Студэнты БДУ адчулі на сабе падзеі ваенных гадоў (+відэа)

9 Jun, 2016.

линия Сталина

27 мая 2016 года прафсаюзны актыў БДУ прыняў удзел у турысцка-экскурсійнай паездцы ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", створаны ў гонар перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікі мелі магчымасць выправіцца ў ваеннае вандраванне: убачыць атрыбуты вайны, грандыёзную сістэму абарончых умацаванняў, "дакрануцца" да яе: пачуць звон гільзаў і адчуць пах пораху, пабываць унутры дотаў, патрымаць у руках стралковую зброю, паслухаць у ваеннай форме Чырвонай Арміі экскурсаводаў – адчуць на сабе падзеі ваенных гадоў.OkHPLFEQQqs

Таксама па жаданні можна было папрактыкавацца ў стральбе з рознай зброі часоў вайны, пракаціцца на браневіку і пакаштаваць салдацкую кашу.

"Лінія Сталіна" – гэта даніна памяці чалавецтву і подзвігу савецкага народа, які абараніў нашу краіну ў бязлітасных бітвах і змагаўся за мір на нашай зямлі.

IJyz5sNugGI

Прафкам студэнтаў БДУ

Відэа тут

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *