Інфаграфіка. Час працы для выпуснікоў БДУ

15 Jun, 2017.

Са снежня 2016 да канца красавіка 2017 у БДУ прайшлі асноўныя пасяджэнні камісій па размеркаванні выпускнікоў, запланаваныя ў адпаведнасці з графікам на 2017 год.  


Размеркаванне праходзіла ва ўмовах «двайнога» выпуску.
На сёння размеркавана каля 98 %  выпускнікоў першай ступені вышэйшай адукацыі (96 % ужо атрымалі  першае месца працы, а 2 % скарысталіся правам  на свабоднае працаўладкаванне).

Колькасць выпускнікоў, якія падлягалі размеркаванню: 57 % жаночага і 43 % мужчынскага полу.
Узроставыя катэгорыі выпускнікоў:  20 га­доў і маладзей – 9 %; 21 год – 46%; 22 гады – 39 %; 23 гады – 4 %; 24 гады – 1%; 25 гадоў і старэй – 1%.
Размеркаванне ў першую чаргу ажыццяўлялася ў арганізацыі-замоўцы кадраў, з якімі ўніверсітэт склаў дамовы пра ўзаема­дзеянне.
На педагагічную працу размеркавана  13 % выпускнікоў (філфак, гістфак, біяфак, хімфак, геафак, ФФСН, ММФ).
У распараджэнне НАН Беларусі – 4 %.
У СМІ РБ – 4%. Журналістыка «друка­ваныя СМІ» – галоўным чынам у рэгія­наль­ныя газеты.
У ПВТ размеркавана 16 % выпускнікоў (ФПМІ, ММФ, РФКТ, фізфак, ФСК).
Асноўны прыток імянных заявак сёлета назіраўся з лютага па красавік.

 Тэрміны выбару месца для праца­ўладкавання розныя. Ёсць студэнты, якія пачынаюць сваю працоўную дзейнасць   у перыяд вучобы, ёсць тыя, хто пасля практыкі атрымлівае магчымасць жаданага месца працы, і, адпаведна, тыя, хто да заканчэння апошняга курса не думае пра будучае месца працы і чакае, што прапануюць на выхадзе.
Пры размеркаванні выпускнікоў аргані­зацыі не падзяляюцца па формах уласнасці. Сёння гэта актуальна. Прыярытэт аддаецца толькі асноўным замоўцам кадраў.


У рэгіёны накіравана 30 % выпускнікоў. 26 выпускнікоў, якія навучаліся на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, атрымаюць накіра­ван­не для працы па спецыяльнасці ў аграгарадкі, малыя гарады і сельскую мясцовасць у адпаведнасці з заключанымі кантрактамі.

Выпускнікі-замежныя грамадзяне, якія навучаліся за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, маюць права на атрыманне першага працоўнага месца ў выпадку, калі яны з'яўляюцца грамадзянамі, пастаянна пражываюць у Беларусі.

Размеркаванне ажыццяўляецца ў мэтах сацыяльнай абароны выпускнікоў і для задавальнення патрэб галін эканомікі і сацыяльнай сферы ў спецыялістах, рабочых, служачых.

Паводле інфармацыі ўпраўлення кадраў БДУ

Фота Артура Прупаса

Інфаграфіка Валерыі Бандарчык

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *