Якой быць эканоміцы у 2030 годзе? На еўразійскім форуме студэнты давалі аналітычныя прагнозы

19 Jun, 2017.

III Еўразійскі навукова-практычны студэнцкі форум "Аналітычная эканоміка і прагназаванне да 2030" адбыўся ў межах банкаўска-фінансавага тыдня эканамічнага факультэта.

Мерапрыемства прайшло з 12 красавіка па 20 мая і дапамагло ўмацаваць сувязі паміж эканамічным факультэтам БДУ і банкаўскім сектарам эканомікі, усталяваць кантакты з іншымі эканамічнымі факультэтамі вядучых ВНУ ЕАЭС і Беларусі.

Каманда МДУ імя М. В. Ламаносава

Фінал алімпіяды па аналітычнай эканоміцы і прагназаванні прайшоў 15 красавіка пры ўдзеле 10 камандаў– пераможцаў завочнага тура конкурсу, у якім удзельнічалі 26 камандаў. У выніку I месца заняла каманда МДУ імя М. В. Ламаносава, II месца – БДУ і III месца – Нацыянальны даследчы Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. І. Лабачэўскага.

Каманда БДУ

Пераможцам III Еўразійскай алімпіяды, а таксама пераможцам у асобных намінацыях ад імя банкаў былі ўручаны каштоўныя падарункі і прызы.

29 красавіка прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў, магістрантаў і аспірантаў "Банкаўскі бізнес і фінансавая эканоміка: сучасны стан, глабальныя трэнды і перспектывы развіцця", у якой узялі ўдзел маладыя навукоўцы з Беларусі, Расіі, Кітая і Ірака. На аснове прадстаўленых дакладаў па актуальных праблемах функцыянавання банкаўскага сектара, фінансавых аспектах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі падрыхтаваны зборнік прац, які будзе выдадзены на сродкі фундатараў.

І, нарэшце, 12 мая прайшоў конкурс па фінансава-эканамічнай пісьменнасці  выпускнікоў школ. Па выніках адборачнага тура з больш як 80 школ у вочны тур прабіліся 12 камандаў. У выніку першае месца заняла каманда Магілёўскай гарадской гімназіі № 1, на другім месцы гімназія 12 г. Мінска, на трэцім – Нарачанская СШ №2. У намінацыі "Найлепшае эўрыстычнае мысленне" перамагла каманда гімназіі № 1 з г. Гродна.

Адміністрацыя БДУ і кіраўніцтва эканамічнага ўніверсітэта дзякуе Асацыяцыі беларускіх банкаў і вядучым беларускім банкам: ААТ "БПС-Сбербанк", ААТ "Белінвестбанк" (ЗАТ "Белбізнеслізінг"), ААТ "Прыёрбанк" і ААТ "БелВЭБ" за ўдзел у якасці фінансавых партнёраў нашых мерапрыемстваў, якія дазволілі выявіць і падтрымаць таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў!

Анастасія ТОДАРАВА

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *