Мінералагічная выстава “Каменная казка” пройдзе з 5 па 9 снежня ў БДУ (+відэа)

30 Nov, 2017.

Пройде яна па адрасе: пр. Незалежнасці, 4.
З прывітаннем да гасцей і ўдзельнікаў звернецца дэкан геаграфічнага факультэта Мікалай Клебановіч.
У рамках традыцыйных мерапрыемстваў запланаваны тэматычныя экспазіцыі: “Геаметрыя крышталяў”, “Скарбы гаспадыні Меднай гары”, у якой сабраны самацветы Урала, “Перламутравая вясёлка” пазнаёміць з вырабамі з ракавін малюскаў. Пройдуць фотавыставы “Фантазія прыроды ў агатах”, “Закамянеласці – пуцяводная нітка прыроды” і аўтарскія выставы з натуральных прыродных матэрыялаў майстроў і рамеснікаў Беларусі, Расіі, Украіны, Рэспублікі Конга.
Сёлета працягне сваю працу стол “Юнага геолага”. Кожны ахвотнік зможа ўдакладніць сапраўднасць і вызначыць паходжанне сваіх упрыгожванняў з “малахітавых скрыначак”. А юным наведнікам дадуць магчымасць з дапамогай мікраскопа разгледзець асабіста сабраныя, набытыя калекцыі камянёў і даць ім назвы. Разам са студэнтамі-геолагамі дзеці прымуць удзел у займальных эксперыментах, даведаюцца сакрэты вырошчвання крышталяў у хатніх умовах.
Таксама гасцей чакаюць сустрэчы з калекцыянерамі, навукоўцамі і супрацоўнікамі геаграфічнага факультэта БДУ.
Праца выставы з 11.00 да 20.00.
Арганізатарам “Каменнай казкі” выступіў геаграфічны факультэт БДУ.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: 8 (017) 209 54 90.
Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: