Маеш ідэю – шукай аднадумцаў. На філфаку гаварылі пра коміксы з супергероямі, самаробныя паштоўкі і ўнікальныя настолкі

28 Feb, 2017.

У межах тыдня беларускай мовы 23 лютага на філфаку прайшла лінгвістычна-мастацкая-дыскусійная гасцёўня “Яны змаглі, а ты зможаш?”, тэмай якой стала папулярызацыя беларускай мовы сярод моладзі з дамапогай візуальных матэрыялаў. Сваім досведам з аўдыторыяй падзяліліся юрыст, экскурсавод і аўтар беларускамоўных коміксаў Ян Мельніцкі, а таксама філолаг, аўтар ідэі беларускамоўнай настолкі «Палескія археолагі» Юлія Бажок.

На пытанне “Што для вас беларуская мова?” кожны з выступоўцаў адказаў па-свойму: “сродак камунікацыі”, “праца”, “жыццё”, і нават “уласны свет”. Але ўсіх іх яна натхняе, прымушае двігацца наперад, не баяцца спрабаваць новае і рэалізоўваць ўласныя ідэі.

Экскурсавод і аўтар беларускамоўных коміксаў Ян Мяльніцкі пачынаў з таго, што сам намаляваў віншавальную паштоўку сябру:

– Я неяк вырашыў, што ўласнаствораная паштоўка – гэта частка падарунка. Падумаў, што калі намалюю паштоўку і падпішу ад сябе, то для чалака яе будзе значна прыемней атрымаць, чым набытую ў краме. А потым з’явіліся знаёмыя, якія пачалі казаць, што трэба намаляваць арнаментальныя паштоўкі. Я запытаў: “А навошта? Ужо ёсць паштоўкі з арнаментам”. На што мне сябра адказаў: “Нічога, у цябе асобны стыль, намалюй, а потом паглядзем”.

Так з’явілася целая серыя арнаментальных паштовак у выкананні Яна Мяльніцкага. Зараз яны раздаюцца ў якасці бонусаў наведвальнікам на розных імпрэзах. Атрымаць арыгінальны сувенір, які безумоўна папулярызуе беларускую мову, можно, напрыклад, і набывая кнігу на стэндзе беларускай літаратуры ў кнігарнях.

Творчасць мастака праз маляваныя паштоўкі дайшла да стварэння цэлых маляваных аповедаў, якія Ян Мяльніцкі стварае на падставе казак і беларускага фальклору:

– Мне падабаюцца камічныя сюжэты, я люблю іх фіксаваць, перерабляць, таму вырашыў заняцца коміксамі. Яны арэнтаваны больш на дзіцячую аўдыторыю, якая можа нават не умее яшчэ чытаць, але слухае апавяданне, разглядвае малюнкі. У меня вельмі спецыфічнае стаўленне да тых супергерояў, якія зараз існуюць. Маё меркаванне, што вядомыя коміксы з імі паралізуюць творчую дзейнасць, таму што дзіцёнку ўкладваецца думка “што б ты не рабіў, усё адно змяніць сітуацыю можа толькі супергерой, які валодае звышздольнасцямі”. Я з гэтым не згодны, не абавязкова валодаць звышдольнасцямі, каб змяняць гэты свет у лепшы бок.

А для стваральніцы серыі паштовак з вядомымі жанчынамі Беларусі “Яны змаглі – і ты зможаш” Юліі Бажок штуршком да творчасці стаў выпадак:

– Калі я вучылася ў БДУ ў нашай групе былі адні дзяўчаты, і адным разам выкладчык мужчына сказаў, што жанчыны на філфаку – гэта інкубатар. Было адчуванне, нібыта дзяўчаты нічога не умеюць. У меня з’явілась ідэя стварыць паштоўкі са знакамітымі жанчынамі. Гэта была спроба нешта зрабіць, прычым з мінімальнымі навыкамі. Бывае так, што чалавек думае: “Я гэта не умею рабіць, у меня не атрымаецца”, але ёсць у меня такая гэпотэза: “маеш ідэю – шукай аднадумцаў”. Можа знайсціся чалавек, які па-валанцерску табе дапаможа.

Сваім прыкладам Юлія Бажок сцвярджае, што реалізаваць уласную ідэю можна нават з мінімум ведаў. Пасля ўдалай спробы з першай серыяй паштовак, якія нават натхняюць людзей, дзякуючы Юліным ідэям і дапамозе яе сябраў, свет пабачыла і другая серыя – ужо на калядную тэматыку. Аднадумцы з’явіліся і тады, калі да Юлі прыйшла ідэя стварыць беларускамоўную настолку (настольная гульня – заўвага аўтара).

Персанажы гульні “Ваўкаляды” заснаваныя на беларускай народнай казцы, а мэта – не быць з’едзеным зграяй ваўкоў і застацца жывым на Каляды. Ідэя другой настолкі – “Палескія археолагі” прышла падчас удзелу ў сапраўдных археалагічных раскопках на Петрыкаўшчыне:

– Мы з сябрам нават не ўяўлялі ў ва што ўвязваемся, думалі, будзе лёгка. Але толькі два гады распрацоўвалі механіку, таму што вельмі многа было людзей з прапановамі, а мы справабалі іх выкарыстаць. Вялікая праца была і з тэкстамі на картках, мы глядзелі, як людзі на іх рэагуюць, і ўдасканальвалі.

Гульня атрымалася ўнікальнай: кожны, хто згуляе ў “Палескіх археолагаў”, атрымае не толькі ўяўленне пра практыку правядзення раскопак у рэчаіснасці, але і даведаецца пра беларускую гісторыю і культуру, а таксама засвоіць колькі новых беларускіх слоў.

Валерыя БАНДАРЧЫК

Фота Марыны Конанавай

 

print

Вам таксама можа спадабацца: