БДУ на Дні горада!

23 Sep, 2015.

WP_20150912_024 12 верасня жыхары Мінска адзначылі Дзень горада. Сталіца як ніколі была напоўнена яркімі фарбамі, звонкім смехам і непадробнымі ўсмешкамі мінчан. «Мінск, са святам!» – гучала з кожнай сцэны горада. А ці пачулі вы віншаванні са сцэны ў парку імя Паўлава?! Здаецца, адна з самых лепшых і захапляльных праграм была менавіта там. Не абышлося і без нас – Беларускага дзяржаўнага ўні­версітэта. Таленавітыя артыс­ты – студэнты БДУ цешылі гледачоў мерапрыемства сваімі выключнымі вакальнымі здольнасцямі. Цудоўны канцэрт для жыхароў i гасцей Мас­коўскага раёна быў падрыхтаваны ўпраўленнем па справах культуры БДУ. Троху адцягнуўшыся ад галоўнай сцэны, можна было ўбачыць вялікі тэнт з надпісам «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт». Тут размясцілася Псіхалагічная служба БДУ, прад­стаўніцы якой праводзілі вельмі займальныя трэнінгі. Усе ахвотнікі маглі атрымаць цікавую інфар­мацыю пра сябе і свой характар, адказаўшы на некалькі асацыя­тыўных пытанняў. Побач з псіхалагічнай стужбай знаходзілася творчая студыя «MIM-BSU», дзе прыгожыя дзяўча­ты-мімы ўсіх прысутных сустракалі дзівоснымі ўсмешкамі. 5_3W7MvxWL8 Гасцям парка вельмi спадабалася майстэрня «Face-Art». Дзяўчаты з натуральна «залатымі» рукамі ма­лявалі на тварах і ручках дзетак і дарослых розныя малюнкі, дадаючы да кожнага нешта асаблівае, індывідуальнае. 7VFuOtbsetI Нельга было абмінуць і вясёлых студэнтаў, якія праводзілі вопыты. Выязны эксперыментальны лекторый па фізіцы з’яўляецца паспяховым праектам студэнцкага савета па якасці адукацыі БДУ. Дапамаглі зладзіць імпрэзу ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю і ўпраўленне па справах культуры. Лізавета БАСАЛЫГА Маштабнае святкаванне Дня горада завяршылася 13 верасня  грандыёзным паўмарафонам, у якім узялі ўдзел каля 16 тыс. чалавек.  
jzMLYSwRm0M

Каманда БДУ адзначылася на паўмарафоне ў масавым забегу

Да масавага забегу таксама далучыліся студэнты БДУ разам з прарэктарам Аляксеем Даніль­чанкам.  А сцяг універсітэта даве­рылі пра­несці ваеннаму факультэту. За свой імпэт яны былі ўзна­га­роджа­ны прыгожымі медалямі ад аргані­затараў. Акрамя таго, да свята горада быў прымеркаваны рэспубліканскі фестываль «Тыдзень спорту і зда­роўя», які таксама не застаўся без увагі нашых студэнтаў. 7 верасня на пляцоўцы перад комплексам «Мінск-Арэна» сту­дэнты ўдзельнічалі ў флэшмобе «Беларусь – гэта мы». Адкрываючы ўрачыстую цырымонію, моладзь падкрэсліла свой інтарэс да зда­ровага ладу жыцця, да заняткаў фізічнай культурай і спортам. Наступныя пяць дзён хлопцы і дзяўчаты знаёміліся са спар­тыўнымі секцыямі і гурткамі БДУ.  Трэнеры прэзентавалі не вельмі папулярныя, хутчэй  экзатычныя, віды: воркаут (вулічны фітнес),  карфбол (нешта тыпу баскетбола), рынга (праз сетку кідаюць круг), кёрлінг… Кожны дзень у майстар-класах удзельнічала па 100 чалавек практычна з усіх факультэтаў БДУ, пераважна першакурснікі. Яшчэ мо­жна было паглядзець на хуткасны бадмінтон, стрытбол, барацьбу і валейбол. Для гасцей была пад­рыхтавана канцэртная праграма. Таццяна МОРАВА
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *