Сацыяльныя сеткі як магніт. Падслухалі на «падслухана»

26 Mar, 2014.

sots

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імкнецца быць бліжэй да сваіх студэнтаў, калегаў, выпускнікоў. Зараз нас аб’ядноўвае скарот «БДУ» не толькі ў рэальным жыцці, але і ў віртуальнай прасторы мы заўсёды разам. Універсітэт афіцыйна, але не афіцыёзна прадстаўлены ва «УКантакце»,Twitter, Facebook, Instagram, Linkedin.com, маецца свой канал на Youtube, ёсць мноства супольнасцяў факультэтаў, кафедраў, груп, інтэрнатаў універсітэта.

Кожны конкурс, які праводзіцца ў сацыяльных сетках БДУ, набірае вялікія абароты. Бо тут кожны можа быць калі не прамым удзельнікам, то чалавекам, ад голасу якога залежыць рашэнне пра пераможцаў. «Заліковы выкладчык БДУ» – выдатная магчымасць сказаць «дзякуй» любімаму настаўніку і галасаваннем выбраць самага годнага. Універсітэцкі конкурс «Студэнт года БДУ» мае вэб-працяг: пераможцы намінацыі «Лідар» становяцца ўдзельнікамі інтэрнэт-конкурсу «Лідар БДУ».
У кожным конкурсе відаць адлюстраванне ўдзячнасці роднаму ўніверсітэту.  Так, у конкурсе «Міс Лета БДУ» пераможца намалявала прысвячэнне альма-матар прама на пяску. Конкурсы, прысвечаныя Дню ўсіх закаханых («Да БДУ з любоўю») і Дню маці («Ты самая- самая») напоўнены прыязнасцю да блізкіх, у тым ліку і да ўніверсітэта. У лістах чытаем:
Да, любим мы!6
Скрывать не станем,
Зачем таить в себе любовь?
Сказать хотим,
Что БГУ по праву,
Достоин самых лучших слов.
Нам заўсёды вельмі прыемна чуць шчырыя водгукі нашых бязмерна таленавітых, творчых студэнтаў, вартых самых вялікіх поспехаў.

ПАДСЛУХАЛІ 
НА «ПАДСЛУХАНА»
Студэнты ўсё часцей абменьваюцца факультэцкімі жартамі менавіта ў сацыяльных сетках. Свае «экзэрсісы» яны публікуюць у аналагах расійскай групы «Укантакце», «Падслухана». Мехмат, Гумфак, ФПМІ, журфак і шматлікія іншыя, пра кожны з гэтых факультэтаў у нас склалася пэўнае ўражанне. Але асабліва нам запомніліся хімічны і юрыдычны факультэты. Іх студэнты вылучыліся самымі смешнымі жартамі. Прапануем вам пазнаёміцца з «фальклорам» розных факультэтаў БДУ, тут усё, што мы падслухалі на «Падслухана».

Гістфак
Калі мне сніцца Джэніфер Эністан, мяне выклічуць на семінары.
* * *
Мая дзяўчына пакрыўдзілася на мяне, бо я пабіў яе рэкорды ў гульні, і зараз не размаўляе са мной.JMtozK4aY2o

Ліцэй
Хацелася б даведацца, колькі сотняў ліцэістаў ідзе на ФМА.

ФМА
Я зараз у Італіі на адпачынку, у мяне мультышэнген гадавы! Прыеду ў сакавіку! Мне паралельна на расклад!
* * *
Я рады, што скончыліся вакацыі. У мяне няма мультывізы, таму я ўвесь студзень глядзеў праграму «Арол і рэшка», пабываў у 101 горадзе!
* * *
– А што такое адзіны дзень інфармавання? І як ён праходзіць?
– Гэта калі Сноўдэн інтэрв’ю дае.
У замежнікаў, калі слоўніка бракуе, у бой ідуць малюначкі. Могуць цэлую гутарку весткі. Прыкалісты.
* * *
– Зрабіце падарунак на 8 сакавіка – скажыце нумар Зайцава.
– Нумар Зайцава. Са святам!

Хімфак
Вы кажаце, што канца свету няма і не было.. Оооо, як вы памыляецеся! У мяне быў штораз пры здачы Excel Душкевічу… «У вас засталося 30 секунд. Паспяшайцеся… Калі вы не выправіце памылку – мы з вамі развітаемся…» Вось гэта і ёсць канец свету!
* * *
Я ніколі не памру з голаду, бо ў клавіятуры заўсёды ёсць крошкі!рагойша
* * *
Як жа дасталі гэтыя бясконцыя:
– ты варыш мет?
– ты можаш зрабіць бомбу?
– ты гоніш самагонку?
* * *
Якая непавага да хіміка, калі мы ходзім рабіць лабы па фізіцы ў склеп побач з туалетам. Трэба, каб і ў іх былі лабы па хіміі ў склепе, але побач з пакоем, запоўненым серавадародам. Хай адчуюць пах жыцця.
* * *
А вы заўважалі, што на раскладзе няма подпісу дэкана? Такім чынам, паводле Грамадзянскага кодэкса РБ, Дэкрэта Прэзідэнта РБ аб нарматыўнай дакументацыіі Пастановы Савета Міністраўад 2000 г. №1678/456-87, ЁН НЕСАПРАЎДНЫ.
* * *
Фармакагнозія, я цябе нена­віджу!
* * *
Часам хочацца падняцца на 7 паверх хімфака з латком яйкаў і пагуляць у «Курыную атаку» з людзьмі на Ленінградцы.

Журфак
Хачу аддаць належнае няўслаў­ленаму герою журфака – вайфаю.dem3
* * *
Кожную лекцыю я заканчваю расстрэлам. (с) Заяц, курс літаратуры 1920–1930-х гадоў.
* * *
Малайчына. А зараз паўтары на латыні. (с) Свораб
* * *
Хлопцы, неяк сесія не вельмі… Лепш у пагранцы або пяхоту?
* * *
Цікоцкі на лекцыях паўтарае словы. Паўтарае словы. Паўтарае словы. Паўтарае словы.
* * *
– Закахалася ў хлопца на журфаку, а гэта выкладчык. Да такога жыццё мяне не рыхтавала! Вадзім Валянцінавіч, якога чорта, а?
– Нядрэнная спроба, Габі.
* * *
– Ніхто не шалее, калі адказваеш на пары Рудэнцы, а яна гаворыць: «Гэта правільна, гэта вы правільна гаворыце»? І так па сто разоў за пару.
– Павер, ты будзеш з радасцю ўспамінаць гэтыя фразы, калі яна скажа: «Няправільна».

Юрфак
А што, прававая інфарматыка і інфармацыйнае права – гэта не адно і тое ж? (с) МамаvkGq6IPAqqE
* * *
– Мне здаецца, што буфетчыца да мяне няроўна дыхае. А я ж толькі другакурснік…
– Ёй патрэбныя ад цябе толькі грошы.
* * *
– Калі бачу прыгожую дзяўчыну – цячэ сліна. Я адзін такі?
– Ты не ты, калі галодны. (с)
* * *
– Распавядзіце смешныя вы­падкі з вашага студэнцкага жыцця. Давайце пасмяемся разам.
– Нешта мне падаецца, што аўтар паста – дэкан.
* * *
Тое самае адчуванне, калі ты ўжо не разумееш, дзе знаходзішся – у інтэрнаце юрфака або ў псіхіятрычнай лякарні.
* * *
Прывітанне, хлопцы, якія ў вас метады для забівання чэргаў на залікі, іспыты, пытанні на семінары?
– Лішняе слова «чэргаў».
* * *
Гэты няёмкі момант, калі на пяцімінутцы ўсё спісаў і напісаўна добрую адзнаку, а потым на гэтае ж пытанне выклікаюць адказваць вусна.

Я вельмі гультаяваты і ўжо трэці дзень думаю, што трэба падумаць пра тое, каб сабрацца падумаць пра курсавую.

Філфак
Самая сумная навіна – ужо панядзелак.
Хлопец з геафака, які выступаў з камандай КВЗ на канцэрце філ­фака і сказаў «родИла»! Ты абразіў нашу альма-матар! Я прыйду на геафак і скажу, што Венгрыя – сталіца Вены, таму што ў іх адзін корань.vapTknATG0A
* * *
Бывай, сінтаксіс, спадзяюся, мы больш не ўбачымся.
* * *
Кожны дзень, выходзячы на вуліцу, лаўлю сябе на думцы, што гэтай зімой выдалася самая лепшая… вясна.
* * *
Сёння на філфаку адключылі святло, іду я па лесвіцы ўніз з фанарыкам і чую: «Ты не пройдзееееш», а троху пазней прычуўся крык: «Уцякайце, дурні»! Дзякуй за настрой, людзі!
* * *
У першы ж дзень у курылцы было больш людзей, чым на занятках.

Гай (Шчомысліца)
Вывучыць за 6 гадзін… Паехалі.
* * *
Хлопец, які бегае ў ласінах па інтэрнаце, ведай, ты палепшыў мой вечар!
* * *
Ведаеце праграму «Разбураль­нікі легендаў» па «Дыскаверы»? Памыла галаву перад іспытам, пачуваюся гэтак жа, як тыя паддоследныя.
* * *
– Хлопцы, а біёлагі – гэта тэхнары або гуманітарыі?
– Усё вырашае стыпуха. Калі з 5 балаў, то тэхнар, калі з 6 – гуманітарый.
* * *
Прабіў квіточак у спадзяванні на плюсік да кармы перад іспытам.
* * *
У мяне алергія на зіму. Я ўвесь пакрываюся коўдрай і ўвесь час сплю.
* * *
Добра засыпаць пад песні Лепса ў інтэрнаце. Асабліва, калі не засынаецца. Асабліва, калі спявае не Лепс.
* * *
Хто збірае прынцэс з «Кіндэра»? Памяняю Папялушку або Жасмін на Арыэль, Беласнежку, Рапунцэль, Прыгажуню ў сонным лесе.
* * *
Логіка дзяўчат дзіўны прадмет.мазаник
* * *
Скандал ужо ёсць, а прычын яшчэ няма.
* * *
Лемяза на лекцыі гаворыць так, што мне падаецца, быццам ён зачытвае Rap God Эмінэма.
* * *
Пшэпшук, я не ведаю, хто ты, але вымаўленне твайго прозвішча ўздымае настрой на ўвесь дзень.
* * *
Намеснік дэкана сёння зрабіў мой дзень! Зайшоў у блок і сказаў ісці на пары.

ФПМІ
Шкада, што Левакоў не вядзе ў мяне матан. «Так бы мовіць, гэта самае, трэба сесці і пазаймацца».
* * *
Анатоль Афанасьевіч усё прыгажэйшы і прыгажэйшы, а матан усё складанейшы і складанейшы.
* * *
«Не пішыце! Усё, што я гавару – гэта поўная бяссэнсіца!» Левакоў.
* * *
1 курс, ёсць хто-небудзь смелы? Папрасіце Кастрыцу пісаць буйней, калі ласка.
* * *
І ўсё-такі выкладчыкі матэматычнай логікі такія нелагічныя.
* * *
Калі я не разумею, як даказаць крытэрый квадрыруемасці, і вектарная прастора не ўяўляе для мяне ніякай цікавасці, ці ёсць у мяне будучыня на ФПМ? (1 курс)
* * *
Мяне весяліць, як прыбіраль­шчыца мые раніцай перад першай парай падлогу. Такое пачуццё, быццам яна яе святой вадой акрапляе.
* * *
«Думаеце, гэта смешна? Я за ўсім сачу і ўсё запісую». В.В.

Мехмат
Закахалася ў свайго выкладчыка па матане. Хачу заваліць іспыт, каб у наступным семестры хадзіць да яго на пераздачы і часцей яго бачыць.
* * *
А ёсць што-небудзь горшае за матаналіз?
* * *
Сенсацыя! Выкладчык мехмата, распісваючыся ў ведамасці, выпадкова падпісаў кантракт з ЖКГ на ўборку тэрыторыі, прылеглай да галоўнага корпуса БДУ!
* * *Авсюкевич Диана-ффсн
Ну што, матэматыкі, хто-небудзь ужо аспрэчыў тэарэму Піфагора?
* * *
Пэўна, вельмі крута віншаваць з Днём абаронцы Айчыны людзей, якія косяць ад войска?
* * *
«Я так гляджу, што ўвага да маёй персоны тут кампенсуецца няўвагай да таго, што я гавару на лекцыях? Не пракаціць!» Міхаіл Прахаровіч
* * *
«Сесія – выдатны час для забавы, калі ты выкладчык!» Выкладчык

Матэрыялы студэнцкага і выкладчыцкага «фальклору» перабіралі Ірына БАГЕЛЬ і Яна ПАЛЯШЧУК

print

Вам таксама можа спадабацца: