Універсітэт – твой крок у будучыню! Студэнты БДУ правялі сустрэчы са школьнікамі Смаргоншчыны (+відэа)

17 Mar, 2016.

тренинги 18 лютага стартавала традыцыйная акцыя БРСМ “Універсітэт – твой крок у будучыню!” 7 каманд, 18 факультэтаў, 60 лепшых актывістаў атрымалі права прадставіць альма-матар перад навучэнцамі сярэдніх школ Смаргоні і Смаргонскага раёна. Акцыя доўжылася тры дні, якія былі насычаны разнапланавымі цікавымі мерапрыемствамі, арганізаванымі камітэтам БРСМ, супрацоўнікамі БДУ, а таксама прадстаўнікамі адміністрацыі Смаргоні, гарадскіх і сельскіх навучальных устаноў. открытие2 Урачыста адкрылі акцыю рэктар Сяргей Абламейка, другі сакратар ЦК ГА “БРСМ” Сяргей Клішэвіч і намеснік начальніка ўпраўлення па справах моладзі міністэрства адукацыі Беларусі Таццяна Сіманоўская. Яны адзначылі, што студэнцкая ініцыятыва “Універсітэт – твой крок у будучыню” развіваецца з кожным годам і выказалі спадзеў, што восьмы год адкрые новыя перспектывы і далягляды перад навучэнцамі старэйшых класаў, а таксама пазітыўна паўплыве на досвед удзельнікаў. открытие3 Адметна, што сёлета да арганізацыі далучыліся новыя партнёры. Адным з іх стаў футбольны клуб “Іслач”, які прадставіць Мінскі раён у чэмпіянаце Вышэйшай лігі па футболе. Але пра гэта крыху пазней. Пасля прыбыцця ў Смаргонь адбылася прэзентацыя горада і раёна, якую зладзілі прадстаўнікі гарадскога выканкама. Сакратар БРСМ БДУ Яўген Харук падзякваў ім за гасціннасць і паабяцаў, што старшакласнікі будуць прыемна уражаны тым, што для іх падрыхтавалі каманды. Далей актывісты раз’ехаліся па гарадскіх школах, дзе правялі майстар-класы па шматлікіх спецыяльнасцях і цікавыя трэнінгі, якія дазволілі пазнаёміцца з вучнямі, расказаць ім больш пра вышэйшую адукацыю, а таксама ўсталяваць добрыя сяброўскія адносіны. опыты2 Аналагічную праграму правялі каманды на другі дзень, але на гэты раз яны патрапілі ў сельскія школы. Колькасць вучняў у сельскіх школах значна меншая, чым у гарадскіх і таму камандам удалося ахапіць увагай і падарыць непаўторные эмоцыі кожнаму навучэнцу. Пасля заняткаў у школах студэнтам была прапанавана экскурсія па памятных месцах горада, а таксама ўнікальная магчымасць наведаць Смаргонскі агрэгатны завод, дзе ім былі прадэманстраваныя апошнія распрацоўкі беларускіх тэхнолагаў. Далей студэнты наведалі гістарычны мемарыяльны комплекс да 100-годдзя Першай сусветнай вайны і ўсклалі вянкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. На трэці дзень студэнты падзяліліся на тры вялікія групы, якія удзельнічалі адразу ў трох мерапрыемствах. Першая група паспаборнічала ў з футбалістамі клуба “Іслач” разам з прадстаўнікамі футбольнай школы клуба “Смаргонь”. Адметна, што маладыя смаргонскія спартоўцы былі насычаны эмоцыямі і жаданнем перамагчы прафесійных футбалістаў. Дарэчы, “Іслач” – новы сур’езны ўдзельнік чэмпіяната Вышэйшай лігі па футболе. На рахунку каманды ўжо ёсць шмат трафеяў, а таксама яны з’яўляюцца бронзавым прызёрам рэгіянальнага кубка “УЕФА”, які прайшоў у 2013 г. у горадзе Венета. Пасля гульні футбалісты правялі падарылі хлопцам фірмовыя падарункі футбольнага клуба. Другая група правяла круглы стол з прадстаўнікамі старэйшых класаў адразу ўсіх школ Смаргоні і раёна, дзе спачатку Яўген Харук падрабязней пазнаёміў іх з Белдзяржуніверсітэтам, студэнцкімі рухамі і самакіраваннем, а пасля разам з актывістамі адказаў на шматлікія пытанні школьнікаў. волонтеры в спц Трэцяя група правяла валанцёрскую акцыю “Стань бліжэй!”, у межах якой студэнты наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Смаргоні, а таксама дзіцячы дом сямейнага тыпу. Актывісты зладзілі з дзецьмі гульні, якія не пакінулі абыякавымі аніводнага ўдзельніка. Далей у ДК Смаргоні прайшло ўрачыстае закрыццё акцыі, на якім прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Уладзімір Сувораў падпісаў пагадненне са Смаргонню і Смаргоньскім раёнам, якое прадугледжвае супрацоўніцтва мясцовых навучальных устаноў і БДУ. Пасля, прысутных чакаў канцэрт, які складаўся з 2 частак: першымі сваі таленты прадставіў БДУ – ансамбль танца "Крыжачок", Уладзіслаў Макарэвіч, Ліза Гарбузава, крэатыўная група “Фрыкс”, а таксама сябры ўніверсітэта – гурт “Лепшы квас” – радавалі пазітыўным настроем публіку, а завяршылі канцэрт маладыя артысты Смаргоні, якія ўразілі залу гучнасцю і ўзроўнем сваіх нумароў. закрытие1 Капітан каманды №6 Яўген Чак: “Мы хочам падзякаваць адміністрацыі школ, і ўсім, хто дапамагаў нам у падарожжы, дзякуй хлопцам, і нашым таварышам. Дзякуй за гэты чароўны час, праведзены ў такой цёплай і ўтульнай кампаніі. Мы правялі ў Смаргоні толькі тры дні, але мы верым, што падлеткі вырастуць, і, зрабіўшы упэўнены крок у сваю будучыню, правядуць з намі ў БДУ значна болей часу”. Капітан каманды №4 Іна Хох: “Тры дні праляцелі як тры хвіліны. Праект «Універсітэт — твой крок у будучыню» сапраўды дазваляе школьнікам зазірнуць у пакуль яшчэ невядомы студэнцкі свет. Што ж, у нашых сэрцах БДУ, а ў памяці яшчэ доўга будзе захоўвацца Смаргонь 2016”. Капітан каманды №3 Дзяніс Самойленка: “Увогуле, засталіся цудоўныя эмоцыі. Было так прыемна займацца з вучнямі, што словамі нельга перадаць. Да таго ж арганізацыя сапраўды была на “выдатна”. Усё спадабалася, спадзяюся, што смаргонская моладзь таксама ўвабрала шмат пазітыўных эмоцый. А таксама спадзяюся, што ўжо сёлета ў БДУ паступяць многія з нашых юных сяброў!” Станіслаў ПІНЧУК Відэа: открытие_общ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *