Чароўнае свята: як выбіралі Міс ФСК–2016

16 мая, 2016.

f-khr34MgZMУжо з першых хвілін стала зразумела: мерапрыемства будзе грандыёзным. Па-першае, сам факт правядзення факультэцкай “Міс” у Ліцэі БДУ ўжо абавязвае (рэдка факультэцкі конкурс праходзіць у гэтых сценах). А па-другое, на ўваходзе ў залу і за кулісы, як на ўсіх значных мерапрыемствах, расстаўлены спецыяльныя людзі, якія без належнай акрэдытацыі не пусцяць вас у святую святых. Па-трэцяе, уваход строга па запрашальных і квітках. І нарэшце, сама назва гучыць так: конкурс сцэнічнага майстэрства і грацыі “Міс ФСК БДУ–2016”.

Тэматыка конкурсу – багіні старажытнай Грэцыі. А вядома гэта нам стала яшчэ задоўга да дня х, бо ў групе конкурсу быў сапраўдны тызер пра хуткую падзею! А першае, што, прыйшоўшы, убачылі госці – гэта выстава фатаграфіі ўдзельніц у вобразах у холе Ліцэя БДУ. Такім чынам, у гледачоў і журы была магчымасць ацаніць удзельніц яшчэ да пачатку конкурсу. Кожная дзяўчына была ў вобразе не проста багіні як такой, а канкрэтнай: каму Псіхея, а каму Афіна.

G1jrwVq2DQs

Само дзейства праходзіла ў форме сапраўднага спектакля: спачатку гледачы пачулі легенду пра багоў, а неўзабаве з’явіліся на сцэне дзейныя персанажы: Гера, Зеўс, Дыяніс, Гермес, Апалон, Аід, Пасейдон. А паміж нумарамі канкурсантак працягваўся праўдзівы спектакль. Ніякай “банальшчыны” з вядучымі – толькі сапраўдныя багі са сваімі дыялогамі і думкамі.

Яны вырашылі знайсці багіню, каб Зеўс і Гера змаглі спакойна паехаць адпачыць, але як абраць самую самую, нават багі не ведалі. Толькі адзін чалавек мог дапамагчы ў гэтай непасільнай для саміх багоў справе – актывіст студсаюза. Дзяўчына са студэнцкага саюза вырашыла дапамагчы багам абраць найлепшую з найлепшых, бо хто яшчэ зможа цудоўна ўсё арганізаваць. І тут пачалося шоу!

Нельга не сказаць пра неверагоднае афармленне сцэны. Заслона і дэкарацыі ўзрушваюць ўяўленне. Адна задняя куліса, фон гэтага дзейства, чаго толькі варты! Чароўнае зорнае неба і старажытнагрэчаская архітэктура. Бліскучыя ва ўсіх сэнсах дэкарацыі, мабыць, упершыню за апошні час на студэнцкім мерапрыемстве задзейнічалі ўсе кулісы і механізмы актавай залы ліцэя.

6gsArsIwdcM

І вось пачалося грандыёзнае дэфіле ў вобразах: геніяльная пастаноўка і старанна прадуманыя вобразы. На сцэне з’явіліся багіні, нельга не заўважыць, што ўборы ў дзяўчат адрозніваліся разнастайнасцю, хоць складана эксперыментаваць са старажытнагрэчаскімі ўбраннямі, але для ФСК, мяркуючы па ўсім, няма нічога немагчымага. Перад намі паўсталі: Артэміда, Эас, Псіхея, Персефона, Афрадыта, Гестыя, Селена, Дэметра, Геба і Афіна. Кожная са сваёй іскрынкай, сваім адмысловым дзействам на сцэне.

Само дэфіле было надзвычай крэатыўным, але гледачоў чакала чарговая неспадзеўка – доўгачаканей творчыя нумары! Маргарыта Раковіч, яна ж Афіна, пачала з філасофскага маналогу пра надзённае, тым самым паказаўшы глыбіню сваёй душы і інтэлект.

Затым прад намі выступіла Геба – багіня вечнай юнацкасці ў твары Аліны Максіменка. Танцы пад кранальны і рамантычны маналог: вельмі пачуццёва, лёгка і захапляльна. Але танец не просты, а з сюжэтам. Гэта праўдзівая гісторыя кахання, а калі яе спадарожнік састарэў, яна загледзелася на маладзейшага хлопца, але ў выніку вырашыла застацца са сваім старэнькім ды, відаць, зухаватым умілаваным.

OAmDrHHPSlY

Артэміда, мужчынаненавісніца, Арталь Самульцава адразу паказала свой характар: выйшла з лукам і стрэламі, на вялікім палатне намалявала сілуэт мужчыны ў маштабе 1:1, і пачаўся выдатны танец. Потым спектакль дынамічны ценяў за палатном, а адтуль дзяўчына выйшла ўжо з сэрцам у руках! У яго ж яна ўторкнула стралу і парвала ў жмуты палатно з малюнкам – вельмі эфектна і ўражліва атрымалася, аднак.

Багіня Эас, ці Вікторыя Пучкова, паказала нам свой музычны талент найпрыгожай гульнёй на скрыпцы. Як вядома, Эос – багіня світанку, упэўненая, кожны не супраць прачынацца ці засынаць пад такія цудоўныя гукі.

ST_9FBHuYTc

Псіхея з крылцамі ўсім дапамагае і лётае. А потым Лізавета Пенязь прадставіла нам пачуццёвы маналог, нібы санет пра каханне, але гэта яшчэ не ўсё! Затым нас чакаў працяты каханнем танец з загадкавым спадаром у масцы.

І вось чарга багіні Персефоны – Дар’і Печаньковай. Які ж пачуццёвы і працяты запалам танец. Тут быў цэлы любоўны сюжэт пра тое, як яна перайшла на бок яго, таго самога. Пра тое, як вабіў ён яе, думаю, што балет “Тодэс” сапраўды пазайздросціў бы пластыцы ўдзельніц, дакладней, багінь ФСК.

Афрадыта, ці проста Алена Карпіцкая, таксама не паскупілася на фантазію ў сваім нумары. Хлопец з узрушвальнай харэаграфіяй танчыў пад песню Афрадыты, вядома ж, пра каханне. Афармленне сцэны і сама пастаноўка адпавядалі жанру спектакля – гэта было сапраўды ашамляльна, дзівосна. А ў выніку ён ад яе сышоў…

Гестыя – багіня хатняга ачага. Вось Дар’я Міхалоўская спачатку распавяла нам гісторыю пра крадзеж агню і сутычку паміж багіняй і Праметэем.

Ах! Колькі ж “агню” было ў гэтай сутычцы, узровень запалу проста зашкальваў, потым яны панеслі агонь людзям у выглядзе цукерак. Не проста маляўніча, але і душэўна.

Селена – Яна Вабішчэвіч – неверагодна эфектна і файна выехала на сапраўднай калясніцы! І пад акампанемент скрыпкі выканала душэўную кампазіцыю Apologize, і патанчыла з выдатным юнаком, а Зеўс выйшаў з маланкай і забіў яго, пакуль тая не бачыла. Але Селене было досыць пацалаваць яго, каб уваскрэсіць. Наогул, гэта беласнежная шыкоўная калясніца (якая ў іншых багінь не была заўважана) павінна была нам прадвесціць нешта падобнае: раптам багіня ператварылася ў сэксуальную спадарычну. Рэзка змяніўшыся, яна зазывала ў сваёй усіх у Гай “прыходзь да нас Гай, тут у нас усё прасцей”. І потым выйшлі прадстаўнікі гаю на сцэну – так пачаўся чарговы экшэн.

Багіня Дэметра здзівіла нас тым, як выдатна і дынамічна яна пайшла па брэйку.

xeedj4s4qGU

Са сваёй бандай – двума хлапчукамі ў спартыўных касцюмах. Увогуле, Алена Шматава таксама зрабіла свой унёсак у кантраснасць конкурсу.

І вось пачаліся інтэлектуальныя гульні! Выйшла Гера, пачала вельмі сэксуальна, спакушальна танчыць. І пачалося гарачае выкананне песні “Ооў е, ідэальным я буду з табою, Люба”. За гэты час багіні паспелі падумаць над тэмамі, якія атрымалі пры лёсаванні.

Так, здраду Афіна-Маргарыта Раковіч прараўняла да смерці, але адзначыла, што гэта не так дрэнна, гэта вучыць нас. А на тэму “Любоў” нам распавялі пра самую вялікую любоў – да мамы, якая ў зале. Па словах адной з канкурсантак, “прырода дае нам пачуццё волі і гармоніі, каб мы не з’ехалі з глузду “, а яе прырода прыводзіць у эйфарыю. Багіня Эас лічыць, што прыгажосць – гэта тое, што вакол нас, і каб гэта зразумець, трэба знутры быць прыгожым. Дар’я Печанькова па тэме “Мастацтва” ўспомніла візіт удзельніц у тэатр, экскурсію па закуліссі, а таксама адзначыла, што кожная дзяўчына з раніцы стварае мастацтва, наносячы макіяж.

Афрадыта пачала свой адказ вельмі незвычайна: “Магчыма, вы думаеце, што перад вамі стаіць прыгожая, таленавітая і крэатыўная дзяўчына” – але потым распавяла, што галоўнае для яе – сям’я, і падзялілася сваімі развагамі пра тое, што трэба для захавання сям’і – міла і кранальна.

Багіня Гестыя сказала пра тое, што такое сяброўства і як яна ўдзячная сябрам. Селена-Яна Вабіщшчэвіч паразважала пра гнеў, пра жах гневу і пра тое, як дрэнна спаганяць гнеў на блізкіх. Дэметра ж выцягнула тэму “Дзеці”. Па словах дзяўчыны, “дзеці – самае вялікае шчасце ў жыцці, вядома, калі яны жаданыя”.

Пасля інтэлектуальнага конкурсу вырашылі ператварыць багінь у смяротных – і тут выдатнае чараўніцтва ад арганізатараў. Дэкарацыя спускаецца, і на ёй трансляцыя пра тое, як паводзяць сябе багіні на зямлі. І гэта выглядала літаральна магічна: такім чынам нам прадэманстравалі відэа ўдзельніц з конкурсу “Спорт”.

hrTlNIeU5w4

Затым была зноў чарада прыемных момантаў грандыёзнага вечара: з’явіўся Улад Макарэвіч у строі бога Гермеса, і вакол яго чароўныя багіні ФСК пачалі танчыць. Пашанцавала ж Гермесу – акружаны сапраўднай прыгажосцю.

Потым ізноў пусцілася заслона, і вось мы ўжо глядзім пацешнае відэа пра актывістку студсаюза. Дынаміка і грандыёзнасць, мабыць, галоўныя словы вечара. І вось нам абвяшчаюць дэфіле ў вячэрніх сукенках. Уборы, вядома ж, агаломшваюць, а канцэпцыя дэфіле насамрэч цудоўная. І не хацелася думаць пра тое, колькі рэпетавалі дзяўчаты, каб выбудоўвацца ў такія фігуры на сцэне, хацелася проста атрымліваць асалоду. Атрымліваць асалоду ад таго, якія дзяўчаты прыгожыя не толькі вонкава, але і душой: паездкі канкурсантак у рэабілітацыйны цэнтр і Вялікі тэатр Беларусі таму прыклад. Міс ФСК–2016 атрымалася ад самага пачатку да самага канца!

Апошняе відэа пра падрыхтоўку ўдзельніц, і заканчваецца гэта выдатны спектакль. Вынікі:

Міс інтэрнэт – Лізавета Пенязь

Міс фота – Дар’я Печанькова

Міс талент – Алена Шматава

Міс інтэлект – Лізаветы Пенязь

Міс спорт – Арталь Самульцава

Міс грацыя – Яна Вабішчэвіч

Віцэ-міс – Яна Вабішчэвіч

Міс ФСК БДУ–2016 – Лізавета Пенязь!

xEFMsna9n8M

Галоўны рэжысёр конкурсу Валянцінаў Кірык: “Насамрэч, гэта было шоу новага ўзроўню. Падрыхтоўка да яго вялася два месяцы, практычна штодня. За гэты час дзяўчаты паказалі не толькі сваю вонкавую, але і ўнутраную прыгажосць, а аргкамітэт даказаў, што студэнты могуць зрабіць немагчымае”.

Марыя ПЯТРАШКА

print

Вам таксама можа спадабацца: