Сусветны дзень метралогіі. У БДУ дзейнічаюць цэнтры калектыўнага карыстання ўнікальным навуковым абсталяваннем

31 мая, 2017.

20 мая адзначаўся Сусветны дзень метралогіі, якая забяспечвае дакладнасць, пэўнасць і адзінства вымярэнняў у нацыянальным і глабальным маштабах.

Значэнне метралогіі ўсёабдымнае. Няма такой галіны дзейнасці, дзе б не гралі важнай ролі дакладныя вымярэнні. «Вымярэнні для транспарту» сталі галоўнай тэмай Маскоўскага міжнароднага форуму «Дакладныя вымярэнні – аснова якасці і бяспекі–2017», які адбыўся ў Маскве на ВДНГ з 17 па 19 мая.
Гісторыя беларускай метралогіі пачалася 90 гадоў таму назад – 29 лютага 1924 г. – з дня заснавання Беларускай палаты мер і вагаў. Дзяржаўны нагляд за стандартамі і метралагічным забеспячэннем навуковых даследаванняў, станам і выкарыстаннем сродкаў вымярэнняў, выкананнем метралагічных правілаў, патрабаванняў і нормаў ажыццяўляе Дзяржстандарт Рэспублікі Беларусь.
У БДУ аддзел метралогіі і стандартызацыі быў створаны ў 1981 г. Праводзіцца сістэматычны аналіз стану прац па метралагічным забеспячэнні і стандартызацыі навуковых даследаванняў у ГУН, распрацоўваюцца мерапрыемствы па павышэнні іх узроўню і вызначаецца сумесна з іншымі службамі іх тэхніка-эканамічная эфектыўнасць.
Аддзелам метралогіі і стандартызацыі ў 2016 г. ажыццяўляўся метралагічны кантроль распрацоўванай навукова-тэхнічнай дакументацыі. Ажыццёўлены рамонт дарагога навуковага абсталявання на суму 36 847,6 рублёў (запланавана 7 862,75 рублёў), метралагічны кантроль прапрацоўкі НДР (аформлена 68 актаў), аднаўленчы рамонт 384 адзінак сродкаў вымярэнняў. Праведзена паверка 678 адзінак сродкаў вымярэнняў.

У БДУ дзейнічаюць цэнтры калектыўнага карыстання ўнікальным навуковым абсталяваннем:
Беларускі міжуніверсітэцкі цэнтр абслугоўвання навуковых даследаванняў (БМЦ);
Даследча-тэхналагічны цэнтр калектыўнага карыстання «Нанатэхналогій і фізічнай электронікі»;
Цэнтр калектыўнага карыстання прыборамі і абсталяваннем біялагічнага факуль­тэта «Біяаналіз»;
Цэнтр калектыўнага карыстання ўнікаль­ным навуковым абсталяваннем НДІ фізіка-хімічных праблем і хімічнага факультэта БДУ.

Мікалай КАСЦЮК,
начальнік аддзела метралогіі  і стандартызацыі

print

Вам таксама можа спадабацца: