Клуб фанатаў студсаюза, Comprendo, Heroezz и персанажы Бёртана

18 Nov, 2015.

школа актива бгу Выязны семінар “Школа актыву” студэнцкага саюза ўжо другі раз сабраў у “Брыганціне” самых ідэйных і вясёлых студэнтаў БДУ. Актывісты з усіх факультэтаў аб’ядналіся ў сем каманд. На працягу трох тыдняў яны спазнавалі ўсе асновы студэнцкага самакіравання, набіраліся натхнення і матывацыі. Удзельнікі “Школы актыву” наведвалі спецыяльныя майстар-класы, трэнінгі, лекцыі, на якіх вучыліся ўзаемадзейнічаць адзін з адным, даведваліся, як ствараць праекты і абараняць іх, прыцягваць спонсараў і вырашаць канфлікты ў калектыве, пазнаёміліся з “кухняй” дзейных праектаў студэнцкага саюза, з сакрэтными прыёмамі ад іх кіраўнікоў. Даведаліся пра зваротны бок мерапрыемстваў, плюсы і мінусы працэсу іх падрыхтоўкі. Акрамя таго кожная з сямі каманд мела свой асабісты стыль. школа актива бгу“Зорка па імені Сонца” паўстала перад журы і гледачамі ў вобразах з фільма “Зорныя войны”. Не абышлося і без светлавых мячоў. Хлопцы з каманды КFC, назва якой расшыфроўваецца як “клуб фанатаў студсаюза”, мелі выгляд гульцоў у амерыканскі футбол, а дзяўчаты былі апранутыя як чэрлідаршы. Мексіка, самбрэра, вусы і кактусы – гэта тэма каманды Comprendo. Як персанажы Бёртана, каманда "Team Бёртоnа" выглядала жахліва, чым пакарыла публіку. У складзе “Дыябету” можна было пабачыць дзяўчат і хлопцаў у вобразах любімых цукерак: “Сталічныя”, “Рачок, “Кароўка” і інш. Удзельнікі каманды “Палата № 16” былі ў вобразах людзей з загадкавымі захворваннямі. А супер-геройскія персанажы каманды Heroezz пакарылі ўсіх аматараў коміксаў. Акрамя творчых нумароў і візітовак, каманды прэзентавалі ўласныя праекты. Найлепшым жа быў прызнаны праект па стварэнні кіберспартыўнай лігі БДУ. Менавіта на кожным факультэце ёсць людзі, якія захапляюцца камп’ютарнымі гульнямі. І аб'яднаць такіх людзей ва ўніверсітэце – ідэя праекта. Для каманд лігі будуць праводзіцца розныя трэнінгі і гульні, а скончыцца сезон вялікім турнірам. Гэтая “Школа актыву” была, несумненна, незабыўнай і натхняльнай для кожнага з яе ўдзельнікаў. А вялікая сям’я студэнцкага саюза стала яшчэ мацнейшай. Аліна КОБЕЦ школа актива бгу
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *