Мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная казка” пройдзе з 21 па 25 лютага ў БДУ (+відэа)

14 Jan, 2017.

kopiya-000049_605289_bigВыстава будзе праходзіць па адрасе: пр. Незалежнасці, 4.
З прывітаннем да гасцей і ўдзельнікаў звернецца дэкан геаграфічнага факультэта Мікалай Клебановіч.
Для наведнікаў падрыхтавана тэматычная праграма з улікам узроставых пераваг. Дзецям дадуць мікраскоп, з дапамогай якога яны змогуць разгледзець асабіста сабраныя ці набытыя на выставе камяні і даць ім назвы. Разам са студэнтамі-геолагамі дзеці прымуць удзел у займальных эксперыментах, даведаюцца сакрэты вырошчвання крышталяў у хатніх умовах.
Будзе працаваць стол "юнага геолага". Кожны ахвотнік удакладніць сапраўднасць і вызначыць паходжанне сваіх упрыгожванняў з "малахітавых скрыначак".
У рамках традыцыйных мерапрыемстваў запланаваны выставы: "Бэзавая смуга", прысвечаная талісманам лютага аметысту і чараіту, "Першажыхары планеты", якая распавядзе пра камяні з палеанталагічнай калекцыі геаграфічнага факультэта БДУ. Пройдуць фотавыставы "Самацветы свету", "Экскурс у гістарычнае мінулае Зямлі" і аўтарскія выставы з натуральных прыродных матэрыялаў майстроў і рамеснікаў Беларусі, Расіі, Украіны, Рэспублікі Конга.
Завершыцца выстава 25 снежня і ўсе гэтыя дні яна будзе працаваць з 11.00 да 20.00.
Арганізатарам "Каменнай казкі" выступіў геаграфічны факультэт БДУ.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: 8 (017) 209 54 90.
Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *