Не такія, як усе… Студэнты і супрацоўнікі БДУ сустрэліся з выхаванцамі дзіцячага дома № 2

20 Oct, 2017.

Па добрай традыцыі псіхалагічная служба праводзіць «Бацькоўскі месяц» пры падтрымцы прафкама супрацоўнікаў БДУ, УВРМ і фундаментальнай бібліятэкі.

Кастрычнік для такога цыкла абраны невыпадкова. У гэтым месяцы адзначаюць такія святы, як Дзень пажылых людзей, Дзень маці, Дзень настаўніка, а таксама дзень нараджэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.Адзначаюцца гэтыя святы не  толькі ў самім БДУ, але і за яго межамі. Так, адна з такіх душэўных сустрэч ветэранаў, супрацоўнікаў і студэнтаў з выхаванцамі дзіцячага дома № 2 адбылася 5 кастрычніка. Выбар гэтага дзіцячага дома не выпадковы: больш за 30 гадоў кіруе ім прафесіянал, чалавек з вялікай літары, заслужаны настаўнік Беларусі Валянціна Зяневіч. Гэтым дзіцячым домам апякуюцца нашы валанцёры.
Трыццаць гадоў таму гэта быў дашкольны дзіцячы дом. Сёння тут выхоўваюцца 80 дзяцей, 70 з іх школьнага ўзросту, пераважна пад­леткі, з’яўляюцца тут і дзеці, якіх  забіраюць з няшчасных сем’яў, куды яны вельмі рэдка вяртаюцца.

Асноўная наша задача, – распавядае Валянціна Пятроўна, – выхаваць пазітыўную «Я-канцэпцыю» ў кожнага дзіцяці. Вядома, ёсць пэўныя складанасці: нашы дзеці наведваюць агульнаадукацыйную школу, затым вяртаюцца ў дзіцячы дом, дзе іх чакаюць супрацоўнікі, дзеці-дашкольнікі. У многіх з іх   ужо сфарміравана спажывецкае стаўленне: дзяржава абавязана, вы абавязаны і г. д. Але мы спраў­ляемся: робім упор на вучобу, дадатковую адукацыю для сацыяльнай адаптацыі дзяцей: клубы «гаспадынька»,  салон «прывабныя і чароўныя», шмат робім сваімі рукамі, маем казачы хор, дзе ў дзяцей ёсць магчымасць паказаць   сябе на вялікай сцэне, выявіць сябе ў справе і інш.Харчаванне ў нас добрае, адзенне ёсць, у тым ліку і дзякуючы спонсарам з Італіі, куды нашы дзеці выязджаюць 3-4 разы на год на аздараўленне. Фінансаванне недастатковае, часам на лекі грошай бракуе, але дапамагаюць добрыя людзі. Са слоў Тамары Карасцялёвай, дацэнта Псіхалагічнай службы БДУ, Валянціна Пятроўна змагла з установы адукацыі зрабіць сапраўдны дом для дзяцей, цёплы і ўтульны, і змагла выхаваць у кожным дзіцяці асобу, непаўторную, унікальную, якая проста выпадкова патрапіла ў складаную сітуацыю.Таксама ў гасцях у дзяцей пабывалі і іншыя супрацоўнікі, ветэраны, студэнты БДУ: Уладзімір Навумовіч з жонкай Людмілай Арсеньеўнай, Таццяна Біскіна, Ні­нэль Ганчарова, Наталля Капацэвіч, Фёдар Фешчанка, Мацвей Шыбалін, Дар’я Растоўцава, Валерыя Клопава і Карына Савіч. Мэта візіту супрацоўнікаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта ў тым, каб данесці дзецям асноўную думку: «Што б у вашым жыцці ні здарылася, самы галоўны капітал чалавека – гэта адукацыя».Ад студэнтаў дзеці даведаліся пра праект «Студэнт БДУ на ты­дзень» і магчымасці ў ім паўдзель­нічаць. Фёдар Сяргеевіч, у свае 92 гады актыўны ветэран БДУ, распавёў пра свой складаны, але вельмі цікавы і выдатны жыццёвы шлях, сілу чалавечага духу і неверагодныя магчымасці, якія даюць праца  і адукацыя. Ад сям’і Навумовічаў дзеці пачулі пра гарачую любоў да сваёй роднай зямлі праз песні і вершы ў іх выкананні. Усе госці імкнуліся падтрымаць дзяцей і паказаць ім, што жыццё дзівоснае, нават калі яно часам вось так, не зусім правільна, пачынаецца. За час, праведзены разам, усе як быццам зрадніліся. «Прыходзьце да нас, – за­пра­сіла дзяцей Тамара Мацвееўна. – Мы станем для вас сапраўднай сям’­ёй у сценах нашага ўніверсітэцкага дома, нашай альма-матар. Мы будзем вас чакаць…».
А ў канцы сустрэчы выхаванцы дзіцячага дома частаваліся садавіной, падоранай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў БДУ.
І, як заўсёды на ўсіх такіх мерапрыемствах, – агульная фатагра­фія на памяць.

Таццяна БАГАМАЗАВА
Фота аўтара

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *