Як студэнты ваююць са сном перад іспытам?

21 Dec, 2015.

Стресстресс ночь перед экзаменом БГУ How-to-reduse-stress-in-exam-days

Сярод шматлікіх студэнцкіх звычак можна вылучыць адну, якая дастаўляе найбольшыя непрыемнасці – звычка рабіць усё ў апошні момант. “За ноч паспею” – у перыяд здачы залікаў, іспытаў, курсавых ці дыпломных прац гэта фраза, якая вымаўляецца з рознымі інтанацыямі, чуецца то тут, то там.

Вядома, студэнты бываюць розныя, ёсць і такія, якія добрасумленна займаліся на працягу семестра. Аднак апошняя ноч перад іспытам – момант, які, мабыць, хвалюе нават больш, чым сам іспыт, і апытанне паказала, што вельмі мала студэнтаў аддаюцца сну ў гэты час. Большасць вучыць “да перамогі”, гэта значыць, да раніцы.

Карэспандэнт газеты Vita вырашыў высветліць, якімі метадамі студэнты ваююць са сном у апошнюю, а таму такую важную і каштоўную, ноч перад іспытам. Такім чынам…

У барацьбе са сном усе сродкі добрыя:

  1. Кава. Большасць апытаных намі студэнтаў аддаюць перавагу ёй, ад шмат каго мы пачулі, што кубак падбадзёрлівага напою – тое што трэба ў ноч перад іспытам, каб не заснуць, уткнуўшыся тварам у канспект.
  2. Зялёная гарбата на другім месцы. Яе любяць за тонкі водар і густ і не такое агрэсіўнае дзеянне, як у кавы, бо ў складзе чайнага лісця, апроч кафеіну, ёсць яшчэ і танін.
  3. Кафеін-бензаат натрыю (ці, кажучы мовай апытаных студэнтаў, “таблеткі для бяссонніцы”). Па сваіх фармакалагічных уласцівасцях аналагічны кафеіну і ўжываецца ў тых жа выпадках. Утрымлівае 38 % чыстага кафеіну.

Усе вышэйпералічаныя рэчывы ўтрымліваюць у якасці асноўнага біялагічна актыўнага кампанента кафеін. Падрабязней пра ўплыў кафеіну на арганізм мы папрасілі распавесці прафесара, загадчыка кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл, Анатоля Георгіевіча Чумака.

— Скажыце, дык што ўсё ж адбываецца ў арганізме чалавека пры ўжыванні кавы?

кофе стресс ночь перед экзаменом БГУ How-to-reduse-stress-in-exam-days— Фармакалагічнае дзеянне кавы звязана, па-першае, з прысутнасцю ў складзе напою кафеіну. Кафеін адносіцца да біялагічна актыўных рэчываў, якія негатыўна ўплываюць на актыўнасць фосфадыэстэраз, фактычна іх руйнуючы. Такім чынам, усе працэсы, якія звязаны з фосфадыэстэразамі, пры ўсмоктванні кафеіну могуць парушацца. А наша памяць залежыць у тым ліку і ад гэтых сігнальных малекул, таму маюцца і навуковыя, і эмпірычныя доказы таго, што празмернае ўжыванне кавы можа негатыўна ўплываць на працэс запамінання. Таму ўжыванне кавы падчас сесіі, як гэта часта практыкуюць нашы студэнты, шкоднае.

Ёсць яшчэ адзін аспект шкоднага дзеяння кавы. Для таго, каб яго ацаніць, досыць паспрабаваць пракіпяціць молатую кава ў посудзе, на сценках якой маюцца адкладанні кальцыю. Кава выдатна ачысціць сценкі пасудзіны ад накіпу, і не трэба ніякіх хімічных сродкаў. Гэта кажа пра тое, што кава можа ўплываць на абмен кальцыю ў арганізме, прынамсі, змяншае ўсмоктванне кальцыю ў кішэчніку, а кальцый, як вядома, рэгулюе ў нашым арганізме вельмі шматлікія працэсы на клеткавым узроўні.

— А чаму на адных людзей кава уздзейнічае падбадзёрліва, а іншых, наадварот, гоніць у сон?

-Усё залежыць, верагодна, ад звычак чалавека. Адны і тыя ж лекі могуць аказваць процілеглае дзеянне на двух розных людзей. Мае значэнне і доза кафеіну, якую чалавек ужывае. Вядома, што розныя гатункі кавы адрозніваюцца адзін ад аднаго па колькасным утрыманні кафеіну.

— А калі параўнаць каву і зялёную гарбату, якая таксама ўтрымлівае кафеін і якую таксама любяць піць нашы студэнты – з дзвюх бед што з’яўляецца меншай?

Самым найлепшым з’яўляецца цёплае малако. :) Нельга параўноўваць розныя напоі. Але калі ўсё ж параўноўваць фармакалагічнае дзеянне кавы і зялёнай гарбаты, то я аддаў бы перавагу гарбаце.экзамены стресс чай зелёный БГУ

-І ўсё ж, калі чалавек патрапіў у сітуацыю, калі яму проста неабходна ноч не спаць, якія сродкі можна для гэтага выкарыстоўваць?

-Найлепшым сродкам з’яўляецца мыццё халоднай вадой. Але, наогул, перад іспытам лепш выспацца, бо падчас іспыту бадзёры чалавек пакажа найлепшыя вынікі, выкарыстоўваючы доўгачасовыя рэсурсы памяці, а ўжо ў апошнюю ноч увесці штосьці ў доўгачасовую памяць немагчыма.

-Гэта значыць вы рэкамендуеце спаць ноч перад іспытам?

-Так, перад іспытам па фізіялогіі неабходна выпіць шклянку цёплага малака і добранька выспацца. А вось з раніцы можна выпіць троху кавы, і ўжо потым, бадзёрым і адпачыўшы, ісці на іспыт. І галоўнае – не забудзьцеся ўсё вывучыць. :)

 А. ГУДЛЬ  

бгу экзамен 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: