Студэнты БДУ запрашаюць на паэтычнае шоў “Эшафот”

18 Feb, 2018.

5 сакавіка 2018 у 20:00 у прасторы EventSPACE адбудзецца 28-ы выпуск паэтычнага шоу “Эшафот”.

“Эшафот” – літаратурнае мерапрыемства, на якім 4 аўтары публічна чытаюць свае вершы. Журы мерапрыемства – 5 чалавек: як прафесійныя філолагі і літаратуразнаўцы, так і непрафесійныя знаўцы паэзіі. Любы ахвотнік таксама публічна можа выказаць сваё меркаванне пра прадстаўленыя вершы. Ужо больш за 200 аўтараў і 100 сяброў журы прынялі ўдзел у “Эшафоце”.

Спецыяльны госць журы 28 выпуску паэтычнага шоу “Эшафот” – паэт, перакладчык, аўтар 8 паэтычных зборнікаў, выкладчык філфака БДУ Андрэй Хадановіч.

Працягласць мерапрыемства: 2–2,5 гадзіны.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Арганізатары мерапрыемства: інтэрнэт-супольнасць “Плынь Нямігі”.

Месца правядзення: EventSPACE, вул. Кастрычніцкая, 16а.

Дата і час правядзення: 5 сакавіка 2018, 20:00.

Кантактная інфармацыя: +375333205008 (Андрэй Касько).

Дадатковая інфармацыя: https://vk.com/nemiga_public, https://vk.com/scaffold_28, https://www.instagram.com/eshafot_show.

 

print

Вам таксама можа спадабацца: