Зноў на прэстыжных пазіцыях: студэнты ФПМІ БДУ заваявалі 15 месца на чэмпіянаце свету па праграмаванні.

29 мая, 2015.

бгу фпми программирование марокко Спаборніцтвы завяр­шы­лі­ся 21 мая ў Марока. Удзель­нікамі фіналу сталі каманды 128 універсітэтаў свету. У склад каманды БДУ ўвайшлі пяцікурснікі Яўген Грыцкевіч, Аляксей Колесаў і чацвёртакурснік Аляксандр Некрашэвіч. Па ўмовах спаборніцтваў камандам былі прапанаваны 13 тэкставых задач і адзін камп’ютар. На працягу 5 га­дзін яны мусілі распрацаваць матэматычную ма­­дэль, вылічальны алгарытм і камп’­ютарную праграму і прай­сці аўтаматычнае тэсціраванне праграмы. Нашы правільна вырашылі 8 задач! Паводле рэгламенту чатыры каманды атрымліва­юць залатыя медалі, па столькі ж – сярэбраныя і бронзавыя. Залатыя медалі заваявалі каманды Санкт-Пецярбург­скага нацыянальнага даследчага ўнівер­сітэта інфар­ма­­цыйных тэхналогій, меха­ні­кі і оптыкі, Маскоўскага дзяр­жаўнага ўніверсітэта, Такій­с­ка­­га ўніверсітэта і Універсітэта Цынхуа (Пекін). Беларусь на гэтым прэс­тыжным спаборніцтве прад­стаўлялі зборныя БДУ, БДУІР і БДЭУ. Усяго ў адборачных турах чэмпіянату ўдзель­нічалі каманды 2534 ВНУ са 101 краіны. Міхаіл МАШЧЭНСКІ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *