Конкурс “БДУ ў тваім фармаце-2014”

16 Feb, 2015.

Fotolia_16642379_MУ Беларускім дзяржаўным універсітэце падведзены вынікі конкурсу фота- і відэапрац “БДУ ў тваім фармаце”.

Фотапрацы ацэньваліся ў васьмі намінацыях. У змаганні фатаграфій сваёй alma mater прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў ВНУ. Сёлета выхаванцы БДУ былі самымі актыўнымі за ўсю гісторыю конкурсу. Яны падрыхтавалі рэкордную колькасць здымкаў. З дасланых 350 фотапрац толькі дзесяць прызнаны найлепшымі.
“БДУ ў эмоцыях” найлепш паказала чацвёртакурсніца геаграфічнага факультэта Аляксандра Крук. Пераможнае “Люстраное адлюстраванне” ўзнавіў другакурснік ФПМІ Яўген Махнавец. Студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Вікторыя Кульбіцкая стала першай у намінацыі “Персоны БДУ”, а ў катэгорыі “Нечаканы ракурс” — другакурсніца гуманітарнага факультэта Марыя Долбіч. “Сакавітае фота” нйалепшае ў трэцякурсніка ФРКТ Антона Мартысевіча. Лідарам у серыі “Фотавандравання” стала чацвёртакурсніца Інстытута журналістыкі Марына Сіманава, а ў намінацыі “Фотарэпартаж” першынство дасталася чацвёртакурсніцы гуманітарнага факультэта Вікторыі Мяховіч. Найлепшым фатографам ва ўзнаўленні “Цудаў прыроды” прызнана пяцікурсніца ФМА Лізавета Шавель.
Акрамя таго, у конкурсе фотапрац журы заснавала адмысловую намінацыю экспертнай камісіі “Галоўны персона БДУ”, у якой пераможцам стала чацвёртакурсніца гістарычнага факультэта Кацярына Лукша.
Нагадаем, урачыстая цырымонія ўзнагароджання аўтараў лепшых відэа- і фотапрац адбылося 27 лістапада ў БДУ.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю, упраўленне па справах культуры і студэнцкі саюз БДУ.
Паглядзець відэа пераможцаў і іншыя ролікі пра БДУ вы можаце на відэаканале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Намінацыя «Сакавітае фота»

iFkgtRYiVMM

Пераможца Антон Мартысевіч

8R8eKUelLGI 23Ml3RO1K5o AZMV7ckX8cQ mm1VLWYZTLQ

Намінацыя «БДУ ў эмоцыях»

n9xNIzo1D_c

Пераможца Аляксандра Крук

lKj72JrT3R4 mWPCzfIxj5Q nBnApA7ZSU0 Yajb1qZd8WQ

Намінацыя «Нечаканы ракурс»

wF7l9p1Su70

Пераможца Марыя Долбіч

-M8Nf98oPx4 zsIMS8bB1NU iATtr36dRGE lKj72JrT3R4

Намінацыя «Фотарэпартаж»

r4QVGfE-LrU

Пераможца Вікторыя Мяховіч

Ph1eLQ6Yr88 wnDMHG37KfQ S3NQqZmi-h8 JfQdFoNWvMA

Намінацыя «Фотавандраванне»

uvDqNX63jXo

Пераможца Марыя Сіманава

y-7B97ZyERo RhCAdFfqsUo 96cNNqffQNs 175pnu1tUws

Намінацыя  «Люстэркавае адлюстраванне»Rii98fwH5b4

1kq_OlMANQg _THRdeJpcBA Y-cXHYS2jyA i0wHuB86WTk

Спецыяльная намінацыя «Галоўная персона»

1E5QZziZmjw

Пераможца Кацярына Лукша

print

Вам таксама можа спадабацца: