«СМІ ў Беларусі–2016»: нам ёсць што паказать (+відэа)

18 мая, 2016.

IMG_7256

З 11 па 15 мая гасцінна расчыніў свае дзверы НВЦ “Белэкспа” ў сувязі з правядзеннем юбілейнай, дваццатай, Міжнароднай спецыялізаванай выставы “СМІ ў Беларусі”. Карэспандэнту газеты БДУ “Універсітэт” было ўдвая цікавей, чым простаму наведніку, паглядзець і зразумець: чым жа ўсё-такі прадстаўлены нашы СМІ і ці могуць яны паспяхова канкураваць на сучасным і вельмі насычаным рынку.     

А паглядзець было на што.  Ужо на самым уваходзе можна было пачуць гукі музыкі, якія падрыхтоўвалі наведнікаў да займальнага і цікавага вандравання ў свет СМІ. Варта адзначыць вельмі цікавае афармленне самай выставы: кампактная сцэна ў самай сярэдзіне выставачнай залы, дзе практычна ў рэжыме “нон-стоп” праводзіліся конкурсы і віктарыны як для дарослых наведнікаў, так і для маленькіх гасцей выставы. А ў перапынках паміж імі выступленні самадзейных калектываў і спевакоў.

IMG_7262

Размяшчэнне выставачных павільёнаў было вельмі зручным. А вольны доступ да кожнага і ўсмешлівыя, добра падрыхтаваныя прадстаўнікі, якія заўсёды былі гатовыя адказаць на любыя пытанні, усё больш і больш падагравалі маю цікавасць да выставы. Колькасць прадстаўленых СМІ проста ўразіла. Нават двух дзён, што я быў на выставе, не хапіла, каб цалкам ахапіць усё. Прыемна было ўбачыць, так мой улюбёны з дзяцінства часопіс “Вяселка”, вядома, аформлены больш прасунута, чым 20 гадоў назад, але ўсё з тым жа забіяцкім лагатыпам, а таксама даведацца, што ў 2013 годзе ў “Вясёлкі” з’явіўся “малодшы брат” – часопіс для дашкольнікаў “Буся”. Вельмі цешыць той факт, што дзеці любяць і чытаюць часопіс на роднай мове. Падлеткі з цікавасцю разглядалі  моладзевую газету “Пераходны ўзрост”, удзельнічалі ў конкурсах ад СМІ Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Наведнікі больш сталага ўзросту перагортвалі старонкі “Спартыўнай панарамы”, “Медыцынскага весніка” і “АіФ”. Нечакана было ўбачыць маленькі астравок камунізму Камуністычнай партыі Беларусі, а менавіта газету “Камуніст Беларусі”, якая выдаецца больш за 20 гадоў і мае сваё кола чытачоў.  Не пуставала невялікае па плошчы, але інтрыгоўнае выставачнае месца тэлеканала “Мінск TV” з трыма чароўнымі дзяўчатамі і матацыклам з лагатыпам канала – на фоне лозунгу “Нам цікавы ты”. Таксама былі прадстаўлены найстарэйшыя выданні Рэспублікі Беларусь, якімі мы заслужана можам і павінны ганарыцца: “Звязда”, “СБ”, “Літаратура і мастацтва”  і іншыя.

IMG_7232

Сярод іншых паважных прадстаўнікоў перыядычнага друку нашай краіны была прадстаўлена газета, першы выпуск якой выйшаў у 1929 годзе. Газета “Універсітэт” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Наведнікам былі прадстаўлены некалькі нумароў газеты, сярод якіх свежы травеньскі выпуск, прысвечаны Дню Перамогі. Выклікалі ўсеагульная цікавасць спецыяльныя выпускі газеты для абітурыентаў, а таксама часопіс “Веснік БДУ”. З прадстаўнікоў універсітэта на выставе прысутнічалі начальнік медыяцэнтра БДУ Павел Салаўёў і рэдактар газеты “Універсітэт” Сяргей Шафаловіч. БДУ вельмі старанна падрыхтаваўся да выставы: пачынаючы ад месца размяшчэння ралета – побач з цэнтральнай сцэнай, заканчваючы велізарным маніторам, на які выводзілася інфармацыя пра размяшчэнне сайта БДУ і электроннай версіі газеты “Універсітэт” у інтэрнэце. Цешылі вока яркія буклеты і календары, якія мог атрымаць кожны ахвотнік. Сярод шматлікіх наведнікаў выставы былі вядомыя асобы: тэлевядучы канала АНТ Алег Лепешанкоў і радыёвядучы праграмы “Ёсць размова” на радыё UNISTAR, тэлевядучы канала СТБ Антон Мартыненка.

cygWsQZtbrE

Падводзячы вынік, хочацца  сказаць, што 20 гадоў назад, калі выстава “СМІ у Беларусі” яшчэ толькі рабіла першыя крокі, у нашай краіне было ўсяго каля 800 выданняў перыядычнага друку, на сёння мы маем больш за паўтары тысячы толькі друкаваных СМІ. Дзякуючы выставе гэты лік будзе толькі расці, ствараючы здаровую канкурэнцыю СМІ і глебу для новых цікавых ідэй.

Вячаслаў СЕМЕНІДА

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: