Найлепшыя дзеці

12 Dec, 2015.

Олеся Александровна Шевелева, Илья Карпец, Дарья Вырко (Индонезия, Джакарта, 2015 Навуковыя працы школьнікаў, якімі кіруе асістэнт кафедры батанікі біялагічнага факультэта БДУ Алеся Аляксандраўна Шэвелева, не раз заваёўвалі медалі на міжнародных алімпіядах навуковых праектаў.
Усе мае дзеці – найлепшыя, – сказала Алеся Аляксандраўна, калі я папрасіла даслаць для Vita яе ўлюбёнае фота з вучнямі.
І сапраўды, толькі найлепшыя дзеці змаглі б прывезці пяць залатых і адзін бронзавы медаль з міжнародных алімпіяд. На пытанне: "Дзе вы іх знаходзіце?" – адказ не быў доўгі. Усё проста. Гэтай фабрыкай таленавітых і неверагодна матываваных юнакоў і дзяўчат стаў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства (РЭБЦ). Там я з'яўляюся кіраўніком навуковага аб'яднання навучэнцаў "Батаніка". Дзеці розныя прыходзяць. Я прыглядаюся да іх падчас заняткаў. І адразу відаць, каму прадмет сапраўды цікавы. Але нават сярод іх не ўсе могуць і хочуць весці даследчую працу. З некаторымі паступова пачынаю працаваць індывідуальна, без ціску – нельга, каб дзіця кінула ўсё праз 2-3 месяцы. - І потым вы займаецеся з імі там, у цэнтры? Не, тут, у нас на біяфаку. А далей – руплівая, скрупулёзная і, зразумела, плённая праца. Каб патрапіць на міжнародны конкурс, трэба перамагчы на штогадовым Рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых прац школьнікаў, які вось ужо 27 гадоў праводзіцца на базе РЭБЦ, і прайсці абарону праекта на англійскай мове. Шмат увагі мы надаём не толькі даследчай працы, але і працы па афармленні праекта (прэзентацыі, дызайн постараў, мова) і дакументаў на выезд у іншую краіну – месца правядзення конкурсу, якое змяняецца з году ў год. Нашы каманды годна прадстаўлялі і сваю краіну, і свае працы ў Азербайджане, г. Баку (Inepo-Euroasia 2013 г. – золата), у Грузіі, г. Тбілісі (Iyipo-2014 г. – 2 залатыя медалі), у Інданэзіі, г. Джакарта (Ispro 2013 г. – золата). Сёлета паездка таксама прынесла свае вынікі. На III Міжнароднай алімпіядзе навукова-тэхнічных праектаў (ISPrO) у Інданэзіі (г. Багор) каманда Рэспублікі Беларусь заваявала два медалі. Ілья Карпец заваяваў залаты медаль за праект "Комплекснае даследаванне прадуктыўнасці грыбнай бялковай біямасы (мікапратэіну) мікраміцэтамі роду Fusarium sp. на другасных адходах малочнай прадукцыі (малочная сыроватка і абястлушчанае малако". Дар'я Вырко – за праект "Эфірнае масла шалвею лекавага (Salvia officinalis L.) як натуральны харчовы кансервант: даследаванне антыбактэрыяльнай і антымікатычнай актыўнасці" была ўдастоена бронзавага медаля. Ну што ж, выдатнаму педагогу жадаем таленавітых вучняў!  Вікторыя ЗАЛОМНАВА На фота: Алеся Аляксандраўна, Ілья Карпец, Дар'я Вырко (Інданэзія, Джакарта, 2015)
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *