Оскар па-беларуску, ці “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі–2016” знутры (+відэа)

16 Mar, 2016.

Разрабатываем сценарий. Тренинг на командообразование

З чацвёртага па шостага сакавіка САК “Брыганціна” сабраў пад адным дахам больш за 250 удзельнікаў, арганізатараў, выкладчыкаў… Гэта мерапрыемства доўжылася ўсяго тры дні, але колькі нам удалося прачуць, атрымаць і асвоіць! Падчас семінара ўдзельнікі паспрабавалі сябе ў шматлікіх шляхах журналістыкі: журналісцкім расследаванні, вёрстцы, рэдактарстве, інфаграфіцы, пабылі фотажурналістамі, карэспандэнтамі… працягваць можна яшчэ вельмі доўга. У выніку ніводны ўдзельнік з 36 ВНУ не сышоў без пасведчання пра ўдзел у міжнародным семінары-практыкуме “ЗШСЖ” ці граматы за адмысловыя заслугі.

Брифинг 3

На ўрачыстым адкрыцці семінара-практыкума прафесар Іўчанкаў Віктар Іванавіч, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання ІЖ БДУ, распавёў нам пра цытату Ісакрата, афінскага аратара (436–338 да н. э.), дзякуючы якой семінар і вылучаўся: “Калі нельга казаць пра тое, што раней сказалі іншыя, то варта паспрабаваць сказаць гэта лепш за іх”.

І сапраўды, падчас мерапрыемства студэнцкія газеты, якія прывезлі ўдзельнікі з Беларусі, Германіі, Азербайджана, Славакіі, Расіі перасягнулі чаканні арганізатараў. Выданні з кожным годам удасканальваюцца, сказаў адзін з арганізатараў. Аднак выданням сапраўды варта пажадаць найлепшага, бо шматлікія з іх не адпавядалі “стандартам” сапраўдных газет і часопісаў. Але для гэтага і ствараюцца такія цудоўныя мерапрыемствы.

У “Брыганціну” прыехалі восем каманд пад назвамі найлепшых газет і каналаў, тэлекампаній Расіі, Еўропы, Катара, ЗША: “Аль-Джазіра”, Fox News Channel, CNN, “СБ. Беларусь сёння”, “ВВС. Руская служба”, Euronews, Lenta.ru, “Камсамольская праўда”. У канцы групы павінны былі зрабіць свае ўласныя праекты.

Приехали

Вядома, і на весялосць хапіла часу. Вялікі ўплыў на каманды, у тым ліку каманду “Аль-Джазіра”, у якой мне пашчасціла апынуцца, аказаў трэнінг на камандаўтварэнне. Пазітыўная псіхалагічная служба БДУ змагла згуртаваць нас за невялікі і абмежаваны час. Як гэта адбылося: калектыў прыдумаў досыць складаную задачу для кожнага – стварыць кінакампанію і запусціць першы ў яе гісторыі кароткаметражны фільм. З чаго пачынаецца кіно? Правільна, з рэжысёра і прадзюсара! І яны расставілі ўсе кропкі над і: знойдзены ў групе былі і акцёры, і сцэнарысты, і каманда па падборы акцёраў, і аператары… І зноў нам не далі адпачыць. Акцёры бегалі па іншых камандах (такое правіла: здымацца павінны ўдзельнікі іншых каманд), сцэнарысты сядзелі круком над задумкай сцэнкі, акцёры рыхтаваліся да “здымак”. Пасля: абдумванне слогана, выхад на сцэну, смех і авацыі. У выніку ніхто не застаўся без узнагароды. Нас чакаў “беларускі оскар” у выглядзе дзіцячай лапаткі. У нас быў самы экалагічна чысты фільм. Ну, а што?

Презентация фильмов 3

А потым ізноў вучоба, секцыі, семінары… На дэсерт дасталася дыскатэка, якая доўжылася да ночы. І нават пасля мы не спім: у нас рэфлексія з куратарам. Абмяркоўваем будучую газету, матэрыялы, ідэі і тэмы. Размяркоўваем час, каб паспець і на секцыі, і інтэрв’ю ўзяць у прарэктара БДУ Уладзіміра Васільевіча Суворава.

Другі дзень быў самым насычаным з трох астатніх. Мы, таленавітыя і крэатыўныя студэнты, загружаны працай па навучальных секцыях, а менавіта лекцыямі выкладчыкаў Інстытута журналістыкі БДУ, майстар-класамі прадстаўнікоў вядомых беларускіх СМІ, арганізацый: “Студэнцкая газета ў сістэме карпаратыўных выданняў”, “Эфектыўныя тэхналогіі стварэння актуальнага мэдыякантэнту”, “Студэнцкая газета: пошук новай формы і зместу”, “Дызайн газеты. Інфаграфіка”, “Эфектыўная фатаграфія: сакрэты поспеху”, “Студэнцкія СМІ ў Інтэрнэце”, “PRосвещение”, “DailyWe: сацыяльныя сеткі як новая рэальнасць журналістыкі”.

DailyWe Социальные сети как новая реальность журналистики

Вядома, шкада, што не на ўсіх змаглі пабываць, таму выбіралі тыя, якія будуць нам карыснейшыя за іншыя.

А дзесьці пасярэдзіне мы прынялі ўдзел у брыфінгу, падчас якога мы маглі задаць пытанні Міхаілу Жураўкову (міністру адукацыі Беларусі), Луцкаму Ігару Уладзіміравічу (намеснік міністра інфармацыі).

Ізноў жа без журналісцкіх забавак не абыйшлося: нам трэба было разгадаць вельмі заблытаную таямніцу “Брыганціны”. І мы выдатна з гэтым зладзіліся. Ужо шостага сакавіка на аддрукаванай версіі нашага выдання красаваўся загаловак “Забойства на глебе журналістыкі”.

І вось мы адкідаем сон з вачэй, сёння апошні дзень. Раздрукоўка газет, хваляванне, актавая зала, прэзентацыя нумароў, чаканне, нарэшце, узнагароджанне. Вядома, мы не перамаглі, аднак каманда CNN справядліва заняла першае месца, яна правяла выдатную прэзентацыю і зрабіла крэатыўны відэаролік. А наша каманда “Аль-Джазіра” і газета пад назвай “Брыгада” са слоганам “Мы кажам вам “Брыга”, вы кажаце нам “Да” заняла другі па ліку пастамент пасля CNN. Так што чакалі нас на парах не з пустымі рукамі. Далей доўгія развітанні, слёзы, жаданне троху затрымацца, пабыць з новымі сябрамі, аўтобус, абдымкі і вяртанне ў больш цьмяны свет.

Паліна ГРЫЦКЕВІЧ

Відэа:

Знакомство с командой

print

Вам таксама можа спадабацца: