Фільмы пра вайну, якiя стоiць перагледзець дзясяткі разоў

15 мая, 2015.

бгу фильмы война студентыДа свята 9 мая рэдакцыя «ФМОn-line» правяла апытанне і высветліла, якія фільмы пра вайну студэнты гатовыя пераглядаць дзясяткі разоў.   1. «Офицеры» (1971) фильмы офицеры война студенты Лёсы двух сяброў – Аляксея Трафімава і Івана Варавы – прасочваюцца на працягу шматлікіх гадоў. У 20-я яны разам служылі на памежнай заставе, біліся з басмачамі. Там яны, яшчэ зусім маладымі, на ўсё жыццё запом­нілі наказ свайго камандзіра: «Ёсць такая прафесія – радзіму абараняць». Потым Іспанія, Вя­лі­кая Айчынная вайна і мірныя дні. Старыя сябры зноў сустракаюцца, ужо стаўшы генераламі. 2. «...А зори здесь тихие» (1972) зори2 У прыфрантавой паласе група дзяў­чат-зенітчыц змушана ўсту­піць у няроўны бой з варожымі дэсантнікамі. Гэтыя дзяўчаткі марылі пра вялікае каханне, пяшчоту, сямейнае цяпло – але на іх лёс выпала жорсткая вайна, і яны да канца выканалі свой вайсковы абавязак… 3. «Семнадцать мгновений весны» (1973) Час і месца дзеяння – Германія, пярэдадне Перамогі ў Вялікай Ай­чыннай вайне. Савецкі разведчык палкоўнік Ісаеў, ён жа штандартэнфюрар СС Шцірліц, выконвае апошнія заданні Цэнтра, якія дыктуюцца ходам ваенных дзеянняў і палітычнымі ін­трыгамі вярхоў бакоў, што супрацьстаяць адзін аднаму. 4. «В бой идут одни «старики» (1973) Старики «Гэта эскадрылля стала той, «якая спявае», – так капітан Ці­тарэнка падбіраў сабе па­чат­коўцаў. Яго «старым» было не больш за дваццаць, але «жаў­тароцікаў» у бой усё адно па магчымасці не пускалі. Ім яшчэ шмат чаго трэба было быць выпрабаваць – і жар баёў, і радасць першай перамогі над ворагам, і веліч братэрства, змацаванага кроўю, і першае каханне, і горыч страты… І надыдзе дзень, калі па камандзе «ў бой ідуць адны старыя» былыя «жаў­тароцікі» кі­нуц­ца да сваіх самалётаў…» 5. «В небе «ночные ведьмы» (1981) 136658_original «Начнымі ведзьмамі» фашысты звалі бясстрашных савецкіх лётчыц. Яны ваявалі на «начных» бамбавіках ПА-2. Для дзяўчат гэта мянушка была самай высокай ацэнкай іх унёску ў перамогу. Фільм пра подзвіг і са­праўднае жаночае сяброўства. 6. «В августе 44-го» (2001) Лета 1944 г. Да Вялікай Перамогі застаецца яшчэ каля года. Беларусь ужо вызвалена, аднак з яе тэрыторыі рэгулярна вы­ходзіць у эфір група лазутчыкаў, перадаючы ворагам вельмі важную інфармацыю пра савецкія войскі. На пошукі шпіёнаў, у раён рэгулярных выхадаў у эфір запеленгаванай рацыі, быў пасланы атрад разведчыкаў на чале з афіцэрам СМЕРШа. 7. «Диверсант» (2004) nl_29929 Дзеянне серыяла адбываецца ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Галоўныя героі серыяла толькі што скончылі разведвальную школу і адразу адправіліся на фронт. Абодва маладыя і вераць у светлую будучыню. Яны мараць пра перамогу і пра тое, што вернуцца з вайны палкоўнікамі. Але нечакана – фашысцкі абстрэл. У канцы перастрэлкі ў жывых засталіся Лёня Філатаў і сяржант-спадарожнік Алёша. Аляксей просіць Філатава аддаць яму дакументы загінулага таварыша, каб яго імя працягвала гучаць на лініях фронту. Яшчэ не адышоўшы ад шоку пасля смерці сябра, Лёня не можа зразумець, што такая просьба гучыць прынамсі дзіўна і да чаго можа прывесці яго згода ў будучыні... 8. «Сволочи» (2006) svolachi 1943 г. Палкоўнік Вішнявецкі атрымлівае ўрадавае заданне: падрыхтаваць дыверсійную групу байцоў-смяротнікаў, якая павінна блакаваць дзеянні адборных нямецкіх злучэнняў «Эдэль­вейс». Група набіраецца з адчайных хлапчукоў 14–15 гадоў, сірот, якіх ніхто не будзе шукаць. 9. «Мы из будущего» (2008) Дзеянне карціны разгортваецца ў двух часавых пластах: у нашы дні і ў гады вайны, падчас цяжкіх абарончых баёў жніўня 1942-га. Галоўныя героі стужкі – чацвёра «чорных капальнікаў» – Борман, Чэрап, Чуха і Спірт. Яны вядуць раскопкі ў тых месцах, дзе калісьці ішлі баі, каб потым прадаваць знойдзеныя медалі, ордэны, дакументы і нямецкую зброю… 10. «Брестская крепость» (2010) Фільм распавядае пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці, якая прыняла на сябе першы ўдар нямецка-фа­шысцкіх захопнікаў 22 чэрвеня 1941 г. З дакументальнай дакладнасцю апісваюцца падзеі, якія адбываліся ў першыя дні абароны. Фільм распавядае пра тры галоўныя агмені супраціву, якія ўзначальваюцца каман­дзірам палка Пятром Гаўры­лавым, камісарам Яфімам Фаміным і начальнікам 9-й пагранзаставы Андрэем Кіжава­тавым. 11. «Матч» (2011) 24120543 1942 г. Мікалай Раневіч, брамнік і зорка кіеўскага «Дынама», губ­ляе самае дарагое – волю, каханую дзяўчыну Ганну і магчымасць гуляць у футбол. Ганна ратуе Мікалая з палону, але зараз яны не могуць быць разам… Немцы арганізуюць чэмпіянат па футболе паміж мясцовымі камандамі і зборнай Вермахта. Раневіч збірае сяброў і зноў выходзіць на поле гуляць за свой гонар, за каханне, за Радзіму! 12. «Сталинград» (2013) Сталинград 1942 г. Сталінград. Савецкія войскі плануюць контрнаступленне на нямецкія часткі, якія занялі правы бераг Волгі. Наступ сарваны. Толькі разведчыкам пад камандаваннем капі­тана Громава атрымліваецца перабрацца на іншы бераг і замацавацца ў адным з дамоў. Ім дадзены загад утрымаць яго любой цаной. Акрамя не­калькіх цудам ацалелых савецкіх сал­датаў яны знаходзяць у доме яго апошнюю жыхарку – 19-гадовую Кацю. Загад адбіць дом, захоплены супернікам, атрымлівае нямецкі афіцэр Кан. На фоне аднаго з самых кровапралітных баёў у гісторыі чалавецтва разгортваюцца гісторыі кахання і драматычнага супрацьстаяння харак­тараў. 13. «Нюрнбергский процесс» (1961) У Нюрнбергу ідзе працэс над нацысцкімі злачынцамі. Слухаюцца справы юрыстаў, якія служылі нацысцкаму рэжыму. Галоўны абвінавачваны – вядомы нямецкі суддзя Эрнст Янінг, які дамогся павагі ў Германіі задоўга да прыходу да ўлады Гітлера. Справу вядзе дасвед­чаны амерыканскі суддзя Дэн Хэйвуд, якому трэба разабрацца ў гэтай складанай і неадназначнай справе, бо на коне стаіць не столькі жыццё і гонар чалавека, колькі паваеннае жыццё і гонар усяго нямецкага народа. 14. «Список Шиндлера» (1993) Фільм распавядае рэальную гісторыю загадкавага Оскара Шындлера, удзельніка нацысцкай партыі, які мае поспех як фабрыкант, што выратаваў падчас Другой сусветнай вайны амаль 1200 яўрэяў. 15. «Спасти рядового Райана» (1998) savingprivateryan2 Капітан Джон Мілер атрымлівае цяжкае заданне. Разам з атрадам з васьмі чалавек Мілер павінен адправіцца ў тыл ворага на пошукі радавога Джэймса Раяна, тры родныя браты якога амаль адначасова загінулі на палях бітваў. Камандаванне прыняло рашэнне дэмабілізаваць Раяна і адправіць яго на радзіму да няўцешнай маці. Але для таго, каб знайсці і выратаваць салдата, малюсенькаму атраду прыйдзецца прайсці праз усе колы пекла… Падрыхтаваў Аляксей ПІРОЖКІН
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *