос (старшыня ГА “Студэнцкі саюз БДУ”), Канстанцін Жук (старшыня савета старастаў БДУ), Яўген Харук (старшыня БРСМ БДУ). Кожны з кандыдатаў удзельнічаў у складанні палажэння пра Студэнцкую асамблею БДУ і з’яўляецца неабыякавым да яе лёсу. У сваіх выступленнях перад выбарамі яны не раз паўтаралі, што стварэнне падобнага органа – вялікі крок для БДУ. Гэта арганізацыя дапаможа рэалізаваць мноства міжнародных праектаў, вывесці студэнцкае самакіраванне на новы ўзровень і чарговы раз даказаць, што БДУ з’яўляецца найлепшай ВНУ краіны.

vcldnkR72is
Выбары прайшлі паводле ўсіх правіл. У зале  прысутнічаў прарэктар па навучальна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзімір Сувораў і дырэктар Інфармацыйнага пункта Савета Еўропы ў г. Мінск Вячаслаў Ярашэвіч. Большасцю галасоў было вырашана праводзіць закрытае галасаванне. Кожны дэлегат атрымаў бюлетэнь і  пасродкам таемнага галасавання быў абраны пераможца. Старшынёй быў абраны Яўген Харук (55 галасоў).
Праца Студэнцкай асамблеі пачнецца неадкладна. Упэўнены, што вынікі не прымусяць сябе чакаць. Гарачыя вочы студэнтаў – найлепшы гэтаму доказ.

Юлія ІШМУРАТАВА

 

print

Вам таксама можа спадабацца: