“Пакуль мы памятаем мінулае, у нас есць будучыня…” За першынства ў конкурсе “Перамога ў аб’ектыве” – паездка ў Талін на дваіх

18 мая, 2015.

день семьи бгу победа 2015 Вайна пакінула незгладжальны адбітак на нашай беларускай зямлі. І наш абавязак – заўсёды памятаць пра людзей, які адстойвалі незалежнасць і права на жыццё беларускага народа. У красавіку прафкам студэнтаў БДУ абвясціў пра пачатак фотаконкурсу "Перамога ў аб'ектыве", прысвечанага 70-годдзю Вялікай перамогі. Фатаграфія – гэта захавальнік гістарычнай памяці. Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях: Намінацыя № 1 "Водгаласы мінулага"(спалучэнне сучаснасці з тым, што нагадвае пра вайну) Намінацыя № 2 "Твар нашай перамогі"(партрэт ветэрана) Намінацыя № 3 "Мы не забыліся"(на фатаграфіі павінна быць адлюстравана, як мы паважаем ветэранаў) Намінацыя № 4 "Мінулае побач" (пейзажны малюнак сучаснасці, сумешчаны з гістарычным здымкам: месца павінна быць адно і тое ж) IMG_9872 Па выніках фотаконкурсу ў рамках мерапрыемства "Мая сям'я ў гады вайны" была арганізавана фотавыстава найлепшых прац удзельнікаў. Кампетэнтным журы былі вызначаны найлепшыя працы і ўзнагароджаны: Дыпломам пераможца ў намінацыі "Водгаласы мінулага" (назва працы: "Водгаласы мінуўшчыны…") і сертыфікатам на правядзенне двухгадзіннай здымкі ў фотастудыі ўзнагароджана Брадовіч Антаніна, студэнтка 3 курса хімічнага факультэта. Дыпломам пераможца ў намінацыі "Твар нашай перамогі" (назва працы: "Слёзы перамогі") і сертыфікатам на правядзенне двухгадзіннай здымкі ў фотастудыі – Брадовіч Антаніна, студэнтка 3 курса хімічнага факультэта, Занковіч Ганна, студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі.
IMG_9870

На фота : удзельніца і адна з пераможцаў конкурсу Ганна Занковіч

Дыпломам пераможца ў намінацыі "Мы не забыліся") (назва працы: "Мы ганарымся") і сертыфікатам на правядзенне двухгадзіннай здымкі ў фотастудыі – Аксакава Валерыя, студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі. Дыпломам пераможца ў намінацыі "Мінулае побач" (назва працы: "Тут людзі не старэюць") і сертыфікатам на правядзенне двухгадзіннай здымкі ў фотастудыі – Брадовіч Антаніна, студэнтка 3 курса хімічнага факультэта Уладальнік гран-пры (назва працы: "Я жывы для цябе") – Казіева Юлія, студэнтка 1 курса ММФ – паездка ў Талін ад турыстычнай кампаніі "Эсталайн" і сертыфікат на правядзенне трохгадзіннай здымкі ў фотастудыі. Выяўляем велізарную падзяку ўсім удзельнікам фотаконкурсу за выяўленыя талент, цікавасць і фатаграфічнае майстэрства! А таксама нашаму партнёру – турыстычнай кампаніі "Эсталайн" за прадстаўлены падарунак уладальніку гран-пры – паездка ў Талін на дваіх. Хочацца адзначыць, што мужнасць і гераічнасць ніколі і нікім не будзе забыты. У нашых сэрцах нават праз стагоддзі заўсёды застаецца месца для гонару за нашых ветэранаў і словы для чарговай падзякі. Няхай дух Перамогі натхняе і вядзе нас наперад – да новых подзвігаў, поспехаў і дасягненняў! Вольга НІКАЛАЕВА, прафкам студэтаў БДУ Фота Юліі ІШМУРАТАВАЙ IMG_9874
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *