Гайда, студэнты, правесці «Канікулы ў Лагойску»! (+вiдэа)

11 Jan, 2017.

 Копия-тігр 1-520x245
Рэцэпт выдатнага і вясёлага адпачынку просты!
? Спецыяльна для вас першасная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ ладзіць спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства на базе ГСАК «Лагойск».
25 студзеня 2017 года запрашаем на «Канікулы ў Лагойску».
Таццянін Дзень абяцае быць яркім, вясёлым і запамінальным.
Пачатак: 12.00. Канчатак: 17.00.
Вас чакае:
— віншаванні кіраўніцтва БДУ, слова ад Протаіерэя Іаана Задарожына, старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ Вольгі Локцевай
— лыжная эстафета ? каманд рэктарата (з удзелам прадстаўніка духавенства), дэканаў, работнікаў і студэнтаў
— розыгрышы і конкурсы ? ? ?
— зоны актывацыі (цір ?, атракцыён вялікі футбол ⚽, сумо ? і інш.).
— катанне на горных лыжах ?, сноўбордах ?, цюбінг і інш.
Агульны кошт на 2 гадзіны катання (лыжы альбо сноўборд) са зніжкай% — 12 руб. на чалавека.
У кошт уваходзіць:
Пракат гарналыжнага камплекта (лыжы + абутак + палкі) — 5 руб.
Пракат сноубордычнага камплекта (чаравікі+ сноўборд) — 5 руб.
Пад’ёмнік (вучэбны схіл + высокія горкі) (скіпасс) — 7 руб.
Дадаткова: цюбінг
У час мерапрыемства асобна на тэрыторыі комплексу акрамя працы кафэ-рэстарана ? ? ёсць магчымасць пакінуць свае рэчы, пагрэцца і перакусіць ?.
УВАГА! ✏ ⌚
❗ Збор удзельнікаў ва ўнутраным дворыку БДУ (ля ганка галоўнага ўваходу ў корпус БДУ) у 10:20.
❗ ➡ Адпраўленне ад прып. «Ленінградская» (вул.Бабруйская, 7) у ГСАК «Лагойск» в 10:50.
❗ ⬅ Ад’езд у г.Мінск у 17:00.
(Ад’езд і прыезд БЯСПЛАТНЫЯ)
❗ Пры сабе мець студэнцкі білет БДУ і атрыманыя флаеры.
❗ Флаеры можна атрымаць у прафкама (каб. 106 галоўнага корпуса БДУ) з 12-га (з 09:00 да 17:30) па 19-га (з 9:00 да 14:00) студзеня 2017 г.
Паспяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

Прафкам студэнтаў БДУ
)?
Вiдэа тут
print

Вам таксама можа спадабацца: