Прафесар Альберт Елсукоў. Да 80-годдзя з дня нараджэння

14 Dec, 2016.

img_3871

9 снежня 2016 года на факультэце філасофіі і сацыяльных навук успаміналі заслужанага работніка БДУ, доктара філасофскіх навук, прафесара Альберта Мікалаевіча Елсукова (1936-2014), першага дэкана філасофска-эканамічнага факультэта, арганізатара і першага загадчыка кафедры сацыялогіі, якому ў гэты дзень споўнілася б 80 гадоў.

img_3813

У аўдыторыі 436, якая носіць яго імя, сабраліся калегі, сябры, вучні, студэнты сацыялагічнага аддзялення, дзе адбылася прэзентацыі кнігі “Памяць і слава: Альберт Мікалаевіч Елсукоў. Да 80-годдзя з дня нараджэння” (Мінск.: БДУ, 2016. – 279 з.).

Кніга прысвечана навуковай і педагагічнай дзейнасці А. М. Елсукова, у ёй прадстаўлены матэрыялы, якія знаёмяць з жыццём і дзейнасцю навукоўца, яго навуковай і педагагічнай спадчынай, успамінамі калегаў, родных і блізкіх, сяброў і вучняў.

img_3828

Адкрыў прэзентацыю і выступіў з уступным словам загадчыка кафедры сацыялогіі, адказны рэдактар кнігі прафесар А. М. Данілаў. Далей папыталі слова і выступілі прафесар Д. К. Бязнюк, прафесар Е. А. Кечына, прафесар Л. Г. Цітарэнка, загадчык кафедры эканамічнай сацыялогіі БДЭУ, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Раманава С. П., прафесар А. І. Зелянкоў, сябры Альберта Мікалаевіча – журналіст С. Д. Ваганаў і гісторык А. Н. Ваганава.

img_3794

Удзельнікі прэзентацыі азнаёміліся з выставай навуковых прац А. М. Елсукова, з любоўю падрыхтаванай Фундаментальнай бібліятэкай БДУ.

У працы форуму прыняў удзел дэкан факультэта кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. Ф. Гігін.

Прафесар Аляксандр ДАНІЛАЎ, завкафедрай сацыялогіі

img_3851

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: