Дабрачынная акцыя “У школу з добрым сэрцам” стартуе 1 верасня ў БДУ (+відэа)

18 Aug, 2017.

Мерапрыемства накіравана на падтрымку выхаванцаў дзіцячага дома № 5 г. Мінска, а таксама шматдзетных, няпоўных сем'яў, тых, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю, што адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года.

 

Любы ахвочы студэнт, выкладчык, супрацоўнік БДУ можа прынесці канцылярскія і школьныя прылады, спартыўныя і іншыя тавары, неабходныя вучням да пачатку новага навучальнага года. Сабраныя прадметы прымаюцца па адрасе: пр. Незалежнасці, 4, каб. 111, а таксама на ўсіх факультэтах ВНУ, дзе будуць усталяваны адпаведныя кошыкі.

Дабрачыннае мерапрыемства ў БДУ праводзіцца ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі "У школу з добрым сэрцам", якая стартавала ў Беларусі 1 жніўня. Дарэчы, атрад "Абдымкі" БРСМ БДУ прымае актыўны ўдзел у яе рэалізацыі і ўжо адкрыў 2 жніўня пункт збору школьных тавараў у гандлёвыя доме "На Нямізе".

Падчас дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам» валанцёраў атрада «Абдымкі» БРСМ БДУ 2 жніўня ў ГЦ «На Нямізе»

Арганізатарам дабрачыннай акцыі выступіў БРСМ БДУ.

Працягнецца акцыя да 15 верасня ўключна.

Яшчэ больш фота з акцыі «У школу з Добрым Сэрцам» валанцёраў атрада «Абдымкі» БРСМ БДУ ў лiчбавым фотаархiве БГУ

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *