Цяпло сваіх рук падарылі студэнты БДУ ветэранам Вялікай Айчыннай вайны

13 Mar, 2018.

Напрыканцы зімы і ў першы тыдзень вясны мы святкуем два выдатныя святы: Дзень абаронцы Айчыны – свята сапраўдных абаронцаў Радзімы, дзякуючы якім мы сёння жывём пад мірным небам; і 8 Сакавіка – свята вясны, жаночай прыгажосці, пяшчоты, душэўнай мудрасці і ўвагі да жанчыны. У гэтыя святы не засталіся без увагі і нашы дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія працуюць ці раней працавалі ў БДУ.

Удзельнікі праекта "Цяпло тваіх рук" сумесна з упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю, Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў БДУ, саветам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў БДУ, цэнтрам добраахвотніцкай дзейнасці павіншавалі з Днём абаронцы Айчыны і Міжнародным жаночым днём кожнага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны БДУ, парадавалі падарункамі і сваёй увагай, наведаўшы іх.

Падчас сустрэч студэнты пагутарылі з ветэранамі, падзякавалі за вялікі подзвіг і магчымасць жыць у міры і спакоі.

А напярэдадні святаў у рамках праекта "Цяпло тваіх рук" 19 лютага і 6 сакавіка валанцёрамі фізічнага факультэта сумесна з цэнтрам добраахвотніцкай дзейнасці БДУ і прафкамам работнікаў былі арганізаваны майстар-класы па вырабе чахлоў з фетру (для акуляраў, тэлефонаў і інш.) і дэкаратыўных ваз.

Зробленыя падарункі былі ўручаны ветэранам (больш падрабязна ў групе). Студэнтам было вельмі прыемна бачыць іх пазітыўны настрой і ўсведамляць, што парадавалі іх сваім візітам, а цёплыя словы падзякі яшчэ доўга сагравалі ўсіх у халодную зацягнутую зіму.

Гэтыя святы разам з намі сустрэлі 19 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: 12 мужчын і 7 жанчын.

Алена ГРЫШЫНА

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: