У рукі – руль! Як выбраць добры ровар

18 Aug, 2017.

Ровар – просты і вельмі зручны сродак перамяшчэння. Як толькі пачынае цяплець, веласіпедысты змазваюць свае ланцугі і абкатваюць вуліцы Мінска. Некаторыя толькі пачынаюць гэты шлях і хочуць выбраць годны для сябе ровар. Але як яго выбраць? Колькі ён будзе каштаваць? І як доўга будзе эксплуатавацца? Паспрабуем гэта высветліць.

Ровары дзеляцца на розныя катэгорыі: горныя, гарадскія і дзіцячыя, таксама ёсць і зімовыя, з вельмі шырокімі коламі, якія нагадваюць шыны ад аўтамабіля. Вялікім попытам карыстаюцца ровары такіх брэндаў як: Gary Turner, Giant, Trek, Merida. Пры выбары пакупнік звяртае ўвагу на краіну вытворцы. Часцяком гэта фабрычны Кітай. Зборка нядрэнная, але ў эксплуатацыі патрэбная карэкцыя. Што да беларускага вытворцы, то якасць не самая найлепшага. Прыклад з асабістага досведу: пры другім выездзе ў горад на ровары айчыннага вытворцы ён пачаў рыпець і педаль літаральна адвалілася ад мацавання.

Многія веламайстры папярэджваюць, што ровары прыходзяць у краму ў разабраным выглядзе, збіраюць іх на месцы, таму не дзіўна, што пакупнік часам не можа даехаць дадому ў «цэлым» выглядзе.

Сярэдні кошт горнага ровара ад 500 да 1000 рублёў. Кожнаму пакупніку на свой густ. Гарадскія ровары, асабліва беларускай вытворчасці, вы зможаце знайсці ў межах 1800 – 4800 рублёў, кошты асабліва не кусаюцца. Тэрмін службы горнага імпартнага ровара складзе 15-20 гадоў. Беларускія вытворцы абяцаюць нам, што на «бусле» вы зможаце адкатаць да 10 гадоў.

Сам я спыніў свой выбар на Fuji Nevada 2.1. Ровар добры ў эксплуатацыі, матавая паверхня лёгка чысціцца і не драпаецца. Кошт ад 600 рублёў.

Здаровы лад жыцця цяпер у модзе. Ровар – гэта выдатны сродак для яго захавання. Таму замест цыгарэты вазьміце ў рукі руль.

Мікіта ІВАНОЎ

 

print

Вам таксама можа спадабацца: