“Славянскі калейдаскоп” ізноў сабраў маладыя таленты

17 Apr, 2015.

  славянский калейдоскоп наконечная фаина2 красавіка ў Расійскім цэнтры навукі і культуры адбылося трэцяе падвядзенне вынікаў конкурсу літаратурнай творчасці "Славянскі калейдаскоп" сярод студэнтаў БДУ. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца: Фундаментальная бібліятэка БДУ, культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Наша Русь", мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюз жанчын БДУ. У конкурсе прынялі ўдзел 48 студэнтаў БДУ, было даслана 68 прац. Самымі актыўнымі апынуліся студэнты філалагічнага факультэта, Інстытута журналістыкі і студэнты факультэта міжнародных адносін. У склад журы ўвайшлі: паэт, празаік, перакладчык, крытык, публіцыст, старшыня Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Пазнякоў Міхась Паўлавіч; кандыдат філалагічных навук, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ Мятліцкая Ганна Мікалаеўна; а таксама старшы выкладчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Інстытута журналістыкі БДУ Кузьмінава Алеся Юр'еўна. Адкрылі свята салісты  фальклорна-этнаграфічнага ансамбля  "Багач" пад кіраўніцтвам прафесара Казаковай Ірыны Валер'еўны.  Яны выканалі песні "Ой, гарочка-пташачка", "Вясна-красна на калочку", "Дзеткі", якія перадаюць каларыт  славянскага фальклору. Першая намінацыя "Захоўваем у сэрцах Вялікую Перамогу" сабрала 17 удзельнікаў. Тэмы:   "Героі Вялікай Перамогі", "Лёсы, апаленыя вайной", "Складаем радкі ў гонар Перамогі" сталі асновай для 24 твораў. Падводзіў вынікі конкурсу  старшыня журы Міхась Паўлавіч Пазнякоў: "Як хутка пралятае час. Год назад  мы падводзілі вынікі другога конкурсу. І вось сёння ўжо завяршыўся трэці. Яго характэрная асаблівасць у тым, што шматлікія працы былі прысвечаны тэме Вялікай Перамогі. І гэта невыпадкова, бо менавіта мы – братэрскія народы – разам кавалі гэту перамогу.  Думаю, што ў наступным годзе трэба ўвесці новую намінацыю "Разам", прысвечаную нашаму яднанню славянскіх народаў". Пераможцамі ў намінацыі "Захоўваем у сэрцах Вялікую Перамогу" сталі: Кацярына Роўда (філалагічны факультэт), Фаіна Наканечная (факультэт журналістыкі), Марыя Дзягіль (філалагічны факультэт), Ігар Пятровіч (гістарычны факультэт), Дзмітрый Корзунаў (факультэт філасофіі і сацыяльных навук)

Мы помним… Головы склоняем…

Досталась дорогой ценой

Победа наша в тёплом мае,

В год 45-ый, той весной.

Так  скончыў свой верш  Дзмітрый Корзунаў  "Мы памятаем". А Кацярына  Роўда прысвяціла сваё сачыненне любімаму дзеду-ветэрану:

Ты  сціплым быў, медалі не насіў,

Ты наш герой, табою ганаруся!

Дяцей, унукаў, родны край любіў,

Дастойны сын матулі-Беларусі.

Скончылі тэму  песень у выкананні Сапегі Кацярыны "Прабач мне, дзядуля". Наступнай намінацыяй  конкурсу стала тэма: "Студэнцтва выдатная пара", прысвечаная году моладзі. У гэту намінацыю было пададзена 6 прац. Удзельнікі журы адзначылі Анастасію Марчук, факультэт журналістыкі, Юлію Стукачову, філалагічны факультэт, Лізавету Астравух, філалагічны факультэт. Лаўрэатамі сталі: Роўда Кацярына, якая напісала праніклівыя радкі пра свой універсітэт:

БДУ! Ты лепшы у краіне! БДУ! Другіх такіх няма! Твой прэстыж заўсёды на вяршыні! Заяўляю гэта нездарма.

Аліна Карпіцкая  так бачыць перспектывы для сённяшняй моладзі:

Так уж выпало нам: нам завидная выпала доля

Жить в наш солнечный век, не скрываясь, и петь, что хотим.

Мы настолько крепки, что для нас лишь один закон – воля,

На которой стоим и которую не предадим.

 

У нас столько надежд, что любые мирские проблемы

Всё равно, что нарыв, что мы изредка всё бередим.

Перед нами весь мир! Нам один раз подняться – и все мы

Простоим до конца и друг другу упасть не дадим.

  Завяршыў тэму студэнцтва Уладзіслаў Калачоў, студэнт юрыдычнага факультэта  песняй "Пакуль мы маладыя". Наступнай стала тэма: "Любовь нечаянно нагрянет…". Больш за палову студэнтаў прадставілі свае працы менавіта на гэту тэму, а пераможцамі сталі: Роўда Кацярына, Анастасія Семянько – студэнткі філалагічнага факультэта, Наканечная Фаіна – студэнтка факультэта журналістыкі, Дзмітрый Корзунов – студэнт ФФСН Адкрыла намінацыю Бараева Дар'я, студэнтка эканамічнага факультэта, выканаўшы песню "Дождж". А Дзмітрый Корзунаў працытаваў свой верш:

Когда весенние ручьи

Так нежно землю пробуждают,

Как поцелуем по утрам

Обычно будит Он Её,

Мы вместе будем наблюдать,

Как птицы с юга прилетают;

Какое счастье для людей:

Смотреть вдвоём в одно окно

"Каханне – гэта святое пачуццё, і адна з галоўных тэм у паэзіі. Няхай гэта пачуццё прыходзіць не толькі нечакана, але асабліва тады, калі сэрца гатовае яго сустрэць," – пажадаў Міхась Паўлавіч Пазняков. Філасофская лірыка "Во всем мне хочется дойти до самой сути…" была прадстаўлена ў творах сямнаццаці студэнтаў. Лаўрэатамі ў філасофскай лірыцы сталі студэнткі факультэта міжнародных адносін – Анастасія Каротчыкава, Валерыя Ісаковіч і Таццяна Цішкевіч –  студэнтка біялагічнага факультэта. І, нарэшце, гран-пры конкурсу журы аднагалосна прысудзіла Таццяне Купрыянец, студэнтцы 5 курса фізічнага факультэта, якая стала пераможніцай ва ўсіх заяўленых намінацыях. Вось адно з яе сачыненняў:

Что ты видишь, когда закрываешь глаза?

  Что ты видишь, когда закрываешь глаза?славянский калейдоскоп Заплутавшие в шорохе трав небеса, Иль берёзовый лес, поседевший от ран, Иль позёмкой взметнувшийся в полночь буран?   Может, песни ты видишь в отсветах костра, В коих речка быстра, в коих юность остра? Аромат сыроватый весенних полей Проступает пред внутренним взором в капель?  

Помнишь радость, наверное, сбывшихся встреч,

Каждый счастья кусочек стремишься сберечь.

Что ты видишь, когда закрываешь глаза?

Я – весь мир, все хранимые им чудеса!

  Па традыцыі найлепшыя сачыненні канкурсантаў будуць апублікаваны ў літаратурна-мастацкім і грамадска-публіцыстычным часопісе Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы "Белая вежа". Усе пераможцы былі ўзнагароджаны сувенірамі. У канцы вечара прагучала песня ў выкананні Алены Маслоўскай "Дзве сястры – Беларусь і Расія", якая ўжо стала гімнам конкурсу.славянский калейдоскоп   Фаіна НАКАНЕЧНАЯ (Інстытут журналістыкі БДУ) і Людміла ЯНКОВІЧ (Фундаментальная бібліятэка БДУ) славянский калейдоскоп      
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *