Віншаванне рэктара БДУ Сяргея Абламейкі са святам 9 мая (+музыка)

8 мая, 2015.

PICT0143 3

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя супрацоўнікі і студэнты!
Сардэчна віншую вас са значным для ўсяго беларускага народа святам – Днём Вялікай Перамогі!
Нашы дзяды і прадзеды коштам уласнага жыцця адстойвалі незалежнасць сваёй краіны! Сёння вядома, што наша Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара: сярод 34,4 мільёнаў савецкіх воінаў дзейнага войска звыш 1,3 мільёна – выхадцы з Беларусі.
Наша зямля прасякнута крывёй народаў Савецкага Саюза. Тут праходзілі маштабныя бітвы і ваенныя аперацыі: гераічная абарона Брэсцкай крэпасці, абарона Магілёва, «Баграціён»…
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў акупаванай фашыстамі Беларусі разгарнуўся найбуйнейшы партызанскі рух у Еўропе. У Мінску дзейнічала шматлікае антыфашысцкае падполле…
Мы заўсёды будзем памятаць, якой высокай цаной жыццяў нашых суайчыннікаў нам дасталася выратаванне чалавецтва ад фашызму. Не толькі наша пакаленне ў неадплатным даўгу перад героямі Вялікай Перамогі!
Нізкі паклон тым, хто застаўся ў жывых, хто падарыў мірнае жыццё Беларусі, хто нам даў магчымасць вучыцца, ствараць і працаваць на карысць нашай Радзімы!
Здароўя і шчасця вам, шаноўныя ветэраны!
З Днём Вялікай Перамогі, дарагія суайчыннікі!
 З павагай,
рэктар БДУ акадэмік Сяргей АБЛАМЕЙКА

Марына Кары – Перамога

print

Вам таксама можа спадабацца: