Звязаныя лёсам з БДУ. Прэзентавана кніга пра ўніверсітэцкія дынастыі

16 Jun, 2017.

Прэзентацыя кнігі пра сямейныя дынастыі «Лёсам звязаныя з БДУ» адбылася ў габеленавай зале рэктарата.

Кніга распавядае пра 14 прафесар­ска-выкладчыцкіх дынастый, прадстаўнікі якіх працавалі і працягва­юць прафесійныя традыцыі ў БДУ. Сярод іх вядомыя навукоўцы, рэктары, прарэктары, дэканы, загад­чыкі кафедраў, выкладчыкі. Кожны з іх зрабіў значны ўнёсак у развіццё і станаўленне ўніверсітэта.


Адкрывае выданне першы рэктар БДУ Уладзімір Пічэта. Менавіта ён стаў заснавальнікам не толькі вядучай ВНУ Беларусі, але і ўсёй універсітэцкай супольнасці.

Алег Лукашоў

Некаторыя сем’і ў сваім рада­водзе налічваюць чатыры пакаленні. Напрыклад, дзясяты рэктар БДУ Канстанцін Лукашоў у 1952 годзе ўзначаліў БДУ. Сёння яго сямейным прадаўжальнікам стаў унук – дацэнт кафедры інжынернай геа­логіі і геафізікі геаграфічнага фа­культэта БДУ Алег Лукашоў.

Фёдар Сеўчанка

Шмат прапрацаваў у БДУ і пляменнік яшчэ аднаго рэктара – Фёдар Сеўчанка, які займаў пасаду намесніка дырэктара па гаспадарчай частцы НДІ прыкладных фізічных праблем, што носіць імя яго знакамітага сваяка Антона Сеўчанкі.

Дзмітрый Свірыдаў

Таксама цяперашні дэкан хімічнага факультэта Дзмітрый Свірыдаў працягвае справу свайго бацькі – акадэміка Вадзіма Свірыдава, бы­лога дырэктара НДІ ФХП.

Сяргей Умрэйка

Акрамя іх на ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі прадстаў­нікі вядомых універсітэцкіх сем’яў: Сяргей Умрэйка – навуковы супрацоўнік ННДЦ маніторынгу азо­на­­сферы БДУ, Уладзімір Навумовіч – дацэнт філалагічнага фа­куль­тэта, Аляксандр Радына – да­цэнт механіка-матэматычнага факуль­тэта, Ірына Папова (дынастыя Чыгір) – супрацоўнік юрыдыч­нага факуль­тэта, Вольга Ігнаценка – старшы выкладчык ФФСН, Аляксандр Бокі – выпускнік ФМА (дынастыя Царук), Святлана Лапіна – загадчык кафедры АКП РБ і кі­раў­нік інавацыйнай пляцоўкі ў БДУ, Аляксей Чалядзінскі – доктар фіз.-мат. навук, а таксама рэктар Сяргей Абламейка – родапачы­нальнік уласнай дынастыі (яго дачка Марыя з’яўляецца дацэнтам   кафедры дзяржаўнага кіравання юры­дычнага факультэта).

Аляксандр Радына з рэктарам БДУ Сяргеем Абламейкам

Выданне не мае аналагаў ні ў адной ВНУ краіны. Сабраныя тут біяграфіі пададзены ў фармаце рэалістычных гісторый з вытрымкамі з дзённікаў, інтэрв’ю і ўспамінаў. Часткі дапоўнены нагляднымі фотаматэрыяламі.

Аляксей Чалядзінскі, Ірына Папова, Вольга Ігнаценка і Святлана Лапіна

Па словах начальніка Псіхалагічнай службы БДУ Руслана Папка, дадзеная прэзентацыя падвяла вы­нік тыдня сям’і, які адбыўся ў Бе­ларускім дзяржаўным універсітэце і ў рамках якога прайшло каля 20 мерапрыемстваў з удзелам болей як 1000 супрацоўнікаў і сту­дэнтаў БДУ і Акадэміі кіравання пры Прэ­зідэнце РБ.  Арганізатары вы­ка­залі спадзяванне, што ўшаноў­ван­не ўніверсітэцкіх дынастый стане яшчэ адной добрай тра­ды­цыяй, і паабяцалі працягнуць працу па сістэматызацыі інфармацыі пра сем’і выкладчыкаў БДУ.

Яраслаў РАМАНОЎСКІ


 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *