Адказы на пытанні. Абвешчаны прызёры XIII Кубка Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд (+відэа)

22 Sep, 2017.

Уладальнікам Кубка Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд стала расійская «Першая зборная» (Масква), якая набрала 62 балы. Вынікі змагання падведзены 10 верасня ў БДУ.


Другой у інтэлектуальнай гонцы стала зборная «Вельмі змянілася за лета» (Мінск) з 38 баламі. Трэцяе месца ў мінскай зборнай «Корпрусариум deluxe», у якой 32,75 бала.

Найлепшай у гульні «Што? Дзе? Калі?» стала каманда «Першая зборная». У «Брэйн-рынгу» перамаглі студэнты з «Рыболюди» (Кіеў). Алімп «Эрудыт-квартэт» скарыўся «Корпрусариум deluxe». У індывідуальнай «Сваёй гульні» найлепшым знаўцам прызнаны гулец з «Першай зборнай» Міхаіл Навасёлаў.

Нагадаем, на працягу трох дзён каманды змагаліся за перамогу ў спартыўных версіях гульняў «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-рынг», «Эрудыт-квартэт» і ў індывідуальнай «Свая гульня». Уладальнік Куб­ка Еўропы вызначаўся па выніках выступу ў камандных гульнях.

Уладальнік Кубка Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд «Першая зборная» (Масква)

Усяго ў змаганні прынялі ўдзел 32 зборныя з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі і Латвіі. Адзначым, БДУ стаў першай айчыннай ВНУ, дзе быў разгуляны Кубак Еўропы па інтэлектуальных гульнях.

Зборная «Вельмі змянілася за лета» (Мінск)

Традыцыйным месцам правя­дзення з’яўляўся Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт. Апошнія два гады фінал чэмпіянату праходзіў у Віцебску.
Арганізатарамі Кубка–2017 выступілі БДУ, Міжнародная асацыяцыя клубаў «Што? Дзе? Калі?» і Беларуская ліга інтэлектуальных каманд.

Алена МАРЦУЛЕВІЧ

Фота Васіля Кузьмічкіна

Яшчэ больш фота у лічбавым фотаархіве БДУ

Відэа:
 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *