Цяжка быць рыцарам (+відэа)

16 Nov, 2015.

 BSU Battle GameСтудгарадок не застаўся ўбаку ад святкавання дня нараджэння альма-матар і зрабіў для жыхароў інтэрнатаў два выдатныя падарункі. 28 кастрычніка былі падведзены вынікі круглагадовай спартакіяды і «Iнтэрнатаўскiх спрэчак» за 2014/­2015 навуч. год. А пасля каманды 7 інтэрнатаў пазмагаліся ў турніры BSU Battle Game, які прайшоў упершыню. На працягу мінулага навучальнага года каманды 8 інтэрнатаў БДУ спаборнічалі ў 10 відах спорту, каб высветліць, які інтэрнат самы спартыўны. Вынікі такія: 1 месца – інтэрнат № 6, 2 месца – інтэрнат № 4, 3 месца – інтэрнат № 2.  BSU Battle Game Але не толькі спартсмены інтэрнатаў праяўлялі сябе ў спорце. Студэнцкія актывы інтэрнатаў ваявалі ў спаборніцтвах у рамках Кубка дырэкцыі ў праграме «Iн­т­эр­натаўскiя спрэчкi». Перамогу ў гэ­тых спаборніцтвах атрымаў ін­тэрнат № 10, 2 месца за актывам інтэрната № 6, 3 месца за камандай «двойкі». Усе пераможцы атрымалі каш­тоўныя і вельмі карысныя прызы (спартыўны інвентар і абсталяванне, спартыўная форма, настольны хакей і інш.), а пасля гэтага насту­піла чарга доўгачаканага турніру BSU Battle Game, да якога, варта адзначыць, каманды пачалі рыхтавацца загадзя.  BSU Battle Game  BSU Battle Game «Цяжка быць рыцарам» – да такой высновы мог прыйсці кожны, хто пабываў 28 кастрычніка на турніры BSU Battle Game паміж інтэрнатамі. 7 каманд па 10 чалавек ваявалі за права звацца найлепшымі абаронцамі свайго «другога дома». Бітва вялася на халоднай (але бяспечнай) зброі Сярэднявечча – мячах, дзідах, луках са стрэламі.  BSU Battle Game Скажам сумленна: ніводная анлайн-гульня не параўнаецца запалам з мінулым турнірам. Мяркуйце самі: і мужнага выгляду хлопцы, і нават маленькія далікат­ныя дзяўчаты змагаліся з супер­нікамі «не на жыццё, а на смерць». У іх прачнуўся той самы інстынкт, які ў мінулым не даваў ваярам у страху пакінуць поле бою, і яны ваявалі да апошняга ўздыху.  BSU Battle Game «Суцішце свой тэстастэрон!» – заклікаў арганізатар з клуба Battlegame не толькі хлопцаў, якія ўсхадзіліся, але і дзяўчат. А калі справа дайшла да фінальных бітваў, паветра і ўвогуле вібравала ад напружання. Удзельнікі, ужо да­волі стомленыя і мокрыя ад поту, па­вінны былі годна вытрымаць яшчэ па пяць сустрэч з суперні­камі. У барацьбе за трэцяе месца перамаглі «Ліцвіны» з чацвёртага інтэрната. Заставалася толькі дачакацца заканчэння бітвы паміж «Мядз­ведзямі» з сёмага інтэрната і «Ві­кінгамі» з «капейкі», каб даведацца пераможцу вечара. Шчыра кажучы, фінальная бітва была тым яшчэ выпрабаваннем нерваў. Бітва за першае месца была самай напружанай, і пераможцам з яе вый­шла «капейка». Трэба адзначыць, што «Вікінгі» ўнікальныя і тым, што годна адказалі на выклік зборнай оператрадаў інтэрнатаў, атры­маў­шы перамогу і ў гэтай сутычцы!  BSU Battle Game Стомленыя, але задаволеныя прызёры атрымалі падарункі ад спонсараў – сеткі трэнажорных за­лаў «Адрэналін», «Тытан», «Алім­пія», крамы спартыўнага харча­вання «Эксперт», вытворцы вады «Баравая» і шматлікіх іншых. Кожная з каманд даказала, што не дасць свой «другі дом» у крыўду. А асабіста вы – змаглі б праверыць сябе на ўстойлівасць і годна адказаць суперніку ў Battle Game? Дар’я КАВАЛЬЧУК  BSU Battle Game Відэа глядзіце тут  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *