Выбарчае заканадаўства ад А да Я праз прызму практыка

21 Feb, 2024.

ФМА БДУ стаў месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі «Навелы ў выбарчым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь». Запрошаным выступоўцам мерапрыемства, прымеркаванага да адзінага дня галасавання, стаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Сяргей Сівец.

Сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта прайшла ў фармаце гутаркі. Удзельнікі абмеркавалі змены і дапаўненні ў выбарчы кодэкс краіны, не абышлі ўвагай аптымізацыю сістэмы выбарчых камісій і парадак утварэння выбарчых акруг. Таксама прысутныя звярнуліся да дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, узнялі пытанні ўкаранення народнага органа ўлады ў палітычную сістэму краіны, разгледзелі эфектыўнасць мер для забеспячэння аб’ектыўнасці выбараў і балансу ў гендарным складзе Палаты прадстаўнікоў.

Выступоўца падрабязна асвятліў працу УНС у галіне камунікацыі з насельніцтвам па грамадска-палітычных пытаннях, спыніўся на навацыях у сферы канстытуцыйнага судаводства, дэталёва адказаў на пытанні слухачоў.

У фінальнай частцы мерапрыемства Сяргею Сіўцу ўручылі нагрудны знак «100 гадоў БДУ». Узнагарода прызначаецца супрацоўнікам, студэнтам і выпускнікам універсітэта, заслугі якіх прызнаныя ў Беларусі і за мяжой, ці прадстаўнікам міністэрстваў за ўзмацненне партнёрскіх адносін з УВА.

– Напярэдадні адзінага дня галасавання асабліва хвалююцца тыя студэнты, што ўпершыню паўдзельнічаюць у выбарах. Спадзяюся, што гэта сустрэча стане карыснай для іх, і тут яны атрымаюць патрэбную інфармацыю, а ў будучыні данясуць яе да іншых,  – рэзюмавала прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганна Бакун.

print

Вам таксама можа спадабацца: