Рыцарскія баі і сярэднявечныя танцы ў БДУ

13 мая, 2016.

1 Дні беларускай гісторыі ўпершыню прайшлі 27–28 красавіка ў Дзяржаўным інстытуце кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Усіх гасцей мерапрыемства віталі дырэктар ДІКСТ Пётр Брыгадзін і намеснік дэкана гістарычнага факультэта БДУ Аляксандр Каха­ноўскі ў строях шляхты ВКЛ. Пасля ўра­чыстага адкрыцця Дзён беларускай гісторыі пачалася аніма­цый­ная лекцыя «10 стагоддзяў ваярскай справы на Беларусi». Студэнты, магістранты і выкладчыкі гіс­та­рычнага факультэта рас­павялі пра эвалюцыю ўзбраення і абмун­дзіравання ваяроў беларус­кіх земляў з X па XX стагоддзе. З удзелам касцюмаванай анімацый­най групы, былі прадстаўлены гіста­рычныя прыклады варагаў, тэўто­наў, рыцараў Вялікага Княства Літоўскага, татараў, шляхты, салдат часоў напалеонаўскіх войнаў, рыштунак перыяду ампір (другая палова 19 ст.), абмундзі­раванне часоў Першай сусветнай вайны. phoca_thumb_l_132З усімі ваярамі можна было сфатаграфавацца, патрымаць у руках зброю, прымерыць элементы ваеннага абмундзіравання. Працягнулася мерапрыемства каманднымі баталіямі ў інтэлек­туальнай гульні «Гістарычная аз­бука». Каманды, сфарміраваныя з 10 студэнтаў кожнай спецыяль­насці, ваявалі за перамогу адчай­на і самааддана. Студэнты часам так хутка адказвалі на пытанні, што вядучы нават не паспяваў да канца зачытаць заданне. У гэтым баі не было пераможаных. Кожны ўдзель­нік атрымаў у падарунак кнігу з памятным надпісам ад гістарычнага факультэта БДУ. Атмасферу свята дапоўніла выступленне музычнай групы «Літы талер». Размясціўшыся ва ўнутра­ным дворыку інстытута, музыкі ў нацыянальнай вопратцы не толькі ігралі сярэднявечную музыку на гістарычных музычных інстру­ментах, але і далі майстар-клас па традыцыйных танцах. Гэта было вельмі займальна. IMG_8335 На наступны дзень у дворыку інстытута адбылася лекцыя пра тэхнікі фехтавання, тактыкі наступальнага і абарончага бою. Сябры клуба гістарычнай рэканструк­цыі правялі паказальныя рыцарскія баі. Гледачы змаглі замацаваць атрыманыя веды, пазмагаўшыся з каскадзёрамі на мяккіх мячах. Вельмі спрытна і адважна праявілі сябе дзяўчаты. Не менш весела і цікава прай­шоў майстар-клас па сярэднявечных танцах пад жывое гучанне беларускай дуды, гусляў, ірландскай базукі і іншых гістарычных інстру­ментаў. Усе ахвотнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у сярэднявечных забавах, выявіўшы сваю сілу, спрыт і кемлівасць у гульні «Серсо» (кіданне кольцаў на меч) і ва ўтрыманні мяча на выцягнутай руцэ. Самыя адважныя рызыкнулі пагуляць у «Млын», дзе ўдзельнікам неабходна было зняць шапку з вядучага, які раскручвае мяшок, прывязаны за вяроўку. А завяршылася мерапрыемства канцэртам сярэднявечнай музыкі групы Hardwood. 4 Апроч асноўных мерапры­емстваў, удзельнікі Дзён беларускай гісторыі зладзілі дзве займальныя экскурсіі. Яны наведалі Верхні горад і плошчу Свабоды, а таксама Ракаўскае прадмесце і Петрапаўлаўскую царкву. Наталля УСЦЮШЭНКА, старшы выкладчык Фота Арцём ТАРАСЕВІЧ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *