Выстава вядомага фатографа і астранома Віктара Малышчыца “Беларусь у абдымках зорак” (+вiдэа)

15 Jan, 2017.

Млечны Шлях над касцёлам у Засвіры

Яна праходзiць у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ па адрасе: пр. Незалежнасці, 24, аўд. 317.
 
У экспазіцыі прадстаўлены больш за 40 фатаграфій начнога неба. Іх асаблівасць у тым, што зоркі і колер неба зафіксаваны ў антуражы знакавых архітэктурных месцаў нашай краіны. Напрыклад, Мірскі замак і неба з навальнічнымі хмарамі адлюстроўваецца ў роўнядзі вады, якой запоўнены роў вакол гэтага абарончага збудавання 16 стагоддзя.
 
Кажучы пра перавагу начной здымкі, мастак адзначыў:
"Для мяне начное неба - гэта самае таямнічае і хвалюючае відовішча, якое можна сустрэць на Зямлі. Сумна ўсведамляць, што мноства людзей нават не здагадваецца, якім паўстае перад намі Космас удалечыні ад гарадскіх агнёў. Таму мая задача - паказаць часціцу гэтай пышнасці, каб падштурхнуць людзей звярнуць свой позірк да неба".
 
Арганізатарамі выставы выступілі Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ і Цэнтр экалагічных рашэнняў.
 
Экспазіцыя будзе працаваць да 30 сакавіка. Уваход вольны.
 
Вiдэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *