Трэба толькі верыць у свае сілы! Рэцэпт ад паспяховых студэнтаў

2 Apr, 2015.

бгу поступление Нельга недаацэньваць важнасць вышэйшай адукацыі. Бо менавіта яна з’яўляецца своеасаб­лівым трамплінам, першай прыступкай да свядомага дарослага жыцця. Адукацыя прыводзіць нас да поспеху, дапамагае лепш зразумець свет, дае старт у перс­пектыўную будучыню. Для нашых герояў – Наталлі Морза, Марыі Хачкоўскай і Дзяніса Далецкага – такі старт быў асабліва ўдалым. Яны паступілі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з найвышэйшымі вынікамі. Наталля падавала дакументы ў Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій з 383 баламі з 400 магчымых. Дзяніс на цэнтралізаваным тэсціраванні па фізіцы на­браў 100 балаў. А Марыю на геаграфічны факультэт пры­нялі наогул без іспытаў. Але пра ўсё па парадку. Свой поспех першакур­с­ніца ІБМТ Наталля Морза сціпла называе няйначай як цудам. Наталья МорзаІ дае яму імёны вы­кладчыкаў Ліцэя БДУ – На­таллі Янісаўны Краў­цэвіч, Анастасіі Уладзімі­раўны Зянь­ковіч і Таццяны Аляк­сандраўны Уткінай. Ме­навіта гэтыя прафесіяналы сваёй справы, як кажа Наталля, дапамаглі ёй дасягнуць такога высокага выніку. «Тут хочаш не хочаш, а зда­сі», – усміхаецца дзяўчына. Матэматыка – 87 балаў, англійская мова – 98 балаў, беларуская мова – 100 ба­лаў! Для такога выніку да­во­дзілася цяжка працаваць. Складаней за ўсё Наталлі давалася матэматыка. А вось з мовамі праблем не было – англійскую і беларускую заўсёды любіла, таму і часу на падрыхтоўку выдаткавала менш. І зноў жа дзякуючы ўлюбёным выкладчыкам, якія давалі шмат ін­фармацыі, што выходзіла за рамкі школьнай праграмы. На пытанне «Чаму БДУ?» Наталля, не задумваючыся, адказвае, што іншых вары­янтаў нават не разглядала. За час вучобы ва ўніверсі­тэце яна змагла напоўніцу адчуць «усю сілу і моц гэтай установы». «Гэта іншы свет, дзе я змагла знайсці са­праўдных сяброў», – дзеліц­ца дзяўчына. У Марыі Хачкоўскай загадзя пазнаёміцца з БДУ магчымасці не было. Маша МорзаУсё жыц­цё яна пражыла ў прыгарадзе Мінска, вучылася ў звычайнай сельскай школе. Заўсёды была выдатніцай, вучоба падабалася, таму вучыцца было цікава. Пачынаючы з 7 класа, Маша рэгулярна ўдзельнічала ў розных прадметных конкурсах: «Журавлик» па рускай мове, «Буслік» па беларускай, «Кен­­гуру», «Глобусёнок», «Инфо­мышка», «Зубрёнок», «Лингвистёнок» і іншыя. Узнагарод было шмат, і гэта пры­мусіла дзяў­чыну скласці досыць тоў­стую папку «Мае дасяг­ненні». З выбарам, куды паступаць, Маша вызначылася не адразу. Дапамог выпадак. У 10 класе яе нечакана адправілі на раённую алім­піяду па геаграфіі, дзе яна «ўзяла» дыплом II ступені і прайшла на абласны тур, які праходзіў у Нясвіжы. Гэта падзея пакінула ў памяці дзяўчыны яркія ўспа­міны: апроч выпрабаванняў, там была вельмі насычаная праграма, яна завяла мноства знаёмстваў. З таго часу жыццё Машы ўсё больш звяз­валася з геагра­фіяй. Выбар для паступлення быў зроблены. Пачалася сур’ёзная падрыхтоўка да ЦТ. У 11 класе было досыць цяжка: увесь тыдзень быў распісаны па некалькіх курсах, рэпетытарах, факультатывах, дадавалася падрых­тоўка і ўдзел у рэпетыцыйных тэсціра­ван­нях. Калі сілы, здавалася, ужо заканчваліся, дзяўчына даведалася, што сёлета для медалістаў з’яві­лася магчымасць паступіць без ЦТ на некалькі факуль­тэтаў БДУ, у тым ліку і на геафак. Так яе жаданне нечакана супала з прыемнай магчымасцю. І мара стаць студэнткай БДУ стала рэ­аль­­насцю. Зараз дзяўчына ўзгадвае: «Геаграфія суправаджала мя­не з самага дзяцінства: мая бабуля ўсё жыццё прапрацавала настаўніцай геа­графіі і гісторыі, мама скончыла геафак БДУ, і я, так бы мовіць, вырашыла працягнуць дынастыю. Я вельмі ўдзячная Белдзяржунівер­сітэту за такія магчымасці. Не выключана, што пасля вучобы я застануся ў гэтай навучальнай установе, толькі ўжо ў якасці выкладчыка». Дзяніс Далецкі – родам з Браслаў­скага раёна Ві­цебскай воб­ласці. Денис ДалецкийЗ самага дзяцінства вучоба давалася яму лёгка, і таму хлопец без асаблівых высілкаў атрым­ліваў свае 7–9 балаў. З неабходнымі для паступлення прадметамі – фізікай і матэматыкай – ён вызначыўся толькі ў канцы 10 класа. Падрыхтоўкай да ЦТ заняў­ся яшчэ ўлетку. Рэпетытараў не было. Першыя месяцы было цяжка. З прычыны вя­лікай нагрузкі пачаліся праблемы са зда­роўем, пра спорт прыйшлося забыцца, бо часу ледзь хапала на сон. Рыхтавацца цяжка, але яшчэ цяжэй было абраць месца будучай вучобы. Увесь год хлопец выдаткоў­ваў час на пошук інфарма­цыі пра спецыяль­насці, будучыя месцы працы і маг­чымасці росту. Мара вяла да БДУ, але палохалі высокія прахадныя балы. «Вырашыўшы, што трэба ісці да мары, я выпрацаваў сваю сістэму навучання і пачаў больш адпачываць. Вось так і вучыўся да канца года, – распавядае Дзяніс. – У маі практычна не рых­та­ваўся, што, дарэчы, пай­шло мне на карысць, бо адпачынак дапамог мне пры­весці галаву ў парадак і зір­нуць на праблему з іншага боку». Як вынік – 100 балаў па фізіцы і досыць высокі вынік па рускай мове і матэматыцы. Хлопец стаў студэнтам-бюджэтнікам факультэта ра­дыё­фізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ. Аднак, пра­ву­чыўшыся паўгода, Дзяніс усвядоміў, што фізіка не тое, чым ён жадае займацца ўсё жыццё. Вывучаючы праграмаванне і матэматыку, студэнт зразумеў, што яму больш падабаецца працаваць з лічбамі, будаваць алгарытмы і аптымізаваць. Таму вырашыў перапаступіць на іншы факультэт, але таксама БДУ – факультэт прыкладной матэматыкі і ін­фар­матыкі. «У БДУ мяне прыцягвае высокі ўзровень адукацыі, паглыбленае вывучэнне дыс­цып­лін па спецыяль­насці, шырокі профіль, перадавыя распрацоўкі і цікавыя курсавыя працы», – кажа Дзяніс. Зараз хлопец дае парады абітурыентам: «Галоўнае – памятаць, што ніколі не позна пачаць рыхтавацца да паступлення. Як бачыце, мне хапіла года. Верце ў свае сілы. У мяне не было рэпетытараў, толькі інтэрнэт. Выпрацуйце зручную для сябе сістэму навучання і адпачывайце, каб павялічыць прадуктыўнасць вашай працы». Гісторыі нашых герояў – яшчэ адно пацвярджэнне такіх вядомых праўдаў, як «што жывём, то вучымся» і «шчасце само ў рукі не йдзе, вы каваль свайго шчасця». Ставіць перад сабой мэты і ісці да іх упэўненым крокам – ці так гэта цяжка? Адказ ляжыць на паверхні, трэба толькі верыць у свае сілы. Ірына РУДЗЬКО n7oueBvgtZw  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *